Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 29 лістапада – 5 снежня
Адзіная стратэгія і ўзаемадапамога – Офіс Ціханоўскай правёў агульную сустрэчу ініцыятываў і арганізацый дэмакратычных сілаў. Сустрэча атрымалася, паколькі праекты дамовіліся пра новыя формы сумеснай працы, абмеркавалі агульныя планы дзеянняў на 2022 год. Платформа салідарнасці папоўнілася новымі ўдзельнікамі: на сайце https://belarusplatform.org/ вы можаце далучыцца да працы любой ініцыятывы. у канале https://t.me/belplatform можаце сачыць за вакансіямі. – […]
Святлана Ціханоўская падзякавала валанцёрам у іх Дзень
«Абсалютна ўсе перадвыбарныя штабы і цяперашнія палітычныя сілы, ініцыятывы ад Голасу і Сумленных людзей да Байпола і самвыдату – уся інфраструктура дэмакратычных сілаў стаіць на плячах валанцёраў. Валанцёры вядуць медыя-каналы, пішуць сайты, распаўсюджваюць улёткі, носяць перадачы палітвязням. Майму мужу Сяргею Ціханоўскаму перадачы насілі менавіта валанцёры Краіны для жыцця. Менавіта валанцёры перакладалі маю прамову ў Еўрапарламенце […]
Сканчаецца другі дзень працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай у Швецыю
Сёння Святлана Ціханоўскі правяла сустрэчы з памочніцай дзяржсакратара ЗША Карэн Донфрыд і амбасадарам ЗША пры АБСЕ Майклам Карпентэрам, міністрамі замежных спраў Нідэрландаў Бэнам Кнапенам, Даніі – Епэ Кофадам, Польшчы – Збігневам Раў, Ісландыі – Тордыс Колбрун Р. Гільфадотыр, італьянскім віцэ-міністрам Бэнедэта Дэла Вядова, міністаркай міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця Швецыі Мацільдай Эркранс. Суразмоўцы запэўнілі Ціханоўскую, што краіны працягнуць […]
Вынікі першага працоўнага дня візіту Святланы Ціханоўскай у Швецыю
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Стакгольме з новай прэм'ер-міністаркай Швецыі Магдаленай Андэрсан. Для Андэрсан сустрэча з Ціханоўскай стала першай міжнароднай на гэтай пасадзе. Прэм'ер-міністарка запэўніла, што Беларусь будзе знешнепалітычным прыярытэтам працы яе ўрада. Андэрсан і Ціханоўская абмеркавалі эфектыўнасць еўрапейскіх санкцый і што яшчэ можа зрабіць ЕС для вырашэння крызісу ў Беларусі. Яны таксама казалі пра павышэнне […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнткай ПА АБСЕ
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнткай ПА АБСЕ Маргарэтай Седэрфельт, генсакратаром ПА АБСЕ Раберта Мантэла і бюро АБСЕ. Ціханоўская выказалася пра ўдзел чыноўнікаў з Мінска ў мерапрыемствах АБСЕ і падкрэсліла, што гэты ўдзел рэжым успрымае як фармальны і ігнаруе заклікі да спынення гвалту і рэпрэсій, вызвалення палітвязняў. Нікога з прадстаўнікоў іншых краін больш не павінны […]
Еўрапарламент і канферэнцыя ў Вене: вакцыны для беларусаў, рэакцыя Еўропы – што засталося за кадрам?
