Падчас візіту Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у сустрэчы жанчын-спікерак Еўрапейскага Звязу і выступіць перад Камітэтам па замежных справах ЕЗ (AFET). Яна таксама запусціць стварэнне Офіса за дэмакратычную Беларусь у Бруселі.
Нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета раскажа еўрапейскім палітыкам пра заяву рэжыма аб разгортванні аб'яднаных расійска-беларускіх сілаў, пагрозу незалежнасці Беларусі з боку рэжыма і пра рэпрэсіі супраць беларусаў. Яна таксама прадставіць магчымыя выхады з палітычнага крызісу і вынікі працы беларускіх дэмакратычных сілаў.
Ціханоўская правядзе працоўныя сустрэчы з афіцыйнымі асобамі ЕС і дзяржаў-чальцоў, у тым ліку з:
– прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Рабертай Мецолай ,
– міністаркай замежных спраў Бельгіі Аджай Лябіб,
– старшынёй Палаты прадстаўнікоў Кіпра Анітай Дэметрыў,
– першым віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага парламента Адмарам Карасам,
– старшынёй Еўрапейскай народнай партыі і дэпутатам Еўрапарламента Манфрэдам Вэберам,
– дэпутатам Еўрапарламента Анджэем Галіцкім.