Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- У Варшаве адбыўся антываенны канцэрт, арганізаваны пры падтрымцы НАК. У выкананні Варшаўскага Вольнага аркестра і калектыву Lity Taler прагучала беларуская, украінская і польская музыка. Беларускія акторы з Тэатра Паўшэхнага (Teatr Powszechny) і Новага Тэатра (Nowy Teatr) зачыталі ўрыўкі твораў Святланы Алексіевіч.
- Фонд BYSOL закупіў 22 цалкам укамплектаваныя заплечнікі тактычнай медыцыны на суму ў 35 тысяч еўра. Сродкі на іх сабралі беларусы.
- Беларускія мастакі і мастачкі малююць у падтрымку Украіны.
- Беларусы Аўстраліі ўзнялі ў неба ўкраінскі і нацыянальны беларускі сцягі.
- Перакладчыца з Беларусі Вольга Будай арганізавала збор дапамогі для ўкраінцаў. За два месяцы ў ім паўдзельнічалі каля 300 чалавек, атрымалася сабраць больш за 6 тысяч даляраў. На іх Вольга набывала ўсё самае неабходнае: дзіцячае харчаванне, медыкаменты, сродкі гігіены, спальныя мяшкі.
- Украінскія і беларускія дыяспары Амстэрдама, Брусэля, Лондана, Кёльна, Шчэціна, Кракава, Гданьска і Беластока ў 8 траўня, у дзень Памяці перамогі над фашызмам, правялі акцыі супраць ваеннай агрэсіі Расіі.
- Гамяльчане ў Франкфурце выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 8 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 9 траўня: на гэты раз аўтары канала аглядаюць сайты раённых газетаў і тое, што яны пішуць пра Украіну (агулам, нічога добрага).
#непадпарадкаванне
- Мінчукі пратэстуюць супраць вайны.
- У Мінску на стэндзе да 9 траўня з'явіўся надпіс «не вайне».
#інфармацыйныфронт
- Амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі даў інтэрв'ю Белсату, у якім распавёў пра магчымасць выкарыстання Расіяй ядзернай зброі, неабходнасць расследаваць ваенныя злачынствы, а таксама пра Пуціна і Лукашэнку, Святлану Ціханоўскую, Джулі Фішэр і інш.
- Выйшаў новы выпуск «Честной газеты» – пра ленд-ліз для Украіны і што гэта такое, праблемы з заробкамі ў бюджэтнікаў, колькасць загінулых расійскіх вайскоўцаў ва Украіне і многае іншае. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.
- З'явіўся новы выпуск улёткі «Пратэстная Беларусь». У ёй расказваецца пра прысуд Сафіі Сапегі, смерць Станіслава Шушкевіча, запушчаныя з Беларусі ракеты і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат!
#BelarusWithUkraine