У гэтым відэа Святлана Ціханоўская, дарадца Франак Вячорка і менеджэрка стратэгічнай камунікацыі Офіса Анастасія Касцюгова абмяркоўваюць дзве самыя значныя падзеі міжнароднай працы ў лістападзе: канферэнцыю ў Вене і выступ у Еўрапарламенце. Яны раскажуць пра тое, як насамрэч была наладжаная канферэнцыя знутры і чаму ўсе абмеркаванні пра ўцягванне прадстаўнікоў рэжыму ў міжнародныя сустрэчы не мяняюць пазіцыі […]
«Рэферэндум» у Беларусі: стратэгія беларускіх дэмакратычных сілаў»
2 снежня а 17:00 па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеве, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вэбінар з сінхронным перакладам на рускую мову па тэме «Рэферэндум» у Беларусі: стратэгія беларускіх дэмакратычных сілаў». Мадэратар: Якаб Валянштэйн, кіраўнік беларускага офіса Фонда Конрада Адэнаўэра Спікеры: Аляксандр Дабравольскі, дарадца Святланы Ціханоўскай, кіраўнік дэпартамента ўнутранай […]
Святлана Ціханоўская – пра затрыманне кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава, які мае дачыненне да масавых рэпрэсій у беларускім футболе
Ціханоўская: «У аўторак, 30 лістапада, кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ) Уладзімір Базанаў быў затрыманы ў Чэхіі. У адрозненне ад дзясяткаў тысяч палітычна матываваных арыштаў беларусаў у Беларусі, у гэтага затрымання ёсць канкрэтныя прычыны – парушэнні правілаў уезду ў Чэхію. Таму што прынцып «часам не да законаў» не працуе ў прававых дзяржавах. Уладзімір Базанаў – чалавек, […]
Міжпарламенцкі саюз створыць працоўную групу па Беларусі. Вынікі сустрэчы Офіса Ціханоўскай і прэзідэнта МПС
У пятніцу 26 лістапада ў Мадрыдзе прайшоў саміт Міжпарламенцкага саюза (МПС) – міжнароднай арганізацыі, якая аб'ядноўвае практычна ўсе парламенты свету і мае статус назіральніка пры ААН. Офіс Святланы Ціханоўскай на саміце прадстаўляў старэйшы спецыяліст па міжнародных адносінах Дзяніс Кучынскі. Кучынскі выступіў на саміце і расказаў пра: – цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, знішчэнне рэжымам грамадзянскай супольнасці […]
Святлана Ціханоўская заклікала дапамагчы дзецям палітвязняў
«У Беларусі 889 палітвязняў і яшчэ тысячы чалавек, якія знаходзяцца ў турме з палітычных прычынаў. У большасці ёсць дзеці – і гэта азначае, што тысячы дзетак сумуюць па сваіх мамах і татах, якіх ужо даўно не бачылі. Я добра ведаю, што гэта такое – адказваць на пытанні «калі вернецца тата?» і рабіць усё, каб не […]
Офіс Ціханоўскай правёў сустрэчу ініцыятываў і арганізацыяў, якія дапамагаюць беларусам змагацца супраць рэжыму
На сустрэчы прысутнічалі дзясяткі прадстаўнікоў розных фондаў, ініцыятываў і структураў, якія дапамагаюць беларусам змагацца супраць рэпрэсій, атрымліваць дапамогу распавядаць праўду і дапамагаць адно аднаму. Медыякаманды, якія супрацьстаяць прапагандзе і фэйкам рэжыму, адкрываюць для беларусаў праўду, а галасы саміх беларусаў робяць яшчэ больш заўважнымі. – Краіна для жыцця. – Маланка. – ByProsvet. – Мая краіна Беларусь. – Сумленная […]
Рэферэндум: навошта ісці, калі і так усё зразумела
У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, удзельнік каманды юстыцыі НАК Арцём Праскаловіч і менеджэрка стратэгічнай камунікацыі Офіса Святланы Ціханоўскай Анастасія Касцюгова распавядаюць пра рэферэндум, які мае адбыцца ў 2022 годзе. Яны абмяркуюць адзіную стратэгію дэмакратычных сілаў, узгадаюць той самы рэферэндум 1996 года, растлумачаць чаму байкот насамрэч не працуе і чаму можна перамагчы, толькі […]
Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 22-28 лістапада
Падтрымка і ўзаемадапамога – Святлана Ціханоўская паведаміла, што Сяргей Ціханоўскі прамовіў сваё апошняе слова ў «судзе», але з-за закрытага працэсу гэтага ніхто не чуў. Таму ён вырашыў напісаць песню для ўсіх беларусаў. «Мой муж у песні піша: «Я ганаруся, усім сэрцам ганаруся, што я – беларус». Я з ім цалкам згодная і кожны дзень адчуваю […]
Вынікі Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі
27 лістапада па ўсім свеце адзначылі Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, абвешчаны Святланай Ціханоўскай. Словы падтрымкі беларусам, зняволеным рэжымам, і ўсяму беларускаму народу выказалі палітыкі Еўропы, ЗША, Канады. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, з нагоды міжнароднай акцыі, напісаў у твітары па-беларуску: «Каля 900 грамадзянаў Беларусі знаходзяцца ў лукашэнкаўскіх турмах толькі за тое, што хацелі, каб іхная […]
Сёння па ўсім свеце адзначаецца Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Сёння па ўсім свеце адзначаецца Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, які абвясціла Святлана Ціханоўская. З гэтай нагоды мэрыя Парыжа з беларускай дыяспарай арганізавалі канцэрт Маргарыты Ляўчук, літоўскі МЗС зладзіў кампанію падпісання паштовак. Пасольства Нідэрландаў упрыгожыла браму бела-чырвона-белымі стужкамі, са словамі падтрымкі выступілі МЗС Нарвегіі, Латвіі, Чэхіі і іншых краін.
