• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў правядуць адкрытую анлайн-сустрэчу з беларусамі

    У сераду, 29 снежня, а 20:00 па Мінску Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў правядуць адкрытую анлайн-сустрэчу з беларусамі. Сустрэча пройдзе ў фармаце адкрытага Zoom-званка, на якім Святлана Ціханоўская, дэмакратычныя сілы і беларусы падвядуць вынікі года. Вы можаце зарэгістравацца на гэты званок па гэтай спасылцы. Удзел прымуць тыя, хто прайшоў папярэднюю рэгістрацыю. На сустрэчу будуць […]
    28 снежня, 2021

    Перакрэсліце «рэферэндум» – перакрэсліце падман, якому не гатовыя верыць

    Самым першым палітвязнем у нашай краіне стала Канстытуцыя, якая ўжо 25 год знаходзіцца ў ізаляцыі ад народа. Замест Асноўнага закона беларусам прапануюць жыць паводле дэкрэтаў, пастановаў і іншых цынічных законаў. У 2020 годзе беларусы далі зразумець, што нас гэта больш не задавальняе. Цяпер рэжым спрабуе абмежаваць правы людзей, падсоўваючы дакумент, які распрацоўваўся ўпотай ад народа. […]
    27 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская зрабіла рэвакцынацыю

    Ціханоўская: «У чэрвені 2021 года я вакцынавалася, днямі – паўторна прышчапілася, бо дактары рэкамендуюць рабіць гэта праз паўгода. Гэта важна, таму што гэта не толькі спосаб захаваць сваё здароўе, гэта яшчэ і клопат пра іншых – бо прышчэплены чалавек з куды меншай верагоднасцю заразіць кагосьці яшчэ.   На днях з'явілася новая справаздача Фонда медыцынскай салідарнасці […]
    25 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня

    Ціханоўская: «Прыміце мае сардэчныя віншаванні са святам. Раство – гэта дзень міру і радасці. Сёння ў сэрцах хрысціян гучаць словы, якімі анёлы абвясцілі віфлеемскім пастухам аб Нараджэнні Збаўцы: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!» На нашай роднай беларускай зямлі супакою зараз няма. Злачынны рэжым аб’явіў уласнаму народу вайну без правілаў. […]
    24 снежня, 2021

    Ціханоўская – пра памылкі і крытыку

    Святлана Ціханоўская напісала пра памылкі і крытыку. Увесь тэкст – у інстаграме Святланы Ціханоўскай. А тут – фрагмент са спасылкамі для зваротнай сувязі. Ціханоўская: «Год таму мне было цяжка пераносіць крытыку і памылкі. Цяпер я ведаю, што трэба быць сумленнай з сабой і з вамі. Так, я недасканалая. Мы памыляемся – і дзякуй вам, што […]
    24 снежня, 2021

    Платформа «Голас» перазапускаецца да «рэферэндуму»

    27 лютага можа адбыцца так званы «рэферэндум» – мерапрыемства, на якім беларусам прапануюць выбар паміж Лукашэнкам і Лукашэнкам. Яго хочуць праводзіць у часы, калі ў Беларусі адсутнічае закон, а людзям адкрыта адмаўляюць у натуральных правах на жыццё, годнасць, свабоду меркавання і правасуддзе. Але нават у гэтых умовах мы можам паказаць, што краіна належыць беларусам. Прыходзьце […]
    23 снежня, 2021

    Дасылайце лісты Сяргея Ціханоўскага ў чат-бот канала «Турма Для Жыцця»

    Канал «Турма Для Жыцця» створаны як голас Сяргея Ціханоўскага з няволі. Тут публікуюцца ягоныя вершы, цытаты, лісты і тое, што ён палічыў цікавым і важным для ўсіх беларусаў. У сваіх лістах ён не толькі цытуе Гандзі ці Салжаніцына, але і расказвае пра ўмовы і рэаліі, у якіх вымушана знаходзяцца тысячы беларусаў. Дасылайце ў чат-бот @strana_turma_bot […]
    21 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская, Франак Вячорка, Валер Кавалеўскі і Аляксандра Логвінава правядуць адкрытую размову з беларусамі

    23 снежня ў 19:30 па Мінску (18:30 па Вільні і Кіеве, 17:30 па Варшаве) Святлана Ціханоўская правядзе адкрытую размову з беларусамі. Акрамя Ціханоўскай, у размове прымуць удзел дарадца Франак Вячорка, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі і кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Аляксандра Логвінава. Яны адкажуць на пытанні, якія зможа задаць любы ахвочы падчас прамога эфіру.
    20 снежня, 2021

