• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Місія ЗША ў АБСЕ падтрымала ініцыятыву Святланы Ціханоўскай

    Сёння, 18 сакавіка, місія ЗША ў АБСЕ падтрымала заяву Ціханоўскай аб галасаванні за мірнае вырашэнне крызісу шляхам дыялогу і заклікала Лукашэнку і прадстаўнікоў рэжыму прыняць яе прапанову аб пачатку перамоў. Таксама Місія заклікала партнёраў і саюзнікаў ЗША падтрымаць беларускі народ у яго барацьбе за свабоду і дэмакратыю. «ЗША з гонарам падтрымліваюць сённяшні заклік да дыялогу паміж уладамі, […]
    18 сакавіка, 2021

    Народнае галасаванне: Святлана Ціханоўская гатовая арганізаваць перамовы па выхадзе з крызісу пры міжнароднай падтрымцы – важны ўдзел беларусаў

    Святлана Ціханоўская і аб'яднаныя дэмакратычныя сілы аб'яўляюць агульнанацыянальнае галасаванне за пачатак перамоваў па выхадзе Беларусі з крызісу пры міжнародным пасярэдніцтве. Галасаванне праходзіць на платформе «Голас», дадзеным якой давярае ЕС, ЗША, АБСЕ і іншыя. Маштабнае галасаванне вырашыць адразу тры задачы: 1. Прадэманструе сусветнай супольнасці, што палітычны крызіс узмацняецца і патрабуе тэрміновага ўрэгулявання. Гэта дапаможа значна нарасціць […]
    18 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па міжнародных адносінах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША

    Сёння Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па міжнародных адносінах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША на слуханні па пытанні дэмакратычнага руху ў Беларусі і лідарства жанчын. Правёў слуханне Біл Кіцінг, кіраўнік падкамітэту па Еўропе, энергетыцы, навакольным асяроддзі і кібербяспецы. На слуханні таксама выступіў Крыс Сміт, чалец Камітэта і аўтар Акту аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі. […]
    17 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі аб’яднанага страйкавага руху прадпрыемстваў Беларусі

    Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі аб'яднанага страйкавага руху «Гродна Азота», «Нафтана» і БМЗ. Яны абмеркавалі развіццё стачак і незалежных прафсаюзаў, а таксама важнасць працягу падтрымкі працоўных. Ціханоўская распавяла пра тое, што яе каманда правяла перамовы з міжнародным прафсаюзам працоўных IndustriAll і Міжнароднай арганізацыяй працы. IndustriAll гатовы дапамагчы фінансава страйкамам і незалежным прафсаюзам у Беларусі, а […]
    16 сакавіка, 2021

    «Мамачка, я моцная, я веру людзям так, як ты мяне вучыла». Напішыце палітвязням. Гісторыя Анастасіі Булыбенка

    Насці Булыбенка ўсяго 19 гадоў – і выбары-2020 сталі першымі ў яе жыцці. Першы раз Насцю затрымалі на жаночым маршы 19 верасня. Але яна працягнула пратэставаць у абарону правоў студэнтаў. У другі раз Насцю затрымалі на маршы 17 кастрычніка – і далі 10 сутак. За гэты час яе заднім лікам адлічылі «за пропускі» з БНТУ. […]
    16 сакавіка, 2021

    Фінляндыя дапаможа ў АБСЕ, Партугалія зробіць Беларусь прыярытэтным пытаннем у ЕС, Швейцарыя замарозіць рахункі кашалькоў рэжыму

    Дарадца Франак Вячорка ў стрыме «Краіны для жыцця» распавёў пра вынікі паездкі Святланы Ціханоўскай у Фінляндыю, Партугалію і Швейцарыю. Фінляндыя не проста салідарная з беларусамі: ёсць канкрэтныя планы падтрымкі Замежныя паездкі – гэта інвестыцыі ў будучыню. Мы праводзім адну сустрэчу, нейкую размову, тэлефанаванне, а эфект ад гэтага тэлефанавання можа быць і зараз, і праз месяц, і […]
    15 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская: «У Беларусі кожны дзень парушаюць бяспечнае асяроддзе для жанчын»

    Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве Камісіі ААН па становішчы жанчын, прысвечаным тэме лідарства жанчын і бяспечнай працы праваабаронцаў, чальцоў жаночых арганізацый і фемінісцкіх рухаў. Суарганізатарам дыскусіі стала Міністэрства замежных спраў, ЕС і міжнароднага супрацоўніцтва Іспаніі. У сваім выступе Святлана Ціханоўская: –  распавяла пра рэпрэсіі над праваабаронцамі, прадстаўнікамі жаночых супольнасцяў у Беларусі; – падзялілася гісторыямі […]
    15 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Канстытуцыі