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з віцэ-прэзідэнтам камітэта па еўрапейскіх справах Нацыянальнай Асамблеі Францыі
Святлана Ціханоўская прыняла віцэ-прэзідэнта камітэта па еўрапейскіх справах Нацыянальнай Асамблеі Францыі П'ера-Аляксандра Агланда. Беларуская лідэрка падзякавала Францыі за пільную ўвагу да крызіса ў Беларусі і падкрэсліла, што беларусы працягваюць дэманстраваць адважнасць і ўпартасць у супрацьстаянні рэжыму. Галоўнымі тэмамі пад час сустрэчы сталі: – Прэзідэнцтва Францыі ў ЕС у першай палове 2022 года: прыярытэтнасць беларускай тэматыкі, развіццё […]
Святлана Ціханоўская – пра тое, праз што праходзяць беларускія жанчыны і якой будучыні заслугоўваюць
25 лістапада – дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын. Больш за год беларускія жанчыны сутыкаюцца з фізічным, псіхалагічным і сексуальным гвалтам у турмах. Ім пагражаюць адабраць дзяцей ці паставіць на ўлік як сям'ю з «сацыяльна-небяспечным становішчам» – хоць гэта можа быць добрая і забяспечаная сям'я. Як маці, я з жахам думаю, што […]
Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Аўстрыю
21-23 лістапада Святлана Ціханоўская здзейсніла працоўны візіт у Аўстрыю, прымеркаваны да Міжнароднай канферэнцыі па Беларусі ў Вене. Беларуская лідарка таксама правяла шэраг сустрэчаў і інтэрв'ю, тэмай якіх стала мірнае вырашэнне беларускага крызісу і падтрымка беларускага народа. 22 лістапада ўвага аўстрыйскай і еўрапейскай палітыкі была накіраваная га канферэнцыю па Беларусі, якая ў гэты дзень праходзіла ў […]
Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўзяць удзел у Саміце за дэмакратыю
На Саміт запрошаныя кіраўнікі 110 дзяржаў, большасць з якіх карыстаюцца дэмакратычнай формай кіравання. На саміт не запрошаны шэраг краін, сярод якіх Расія, Кітай, Турцыя, Казахстан, Паўночная Карэя і Венесуэла. Першы Саміт за дэмакратыю пройдзе ў анлайне. Чакаецца, што ў 2022 годзе Саміт збярэ сусветных лідараў у Злучаных Штатах і стане рэгулярнай падзеяй. Акрамя абмеркавання стану […]
Святлана Ціханоўская – пра «апошняе слова» Сяргея Ціханоўскага
Ціханоўская: «Учора, калі я выступала з прамовай у Еўрапарламенце, у турме сканчалася судзілішча, на якім мой муж прамаўляў сваё «апошняе слова». Мае словы чуў увесь свет. Словы Сяргея не чуў ніхто. Вось што такое быць палітвязнем і лідарам для людзей у Беларусі. Але Сяргей Ціханоўскі не быў бы сабой, калі б не знайшоў выйсце нават […]
Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам за рэакцыю на сённяшняе выступленне
Ціханоўская: «Сёння вельмі шмат словаў падтрымкі і падзякі пасля звароту да ЕС у Еўрапарламенце. Дзякуй вам за гэта, дарагія. Я ў сваю чаргу хачу выказаць падтрымку і падзяку тысячам беларусаў, якія працуюць без спынення, каб зрабіць нашу краіну свабоднай. І будуць працаваць далей. За гэты год змянілася шмат, але наша пазіцыя – нязменная. Рашучасць, настойлівасць […]
Валер Кавалеўскі: «Канферэнцыя дасягнула сваіх вынікаў»
Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі ў прамым эфіры «Радыё Ўнэт» распавёў аб выніках канферэнцыі ў Вене. Пра што казаў Кавалеўскі – сцісла: – Удзельнікі абмеркавалі, як перыйсці крызісны этап і зрабіць пераход да дэмакратыі. – Дыялог с прадстаўнікамі рэжыму неаобходны, але ен будзе магчымы толькі пасля таго, як спыніцца гвалт. – Павінны адбыцца […]
«Чаканне і назіранне – няправільная стратэгія», Ціханоўская – Еўрапарламенту
