Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Праваабарончы цэнтр «Вясна» адправіў гуманітарную дапамогу ва Украіну – 35 скрыняў з прадуктамі і сродкамі гігіены.
- Дапамога ўкраінскім уцекачам ад FreeShop Fundacja «ŻYVI» дастаўленая ў Балгарыю.
- Пастар з Беларусі Тарас Цялькоўскі выйграў у Варшаве забег, прысвечаны Дню канстытуцыі. Сваю перамогу ён прысвяціў людзям Беларусі і Украіны, якія «адважна супрацьстаяць крывавым дыктатарам». Пасля забегу Цялькоўскі напісаў у сваім інстаграме: «Прабежкі ад АМАПу ў 2020 годзе не прайшлі дарма».
- Фонд BYSOL адправіў ва Украіну сродкі абароны і тактычнай медыцыны.
- Цэнтр беларускай салідарнасці аказвае дапамогу ўсім людзям, якія былі вымушаныя ратавацца ад рэпрэсій у Беларусі ці вайны ва Украіне. Гэта юрыдычная і псіхалагічная дапамога, а таксама пошук часовага жылля. Больш падрабязна па спасылцы.
- Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны да афіцыйнай рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі.
- Беларусы Уроцлава (на фота) ушанавалі памяць першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча. Дзякуючы яму Беларусь стала нейтральнай краінай без ядзернай зброі і вярнула нацыянальную сімволіку ў якасці дзяржаўнай.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 4 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 4 траўня: прапагандысты зноў абвінавачваюць Захад і ЗША ў тым, што яны нібыта справакавалі Расію напасці на Украіну.
- За 4 траўня маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» не зафіксавала ні вылетаў знішчальнікаў, ні запускаў ракетаў з тэрыторыі Беларусі.
#інфармацыйныфронт
- «Белсат» расказвае пра падзеі ва Украіне праз прызму TikTok: як беларусы і ўкраінцы публікуюць антываенны кантэнт.
- Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала прэмію ЮНЕСКА за ўнёсак у свабоду прэсы. Упершыню прэмія была ўручаная не асобнаму журналісту, а цэлай арганізацыі.
- Найстарэйшая экалагічная арганізацыя Беларусі «Экадом» 5 траўня правядзе анлайн-канферэнцыю пра экалагічную бяспеку Украіны падчас вайны.
#BelarusWithUkraine