14 красавіка, у 17:00 (па беларускім часе) Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай, Оксфардская абсерваторыя па Беларусі і Цэнтр ZOiS (Берлін) пры падтрымцы праекту GCRF COMPASS правядуць вебінар, дзе абмяркуюць стаўленне беларусаў да вайны Расіі супраць Украіны, а таксама Антываенны Рух, як ён дзейнічае і як да яго ставяцца.
- Спікеры:
– Аляксандра Логвінава – кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Офіса Святланы Ціханоўскай;
– Рыгор Астапеня – дырэктар праграмы «Беларуская ініцыятыва ў Расіі і Еўразіі», Chatham House;
– Аляксей Кажарскі – доктар філасофскіх навук Браціслаўскага ўніверсітэта імя Каменскага, Інстытут еўрапейскіх даследаванняў і міжнародных адносінаў.
– Аляксей Гарань – прафесар параўнальнай паліталогіі Нацыянальнага ўніверсітэта «Кіева-Магілянская акадэмія»; дырэктар па даследаваннях Фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы»;
– Ганна Асіпчук – доктарка, Нацыянальны ўніверсітэт «Кіева-Магілянская акадэмія».
- Мадэратарка:
– Анастасія Кудзіленка – доктарка, навуковая супрацоўніца Оксфардскай беларускай абсерваторыі.
Дыскусія будзе праходзіць у анлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел рэгіструйцеся па спасылцы. Сінхронны пераклад на беларускую мову будзе даступны ў Zoom.
Таксама вы можаце сачыць за дыскусіяй у прамым эфіры праз YouTube канал Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай.