• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 13 красавіка

    13 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Сёння стала вядома, што ў баі трагічна загінуў беларускі добраахвотнік – Зміцер Рубашэўскі. Яшчэ ў 2015 годзе ён прыехаў ва Украіну, каб адстойваць яе каштоўнасці і ўсе гэтыя гады вызначаўся сваёй неверагоднай адвагай. Зміцер быў «Народным героем Украіны» і назаўжды застанецца героем для ўсіх беларусаў.

    #непадпарадкаванне

    • На цэнтральнай плошчы Гродна намалявалі надпіс «Не вайне», антываенныя лозунгі з'явіліся таксама і ў Заводскім раёне Мінска.
    • Жыхары Бараўлянаў выказваюць сваю нязгоду з вайной супраць Украіны. Беларусы Масквы патрабуюць закрыць неба над Украінай і нагадваюць пра тое, што жыхары Расіі таксама супраць вайны.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Працоўная група Офіса, НАК і ЦБС дабіліся прыняцця закона ў Польшчы аб спрошчанай легалізацыі беларусаў, зараз яны змогуць атрымаць ВНЖ па гуманітарных прычынах на тры гады.
    • Уладзімір Зяленскі падпісаў загад аб прысваенні звання Героя Украіны пасмяротна Аляксею Скоблу – беларускаму добраахвотніку, які загінуў пры абароне Кіева.
    • Павел Латушка здзейсніў працоўную паездку ў Чэхію і правёў сустрэчы з намеснікам Міністра замежных спраў Мікулашам Бекам і старшынём Камітэта па міжнародных справах Сената Чэхіі Паўлам Фішэрам. Яны абмеркавалі вайну ва Украіне і ролю ўдзелу ў ёй Лукашэнкі, а таксама будучыню Беларусі.
    • Батальён Кастуся Каліноўскага атрымаў малюнкі і лісты з падзякай ад беларускіх дзяцей.
    • Беларуска Алеся Руднік атрымала ўзнагароду «Еўрапеец года», а прадстаўнікі асацыяцыі адзначылі, што такім чынам «хочуць намінаваць усіх тых, хто змагаецца за дэмакратычную Беларусь». Алеся збіраецца перанакіраваць грошы беларускім добраахвотнікам ва Украіне і палітвязням у Беларусі.
    • У Чарнігаў паспяхова даставілі сучасныя рэанімабілі, якія адправіў з Нідэрландаў беларус Дзмітрый Жалезнічэнка. Машыны былі набытыя за ахвяраванні, сабраныя беларускай дыяспарай.
    • Беларус падчас прабежак малюе маршруты ў падтрымку Украіны.

    #інфармацыйныфронт

    • Беларускі, у знак салідарнасці з украінскім народам, запісалі відэа з танцам на песню «Ой у лузі червона калина».
    • Сузаснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак даў інтэрв'ю, у якім расказаў пра тое, якую дапамогу фонд аказвае Украіне падчас вайны.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.


    На фота: добраахвотнік з Беларусі Зміцер Рубашэўскі, які загінуў
    Апошнія навіны