У першай палове 2023 года Швецыя будзе старшынёй ЕС. Гэта азначае, што менавіта Швецыя будзе вызначаць галоўныя накірункі палітыкі ЕС. Падчас сустрэч у шведскім парламенце і МЗС Анатоль Лябедзька дамовіўся, што тэма Беларусі будзе адным з прыярытэтаў падчас старшынства Швецыі. Акрамя таго, увосень Святлана Ціханоўская прыедзе ў Швецыю, каб узмацніць гэтую працу і дапамогу беларусам, грамадскай супольнасці і ініцыятывам.
Пра гэтыя і іншыя вынікі свайго працоўнага візіту ў Швецыю расказвае ў гэтым відэа прадстаўнік Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.