Сёння Святлана Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце. Яна звярнулася да парламентарыяў, заклікаўшы іх дзейнічаць больш жорстка і прадэманстраваць еўрапейскія каштоўнасці, якія былі і будуць галоўнай крыніцай нашай сілы і адзінай трывалай асновай міру і працвітання. Вось некаторыя цытаты яе выступу: Пра сімвалічныя крокі і рэальныя дзеянні – Прабачце маю прамалінейнасць, але я павінна сказаць: ужо становіцца […]
«У нас няма яшчэ аднаго года. Ні ў Беларусі, ні ў Еўропы». Зварот Ціханоўскай да Еўропы на сесіі Еўрапарламента
«Спадар Прэзідэнт, Паважаныя члены Еўрапейскага парламента, Сёння ў Беларусі палітычных зняволеных больш, чым прысутных членаў палаты. 882 з маіх суайчыннікаў былі прызнаныя пазбаўленымі волі за ажыццяўленне базавых палітычных правоў, якія жыхары іншых краін Еўропы прымаюць як належнае. Калі б мы запрасілі ўсіх беларусаў, якія былі неабгрунтавана пазбаўленыя волі за адзенне ці шкарпэткі не тых колераў, […]
Ціханоўская і Меркель абмеркавалі крызіс на мяжы, сітуацыю з палітвязнямі і адказ на эскалацыю рэпрэсій
Сёння в.а. канцлера Германіі Ангела Меркель патэлефанавала Святлане Ціханоўскай. Яны абмеркавалі крызіс на мяжы Беларусі і ЕС, сітуацыю з палітвязнямі і адказ на эскалацыю рэпрэсій. Меркель падкрэсліла нязменную падтрымку Германіяй беларускага дэмакратычнага руху. Яна запэўніла, што палітычнае кіраўніцтва Германіі зробіць усё магчымае, каб скончыць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і незалежных журналістаў, вызваліць зняволеных па палітычных […]
Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з міністрам замежных спраў Польшчы
Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Раў далейшыя крокі па ціску на рэжым. Таксама яны абмеркавалі вынікі канферэнцыі высокага ўзроўня, якая прайшла ў Вене. Ціханоўская прапанавала ўжо ў найбліжэйшы час прапрацаваць далейшыя крокі, каб вынікі мелі практычны характар і былі адчувальнымі для беларусаў унутры краіны. Бакі пагадзіліся, што неабходная адзіная і скаардынаваная […]
Кавалеўскі і Сазановіч у Канадзе правялі перамовы з МЗС Канады, Мінабароны, дэпутатамі парламента Канады і амерыканскімі сенатарамі
Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валерый Кавалеўскі і сябра эканамічнай групы Офіса Ірына Сазановіч наведалі з працоўным візітам Канаду 17-21 лістапада. Адбыліся сустрэчы з старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай, прадстаўнікамі Задзіночання беларусаў Канады і беларусамі Атавы. Акрамя таго, адбыліся перамовы ў міністэрстве замежных спраў Канады, з прадстаўнікамі міністэрства абароны і кабінета прэм’ер-міністра Канады, дэпутатамі парламента Канады, з […]
Сёння ў Вене пачалася канферэнцыя высокага ўзроўня па Беларусі. На адкрыцці выступіла Святлана Ціханоўская
Перад пачаткам канферэнцыі высокага ўзроўня па Беларусі Святлану Ціханоўскую павіталі канцлер Аўстрыі Аляксандр Шалянберг, міністр замежных спраў Міхаэль Лінхарт, а таксама еўракамісар Олівер Варгелій. Выступы спікераў коратка: Абраная беларуская лідарка Святлана Ціханоўская – Расказала гісторыі апошніх рэпрэсій у Беларусі, нагадала міжнародным партнёрам іх словы пра адзінства ў падтрымцы беларусаў. – Паўтарыла пазіцыю дэмакратычных сілаў пра тое, […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у Вене
Сёння Святлана Ціханоўская пачала рабочы візіт у Аўстрыю з сустрэчы з беларусамі. На сустрэчы Ціханоўская адказала на пытанні аб адзінстве дэмакратычных сіл, міграцыйным крызісе, а таксама агучыла пазіцыю наконт рэферэндуму. Прамова Святланы Ціханоўскай: «Добры дзень, мае дарагія беларусы! Я вельмі рада вас усіх бачыць тут, у Вене. Як вы ведаеце, я прыехала сюды па запрашэнні канцлера […]