    Справаздача Фонду медыцынскай салідарнасці: статыстыка захворвання COVID-19 у 10 разоў вышэйшая за афіцыйную і пік смяротнасці ў кастрычніку 2021 года

    1. Перапрафіляваныя стацыянары Да пачатку снежня многія клінікі перавялі ў звычайны рэжым працы: большасць аддзяленняў 3-й ГКБ Мінска, Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансера, 4-й ГКБ Мінска, 10-й ГКБ Мінска і інш. Цяпер перапрафіляванымі пад працу з пацыентамі з COVID-19 застаюцца: ГКІБ, 6-я ГКБ (тэрапеўтычны корпус і радзільны дом), 5-я ГКБ, 4-я ГКБ (тэрапеўтычны корпус і аддзяленне […]
    20 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнтам Сената Францыі

    17 снежня Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе прэзідэнта Сената Францыі Жэрара Ларшэ і кіраўнікоў сенацкіх камітэтаў па абароне і замежных справах, па еўрапейскіх справах, а таксама дэлегатаў сенацкай групы сяброўства з балтыйскімі краінамі. Падчас сустрэчы Ціханоўская абмеркавала з французскімі палітыкамі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, незаконныя арышты і апошнія судовыя прысуды – Эдуарду Пальчысу […]
    19 снежня, 2021

    У Парламенце Малдовы запушчаны працэс стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь»

    Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька завяршыў працоўны візіт у Малдову. Ён стаў першым прадстаўніком дэмсілаў, якога афіцыйна прымалі ў Парламенце Малдовы. Вынікам сустрэчы ў Камітэце па міжнародных справах Парламента Малдовы стаў запуск працэсу стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь». «Групе быць, і гэта галоўны вынік нашай сустрэчы ў Камітэце па […]
    18 снежня, 2021

    «Беларусы лічаць неэтычным такія паводзіны – пошук шчылін у санкцыях». Ціханоўская правяла тэлефанаванне з СЕА Yara

    У жніўні падчас сустрэчы з Ціханоўскай у Осла кіраўніцтва Yara заявіла, што перагледзіць сваё супрацоўніцтва з Беларуськаліем і да снежня прыме рашэнне пра далейшую прысутнасць у Беларусі. Учора, 17 снежня, Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з CEO Yara Свейнам Торэ Халзетэр, каб абмеркаваць, якія далейшыя дзеянні кампаніі ў Беларусі. На тэлефанаванні Ціханоўская: – распавяла пра тое, […]
    18 снежня, 2021

    Якая зараз сітуацыя з COVID-19 у Беларусі? Даклад Фонду медыцынскай салідарнасці

    1. Перапрафіляваныя стацыянары Да пачатку снежня многія клінікі перавялі ў звычайны рэжым працы: большасць аддзяленняў 3-й ГКБ Мінска, Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансера, 4-й ГКБ Мінска, 10-й ГКБ Мінска і інш. Цяпер перапрафіляванымі пад працу з пацыентамі з COVID-19 застаюцца: ГКІБ, 6-я ГКБ (тэрапеўтычны корпус і радзільны дом), 5-я ГКБ, 4-я ГКБ (тэрапеўтычны корпус і аддзяленне […]
    17 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцай МЗС Нарвегіі Аннікен Хюітфельд

    Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу ў анлайн-фармаце з новай міністаркай замежных спраў Нарвегіі Аннікен Хюітфельд. Важнай тэмай сустрэчы з міністаркай стала супрацоўніцтва нарвежскай кампаніі Yara з «Беларуськаліем». Нягледзячы на ​​прыняўшыя сілу ў гэтым месяцы амерыканскія санкцыі супраць гэтай беларускай кампаніі, а таксама новыя санкцыі супраць Беларускай калійнай кампаніі Yara працягвае набываць беларускі калій. Ціханоўская атрымала […]
    16 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская заклікае падпісацца на новы канал Сяргея Ціханоўскага «Турма Для Жыцця»

    Гэта канал, дзе будуць публікавацца навіны, цытаты, фрагменты лістоў і звароты Сяргея. Святлана Ціханоўская паведамляе, што з дапамогай гэтага канала Сяргей Ціханоўскі хоча размаўляць з беларусамі, нават знаходзячыся ў калоніі: «Сяргей хоча, каб ягоны голас быў чутны. Таму запускаецца новы тэлеграм-канал «Турма Для Жыцця». Гэта канал пра тое, што адбываецца з ім у турме, як […]
    16 снежня, 2021