    Святлана Ціханоўская: «Кожны з вас разумее, якое значэнне Канстытуцыя грае для ўсіх беларусаў. Гадамі ў нашай дзяржаве ўлада жыла па паняццях, а не па законах Гадамі ўказы прэзідэнта дэвальвавалі артыкулы Канстытуцыі, адбіраючы ў нас правы і толькі дадаючы абавязкі. Але галоўнае – ніхто не пытаўся нашага меркавання. Мы жылі, фактычна не маючы выбару і не […]
    15 сакавіка, 2021

    Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі завершыў працоўны візіт у Румынію

    У Бухарэсце ў Кавалеўскага адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам палаты дэпутатаў Людовікам Орбанам, дзяржсакратаром МЗС Румыніі Дэнам Нікулаеску, а таксама з шэрагам заканадаўцаў абедзвюх палат, кіраўніцтвам Бюро па барацьбе з карупцыяй і апаратам прэм'ер-міністра. Вынікі – коратка: – Абмеркавалі практычныя меры, уключаючы рознабаковыя санкцыі ЕС і ЗША, па падтрымцы патрабаванняў беларускага народа спыніць гвалт і беззаконне […]
    14 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская – пра Ігара Лосіка, Ігар Банцара і Дзмітрыя Фурманава

    «Ігар Лосік, Ігар Банцар і Дзмітрый Фурманаў. Вы можаце не даведацца пра тое, што я зараз кажу гэтыя словы. Але мы ўсе ведаем пра вас і вашую бязмежную мужнасць. Вы цяпер рызыкуеце сваім жыццём, выказваючы свой пратэст праз галадоўку. Але мы, беларусы, не гатовыя рызыкаваць вамі. Як чалавек, маці і жонка, я прашу вас спыніць […]
    14 сакавіка, 2021

    З кім з лідараў краін ужо правяла перамовы Святлана Ціханоўская?

    З верасня 2020 года Святлана Ціханоўская з працоўным візітам наведала 15 краін і правяла перамовы з 24 прадстаўнікамі ўрадаў розных дзяржаў свету. Еўрапейскі саюз: старшыня Еўрапарламента Давід Сасолі, віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Хэйдзі Хаўтала, вярхоўны прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль, віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі Вера Юрава, генеральная сакратарка дыпламатычнай службы ЕС Хельга Шмід (на момант сустрэчы), камісар ЕС па палітыцы […]
    12 сакавіка, 2021

    Прадстаўлены праект новай Канстытуцыі

    Канстытуцыя – гэта галоўны закон краіны. Яна не можа быць прадметам гандлю, падману і палітычных маніпуляцый. Таму Канстытуцыя можа быць прынятая толькі пасля сыходу Лукашэнкі. І абмяркоўвацца яна павінна не з адабранымі адным чалавекам «дэлегатамі» закрытых сходаў, а з народам Беларусі. Адна з галоўных задач Канстытуцыі – абмежаваць любую ўладу часам, а таксама сістэмай стрымак і проціваг. […]
    11 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская – пра справу Сяргея Ціханоўскага

    «Абвінавачванні Сяргею – гэта не суд, а расправа. Суддзям, следчым і пракурорам, якія збіралі гэтую справу, хачу сказаць: я разумею, што пры тым рэжыме вы ўжо нічога не вырашаеце. Але вашымі рукамі зараз робяць асабістую помсту – помсту чалавеку, які стаў сапраўдным лідарам беларусаў. Сяргей не здаецца і не здасца. Ён ведае, што беларусы працягваюць […]
    11 сакавіка, 2021

    Напішыце палітвязням. Гісторыя Аляксандры Патрасаевай

    Святлана Ціханоўская: «Аляксандры Патрасаевай усяго 21 год, але яна ўжо многае перажыла. У ноч з 10 на 11 жніўня яна аказвала першую дапамогу пацярпелым на пратэстах у Менску. Там яна трапіла пад абстрэл і спрабавала ўцячы, але яе затрымалі сілавікі. Сашу адправілі на Акрэсціна на тры дні. Яна перажыла катаванні, знявагі і збіццё. Сілавікі пагражалі […]
    11 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі Глабальнага саюза IndustriALL

    Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з міжнароднай федэрацыяй прафсаюзаў – Глабальнага саюза IndustriALL, які ўяўляе больш за 50 мільёнаў працоўных з 140 краін свету, занятых у горназдабыўной, энергетычнай і перапрацоўчай галінах. На сустрэчы прысутнічаў генеральны дырэктар саюза Вальтэр Санчэс, намеснік генеральнага дырэктара Атле Хойе, прадстаўнікі Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, Інтэрнацыяналу адукацыі і іншых прафсаюзных асацыяцый. На сустрэчы […]
    10 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская выступіла перад сенатам Чэхіі

    Сёння Святлана Ціханоўская ў анлайн-фармаце выступіла з прамовай перад сенатам Чэхіі. Гэта першы кантакт з урадам Чэхіі на такім узроўні пасля зносін з кіраўніком МЗС Томашам Петржычакам. Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская: – падзякавала сенатарам за тое, што Чэхія трымае Беларусь на парадку дня, і падкрэсліла, што ў свой час Вацлаў Гавел шмат казаў пра парушэнні […]
    10 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўнікамі місій Еўрасаюза ў ААН

    Сёння ў Жэневе Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з амбасадарамі ЕС у ААН. Ціханоўская заклікала краіны ЕС стварыць механізм ААН па расследаванні парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, катаванняў і жорсткага абыходжання з мірнымі пратэстоўцамі. Яна таксама выказала надзею, што краіны ЕС падтрымаюць рэзалюцыю па Беларусі, якую плануецца прыняць па выніках 46-й сесіі ў Радзе ААН па […]
    10 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская дарадцу Дзярждэпу ЗША: наша мэта — свабодныя выбары ў гэтым годзе

    Падчас візіту ў Швейцарыю Святлана Ціханоўская правяла тэлефонны званок з Дэрэкам Шоле, дарадцам Дзярждэпу ЗША. Гэта другі афіцыйны кантакт з прадстаўнікамі новай адміністрацыі ЗША. Святлана Ціханоўская: – распавяла пра апошнія суды супраць журналістаў і актывістаў Беларусі, атаку на праваабарончы цэнтр «Вясна» і пераслед мясцовых лідараў; – падкрэсліла, што мэтай дэмакратычных сіл Беларусі з'яўляюцца новыя свабодныя і справядлівыя […]
    10 сакавіка, 2021

    «Сем’і не павінны быць падзеленыя» – Святлана Ціханоўская сустрэлася з сям’ёй Наталлі Хершэ

    Падчас працоўнага візіту ў Швейцарыю Святлана Ціханоўская сустрэлася з мужам палітзняволенай Наталлі Хершэ Робертам Штэелі і дачкой Віялетай. Падчас цёплай сустрэчы з Ціханоўскай Штэелі казаў пра тое, што яго жонка, грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання, заўсёды перажывае за Беларусь. У верасні Наталля прыехала ў Мінск, таму што не магла заставацца ў баку ад барацьбы беларусаў за […]
    10 сакавіка, 2021

    Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі завершыў працоўны візіт у Берлін. Вынікі

    Валер Кавалеўскі завершыў працоўны візіт у Берлін, дзе правёў сустрэчы са старшынём камітэта па міжнародных адносінах Бундэстагу, кіраўнікамі рэгіянальных дэпартаментаў апарата канцлера і МЗС ФРГ, з прадстаўнікамі медыя, бізнес-супольнасці, вядучых аналітычных структур, кіруючай партыі Нямеччыны і яе моладзевага крыла.  Падчас сустрэч Валер з палітыкамі абмеркаваў: – актыўныя пратэстныя настроі беларусаў на фоне адмовы Лукашэнкі ад […]
    10 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з кіраўніком МЗС Канады

    Святлана Ціханоўская правяла працоўнае тэлефанаванне з Маркам Гарно, міністрам замежных спраў Канады. Гарно – новы міністр, прызначаны пасля Франсуа-Філіпа Шампаня, з якім Ціханоўская сустракалася ў Вільні ў кастрычніку і шмат разоў абмяркоўвала сітуацыю ў Беларусі. У размове з міністрам Святлана Ціханоўская распавяла пра гвалт, што працягваецца над мірнымі пратэстоўцамі, у тым ліку, пра адвольныя затрыманні […]
    10 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з урадам Швейцарыі

    Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Берне з прэзідэнтам Федэральнай рады Швейцарыі Андрэасам Эбі, кіраўніком аддзела правоў чалавека Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Сымонам Гейсбюлерам і парламентарыямі камітэта замежных спраў Швейцарыі. На сустрэчах абраная лідарка Беларусі: – падзякавала Швейцарыі за салідарнасць з Беларуссю, падтрымку ўжо ўведзеных санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі; – распавяла пра рэпрэсіі ў Беларусі і […]
    09 сакавіка, 2021

