«Выступленне Украіны сёння кранула маё сэрца: не толькі сама песня, але і тое, што нават падчас страшнай вайны ў сваёй краіне гэтыя людзі захоўваюць здольнасць да творчасці, паказваюць усяму свету не толькі сілу, але і прыгажосць сваёй нацыі.
Я ўпэўнена, што ўвесь свет сёння за Украіну, як і беларусы. Я віншую Украіну з гэтай перамогай і веру ў тое, што далей на вашым шляху адбудзецца найважнейшая перамога, якой вам, дарагія ўкраінцы, таксама зычым усе мы».