Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларусы Чэхіі з Prague Support Team робяць браняпліты для ўкраінскіх вайскоўцаў і беларускіх добраахвотнікаў. У «Беларускім Легіёне», які дапамагае добраахвотнікам, адзначаюць, што гэтыя браняпліты – самыя надзейныя ў Еўропе.
- Чэшскія ВНУ працягнуць прыём беларускіх студэнтаў, дыскрымінацыі па прыкмеце нацыянальнасці – не будзе, піша Антон Матолька са спасылкай на сумесную заяву Святланы Ціханоўскай і міністра адукацыі Чэхіі Пятра Газдзіка. У сумеснай заяве Ціханоўскай і міністра адукацыі Чэхіі сказана, што міністэрства адукацыі, моладзі і спорту Чэхіі цалкам падтрымлівае намаганні беларускай грамадзянскай супольнасці і працягне аказваць падтрымку як адлічаным студэнтам, так і навукоўцам, якія пераследуюцца ў Беларусі па палітычных матывах, у выглядзе стыпендый для студэнтаў, азнаямляльных паездак ці стажыровак.
- Беларускія добраахвотнікі з батальёна Каліноўскага дзякуюць беларусам Швецыі за перададзены ім пікап (на фота). Аўтамабіль прыехаў з грузам дапамогі, у якім былі вітаміны, спартовае харчаванне, шведскія кансервы і інш.
- Dissidentby запусцілі сервіс, які дапамагае знайсці працу палітычным вязням.
- У гэтую суботу ў Варшаве а 19:00 у клубе Beer Station Centrum (Lwowska 17) адбудзецца канцэрт Botanic Project у падтрымку Украіны. Частка сабраных сродкаў пойдзе на дапамогу байцам з батальёна Кастуся Каліноўскага.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 13 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 13 траўня: прапагандысты заяўляюць, што Еўропе таксама дрэнна ад вайны.
#непадпарадкаванне
- Беларусы Ваўкавыска пратэстуюць супраць «рускага свету», які прынёс смерць і разбурэнні ў Харкаў, Краматорск, Марыупаль, Гастомель, Адэсу, Ірпень, Бучу і іншыя гарады Украіны.
- Беларусы Чыжоўкі ўшанавалі памяць загінулага ва Украіне беларуса Канстанціна Дзюбайлы.
#інфармацыйныфронт
- Выйшаў новы выпуск «Честной газеты». У ім распавядаецца пра зварот Уладзіміра Зяленскага да Дня памяці, расказваецца, як і што можна напісаць палітвязням, што казалі беларусы ў войску, калі пачалася вайна, і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб выратаваць старэйшае пакаленне ад тэлевізара.
#BelarusWithUkraine