• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сумесная заява Святланы Ціханоўскай і міністра адукацыі Чэхіі Петра Газдзіка па выніках перамоваў у Празе

    13 мая, 2022

    Міністэрства адукацыі, моладзі і фізічнай культуры цалкам падтрымлівае намаганні беларускай грамадзянскай супольнасці і надалей будзе аказваць падтрымку як рэпрэсаваным студэнтам і студэнткам, так і навуковым супрацоўнікам і супрацоўніцам, звольненым з палітычных прычынаў, а менавіта формай стыпендый для навучання або знаходжаннем на час навучання ці стажыроўкай. 

    Міністэрства таксама запэўніла беларускі бок, што Чэшскія вышэйшыя навучальныя ўстановы і надалей будуць прымаць абітурыентаў і абітурыентак з Беларусі, якія выканаюць умовы прыёму. У выпадку навучальных праграмаў, якія Фінансава-аналітычны камітэт лічыць «рызыкоўнымі», ВНУ будуць падыходзіць да студэнтаў індывідуальна, так, каб максімальна абараніць іх законныя інтарэсы. 

    Студэнты і студэнткі з Беларусі, якія па такіх спецыяльнасцях ужо навучаюцца, не могуць быць адлічаныя з-за свайго грамадзянства. Усе выпадкі навучання на рызыкоўных адукацыйных праграмах будуць разглядацца індывідуальна, а абмежаванні да канкрэтных студэнтаў змогуць прымяняцца толькі ў крайніх выпадках, калі будзе пацверджаная пагроза інтарэсам Чэшскай рэспублікі або Еўрапейскага Саюза. І ў падобных выпадках ВНУ пераважна будуць прапаноўваць альтэрнатыўны спосаб навучання (іншую навучальную праграму, індывідуальны план навучання). 

    Міністэрства звернецца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы з заклікам, каб на акадэмічнай глебе не адбывалася дыскрымінацыі беларускіх студэнтаў і студэнтак з прычыны іх нацыянальнай прыналежнасці або грамадзянства Беларусі.

    Апошнія навіны