    Падчас саміту Усходняга партнёрства Святлана Ціханоўская правяла шэраг працоўных сустрэч з кіраўнікамі ўрадаў краін ЕС

    Святлана Ціханоўская падчас саміту Усходняга партнёрства сустрэлася з кіраўнікамі ўрадаў шасці краін ЕС: канцлерам Аўстрыі Карлам Нехамерам; прэм'ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам; прэм'ер-міністрам Славакіі Эдуардам Хегерам; прэм'ер-міністрам Люксембурга Ксаўерам Бетэлем; прэм'ер-міністрам Бельгіі Аляксандарам дэ Кро; прэм'ер-міністаркай Фінляндыі Саннай Марын. Падчас кожнай з сустрэч беларуская лідарка падзякавала палітыкам за пастаянную і паслядоўную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і […]
    15 снежня, 2021

    Пасля савецкай сістэмы адукацыі: як прасоўваць альтэрнатывы?

    17 снежня а 14:00 па мінскім часе (13:00 па Вільні і Кіеве, 12:00 па Варшаве) адбудзецца экспертная дыскусія на тэму «Пасля савецкай сістэмы адукацыі: як прасоўваць альтэрнатывы?». Мерапрыемства арганізуецца «Банкам Ідэй» сумесна з Офісам Святланы Ціханоўскай. Падчас дыскусіі выступяць: Тарас Фінікаў – прэзідэнт Міжнароднага фонду даследаванняў адукацыйнай палітыкі, прафесар факультэта «Artes Liberales» Варшаўскага ўніверсітэта, намеснік міністра адукацыі […]
    15 снежня, 2021

    Палітыкі ЕС і ЗША пракаментавалі прысуд фігурантам «справы Ціханоўскага»

    Гомельскі абласны суд сёння вынес прысуд фігурантам «справы Ціханоўскага», па якім Сяргею Ціханоўскаму прысудзілі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а іншыя палітвязні атрымалі тэрміны ад 14 да 16 гадоў. Расказваем, як на гэта адрэагавалі палітыкі з ЕС і ЗША. Кіраўніца МЗС Германіі, Аналена Бербак: «Я хацела б паўтарыць наш заклік да неадкладнага і безумоўнага вызвалення […]
    15 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Бельгіі

    Падчас працоўнага візіту ў Бельгію Святлана Ціханоўская ў Антвэрпене сустрэлася з беларусамі Бельгіі і адказала на іх пытанні ў царкве Святога Сэрца. Гэтая царква была створаная супольнымі намаганнямі беларусаў, што жывуць у Бельгіі і іншых суседніх краінах. У царкве Святога Сэрца ёсць крыж і шыльда ў гонар Вітольда Ашурка.  Ціханоўская: «Сэрца было адным з сімвалаў руху за перамены, які […]
    14 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Антвэрпэна

    Падчас працоўнага візіту ў Бельгію Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Антвэрпэна і адказала на іх пытанні ў царкве Святога Сэрца. Гэтая царква была створаная супольнымі намаганнямі беларусаў, што жывуць у Бельгіі і іншых суседніх краінах. У царкве Святога Сэрца ёсць крыж і шыльда ў гонар Вітольда Ашурка.  Ціханоўская: «Сэрца было адным з сімвалаў руху за […]
    14 снежня, 2021

    Планы беларускіх дэмакратычных сілаў на наступны год

    ​16 снежня a 17 гадзіне па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеву, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўная дыскусія з сінхронным перакладам па тэме «Планы беларускіх дэмакратычных сілаў на наступны год». Асноўны выступ: Святлана Ціханоўская, лідэрка дэмакратычнай Беларусі. Прамоўцы: Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай. Таццяна Марыніч, прадстаўніца Каардынацыйнага савета па бізнесе […]
    14 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская – пра «прысуд» Сяргею Ціханоўскаму

    «Я запісваю гэтае відэа да абвяшчэння так званага «прысуду» Сяргею. Я ўяўляю, якая там будзе лічба – і вельмі складана будзе псіхалагічна яе прыняць. Але, з іншага боку, год, дваццаць, сто гадоў – гэта ненармальна. Гэта незаконна і гэта не тое, з чым можна мірыцца. Таму каментуючы яго так званы «прысуд», я буду задаваць сабе […]
    14 снежня, 2021

