Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Чэхію дамаглася выключэння Беларусі з закону, які б зрабіў міграцыю беларусаў у гэтую краіну немагчымай. Па словах Святланы, кіраўнік МЗС і прэзідэнт Чэхіі запэўнілі, што закон будзе перагледжаны з улікам інтарэсаў беларусаў.
- Разам з найбуйнейшай літоўскай ініцыятывай Blue/Yellow for Ukraine фонд BYSOL сабраў і спакаваў 18 тактычных медыцынскіх заплечнікаў для добраахвотнікаў ва Украіне.
- Беларуская актывістка Таццяна Свірэпа стварыла бот псіхалагічнай дапамогі пацярпелым ад вайны. Яна звязалася з ініцыятывай Free Belarus Center, стварыла базу крызісных псіхолагаў і запусціла бот дапамогі. Інтэрв'ю з актывісткай вы можаце паслухаць тут.
- Гуманітарная дапамога, у якой сабраныя ізраільскія бандажы, турнікеты, гемастатыкі, адправілася ў Адэсу і Мікалаеў. Дапамогу сабрала беларуская дыяспара Вялікабрытаніі і Польшчы, а таксама гурт NaviBand дзякуючы дабрачыннаму канцэрту ў Кракаве.
- З пачатку вайны фонд BYSOL закупіў і адправіў ва Украіну ўжо 20 аўтамабіляў. Юбілейны дваццаты адправіўся да беларускіх добраахвотнікаў у Адэсу ў атрад імя Іллі «Ліцвіна». Сродкі на аўтамабілі сабралі беларусы.
- Кіраўнік НАК Павел Латушка правёў сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком МЗС Францыі Нікаля дэ Лакостам. Абмяркоўвалі далейшыя крокі па павелічэнні міжнародна-прававога ціску на рэжым, працягу супрацоўніцтва па пытаннях універсальнай юрысдыкцыі і належнага дакументавання ваенных злачынстваў, а таксама падтрымку антываеннага руху ў нашай краіне.
- Фонд «ŻYVI» адгрузіў прадукты харчавання для дастаўкі ва Украіну.
- Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку абаронцаў Марыупаля, каб звярнуць увагу ўсяго свету на неабходнасць дапамагчы людзям на асаджанай «Азоўсталі».
#непадпарадкаванне
- Беларусы ў Чыжоўцы пратэстуюць і хочуць Беларусь без Лукашэнкі. Яны падтрымалі жыхара Жабінкі, якога арыштавалі за фразу «Беларусь без Лукашэнкі».
- Беларусы ў Бараўлянах дзякуюць батальёну Каліноўскага.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 10 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 11 траўня: прапагандысты заяўляюць пра неабходнасць капітуляцыі Украіны перад Расіяй, лічаць, што рэжымы ў Расіі і Беларусі нібыта вядуць барацьбу за мір, і разважаюць пра «заходніх лялькаводаў».
#інфармацыйныфронт
- Беларусы заблакавалі ў сацсетках ужо 34 акаўнты прапагандыстаў за распальванне нянавісці і прапаганду вайны, прычым акаўнт ГУБАЗіК быў выдалены Тэлеграмам сем разоў. Спіс перамогаў апублікаваў канал «Стоп Прапаганда» – з пералікам заблакаваных акаўнтаў, якія выступаюць за вайну і гвалт над людзьмі.
- На сайце Coda Story выйшаў артыкул на англійскай мове пра беларусаў і самвыдат – пра тое, як людзі ў Беларусі пішуць, друкуюць і распаўсюджваюць улёткі і самвыдат.
#BelarusWithUkraine