22 красавіка ў 17:00 (па беларускім часе) адбудзецца ўжо трэці вэбінар у межах Антываеннага марафону, які праводзіць Гісенскі Цэнтр Усходнееўрапейскіх даследаванняў (GiZo) ва Універсітэце імя Юстуса Лібіха (Гісен, Германія). На вэбінары абмяркуюць, як звяртацца да тэмы вайны ва Украіне ў школах.
- Удзельнікі:
– Пятро Герасім, кандыдат гістарычных навук, выкладчык гісторыі ў прыватнай школе ў Кіеве;
– Аліна, школьная настаўніца, Беларусь;
– Ірына, школьны псіхолаг, Беларусь;
– Томас Дайбер, прафесар славістыкі (GiZo), чалец экспертнай групы па школьнай адукацыі ў Германіі;
– Глеб Казакоў, гісторык (GiZo), чалец экспертнай групы па школьнай адукацыі ў Германіі;
– Хелена Радзіна, дырэктарка Цэнтра развіцця дзяцей пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці, Варшава.
- Мадэратар:
– Андрэас Лангеноль, прафесар сацыялогіі (GiZo).
Вэбінар будзе праходзіць у анлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел – рэгіструйцеся па спасылцы. Вэбінар будзе праводзіцца на рускай і англійскай мовах.
Інфармацыю пра марафон можна знайсці тут.