    «Рабочы Рух», Фонд медыцынскай салідарнасці, Беларуская рада культуры і Сумленныя людзі збіраюць інфармацыю пра супрацоўнікаў, рэпрэсаваных па палітычных прычынах

    Сабраныя дадзеныя адправяцца ў міжнародныя арганізацыі, сярод якіх Камітэт па правах чалавека ў ААН, Міжнародная арганізацыя працы і Хельсінкскі камітэт. Гэтая інфармацыя ў будучыні дазволіць заклікаць да адказнасці вінаватых у парушэннях. Асабістыя дадзеныя не будуць апублікаваныя без вашай дадатковай на гэта згоды. Калі на вас ціснулі, калі вам пагражалі звальненнем па артыкуле, прымушалі пісаць заяву […]
    13 снежня, 2021

    Вынікі агульнай сустрэчы дэмсілаў і кіраўніцтва ЕС: галоўнае з выступаў усіх бакоў

    Завяршылася шматбаковая сустрэча дэмакратычных сілаў Беларусі з кіраўніцтвам ЕС у асобе вярхоўнага прадстаўніка па знешняй палітыцы ЕС Жазэпа Барэля, прэзідэнта Еўрапейскай рады Шарля Мішэля і 12 міністраў замежных спраў еўрапейскіх дзяржаў. Пра што казалі міністры: Міністр замежных спраў Харватыі Гордан Грліч-Радман сказаў, што Харватыя будзе трымаць Беларусь у парадку дня і падтрымліваць грамадзянскую супольнасць. Міністр […]
    13 снежня, 2021

    Пра што гаварыла Ціханоўская на агульнай сустрэчы дэмсілаў і кіраўніцтва ЕС

    Пачалася шматбаковая сустрэча дэмакратычных сілаў Беларусі з кіраўніцтвам ЕС у асобе вярхоўнага прадстаўніка па знешняй палітыцы ЕС Жазэпа Барэля і прэзідэнта Еўрапейскай рады Шарля Мішэля. Міжнародную супольнасць прадстаўляюць 12 міністраў замежных спраў: Аўстрыі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Польшчы, Румыніі, Славеніі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі. Дэмакратычныя сілы прадстаўляюць лідарка Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАК Павел Латушка, прадстаўнікі […]
    12 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай Еўракамісіі

    Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. 28 траўня фон дэр Ляен абвясціла Ціханоўскай пра зацвярджэнне Плана дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі ў памеры 3 мільярдаў еўра. Святлана Ціханоўская на сустрэчы расказала пра планы дэмакратычных сілаў на найбліжэйшы час і транзітны перыяд. Пасля асабістай сустрэчы з Ціханоўскай кіраўніца Еўракамісіі заявіла […]
    12 снежня, 2021

    Будучыня адносінаў Беларусь-ЕС: Святлана Ціханоўская і дэмакратычныя сілы Беларусі едуць на перамовы з кіраўніцтвам ЕС

    Увечары 12 снежня ў штаб-кватэры Рады ЕС і Еўракамісіі ў Бруселі адбудзецца шэраг сустрэчаў вышэйшага ўзроўня: дэмакратычныя сілы Беларусі сустрэнуцца з кіраўніцтвам Еўропы. Першая – гэта перамовы Святланы Ціханоўскай і кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен. 28 траўня фон дэр Ляен абвясціла Ціханоўскай пра зацвярджэнне Плана дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі ў памеры 3 мільярдаў […]
    12 снежня, 2021

    Валер Кавалеўскі: «Тое, што адбываецца зараз у Беларусі – гэта тэрор»

    Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах і кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі ў інтэрв'ю «SENS» распавёў пра міжнародную дзейнасць Офіса, а таксама адказаў на пытанні аб унутранай працы.  Пра што казаў Кавалеўскі – сцісла: – Чым займаецца Ціханоўская апроч сустрэч з прадстаўнікамі ЕС. – Як наладжана праца Офіса знутры: аддзелы, ініцыятывы, валанцёры. – Чаму зараз […]
    11 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская падзякавала прадстаўнікам дэмсілаў за працу

    Святлана Ціханоўская завяршыла працоўны візіт у Польшчу, дзе сустрэлася з Анджэем Дудам і прыняла ўдзел у Саміце за дэмакратыю па ініцыятыве Джо Байдэна. Але большай часткай яе графіка сталі сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў. Яна сустрэлася з Паўлам Латушкам і НАК, правяла агульныя працоўныя сустрэчы з чальцамі КР і каманды Бабарыкі, з камандай ByPol, эканамічнай […]
    11 снежня, 2021