    Сусветныя палітыкі павіншавалі беларусак з Міжнародным жаночым днём

    Сёння шмат хто з палітыкаў і актывістаў усяго свету публікуюць у сацыяльных сетках віншаванні беларускам, якія са жніўня 2020 года ўразілі ўвесь свет сваёй адвагай, сілай і годнасцю ў мірнай барацьбе за свабоду беларускага народа ад дыктатуры, гвалту і беззаконня. Санна Марын, прэм'ер-міністарка Фінляндыі: «Сёння я асабліва думаю пра жанчын Беларусі – дэмакратычных актывістак, палітыкаў, журналістак, […]
    08 сакавіка, 2021

    Напішыце палітвязням. Гісторыя Ігара Банцара

    Святлана Ціханоўская: «Ігара Банцара добра ведаюць у Гродне. Ён вельмі яркі і незвычайны чалавек. Гэта не проста мастак і музыка – гэта беларус, які абараняе правы чалавека і займаецца грамадскай дзейнасцю. Але з кастрычніка 2020 году Ігар знаходзіцца ў СІЗА. Ігар вывучаў міжнародныя адносіны ў Варшаўскім універсітэце, а пасля гэтага вярнуўся ў Беларусь і працаваў […]
    08 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак з Міжнародным жаночым днём

    «Вітаю, дарагія беларускі! Я ведаю, што мы можам быць вельмі рознымі. Бо беларуская жанчына – гэта і ўсмешка Марыі Калеснікавай. І бясстрашнасць Ніны Багінскай. Гэта бясцэнны вопыт Лілі Уласавай, якую называюць маці беларускай медыяцыі. І гэта стойкасць Наталлі Херш, якая абвясціла галадоўку. Беларуская жанчына – гэта матчын клопат Дашы Лосік, якая гадуе дачку, пакуль муж […]
    08 сакавіка, 2021

    ​Вынікі міжнароднай працы

    Разам з партнёрамі, дыяспарай, праваабаронцамі, фондамі салідарнасці Святлане Ціханоўскай і камандзе ўдалося многа: — 6 месяцаў Беларусь не сыходзіць з палос сусветных СМІ, у тым ліку Washington Post, Bild, Financial Times, BBC, Al Jazeera. У больш чым 50 краінах адбыліся акцыі салідарнасці з Беларуссю. Кампаніі і фонды з Даніі, ЗША і Нідэрландаў прапануюць планы інвестыцыяў […]
    07 сакавіка, 2021

    Дэвід Дзін: «Хрысціяне Беларусі з верай, надзеяй і любоўю адгукаюцца на патрэбу беларускага народа ў свабодзе»

    Дэвід Дзін, каталіцкі багаслоў ірландскага паходжання, дацэнт Атлантычнай школы тэалогіі (Галіфакс, Канада), дае інтэрв’ю групе Каардынацыйнай Рады «Хрысціянская візія». Ён распавядае аб сваім знаёмстве са Святланай Ціханоўскай, дзеліцца думкамі пра рух за дэмакратыю ў Беларусі і жаночы палітычны актывізм, а таксама тлумачыць, чаму расчараваны дзеяннямі Ватыкана. «Хрысціянская візія»: Раскажыце, калі ласка, як Вы пазнаёміліся са Святланай […]
    06 сакавіка, 2021

    «Акрэсціна таксама стане музеем». Святлана Ціханоўская ў Партугаліі наведала былую турму для палітвязняў

    Святлана Ціханоўская наведала музей Алжубе – былую турму для партугальскіх палітвязняў у перыяд з 1926 па 1965 гады. За саракагадовае кіраванне дыктатара Салазара там утрымліваліся да 50 тысяч чалавек. Дыктатура Салазара была самай доўгай у Еўропе, але і яна не выстаяла перад воляй народа. Партугалія стала перадапошняй краінай Еўропы, якая пазбавілася ад дыктатуры. Беларусь – апошняя. Святлана […]
    06 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская здзяйсняе візіт у Партугалію

    Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Лісабоне. Учора яна правяла працоўныя сустрэчы з прэм'ер-міністрам Антоніў Кошта, міністрам замежных спраў Аўгушту Сантуш Сілвам і іншымі палітыкамі Партугаліі. На сустрэчах абраная лідарка Беларусі: – падзякавала Партугаліі за падтрымку – з пачатку жніўня Асамблея Рэспублікі прыняла тры рэзалюцыі ў падтрымку дэмакратычнага руху Беларусі; – абмеркавала палітвязняў, пераслед праваабаронцаў і супрацоўнікаў […]
    06 сакавіка, 2021