Сканчаецца 5-дзённы візіт Святланы Ціханоўскай у Нью-Ёрк на Генасамблею ААН. Франак Вячорка коратка падводзіць вынікі, расказвае пра сустрэчы з палітыкамі, сярод якіх былі прэзідэнты Літвы і Польшчы, кіраўніца Еўракамісіі, генсек Рады Еўропы, міністры замежных справаў Аўстрыі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Партугаліі, Польшчы, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі. Таксама адбыліся сустрэчы з тэхналагічнымі гігантамі (Google, Facebook, Instagram) і прадстаўнікамі бізнесу.
Як гэтыя сустрэчы дапамогуць Беларусі і што тэхналагічныя гіганты зробяць для беларусаў – расказвае Франак Вячорка.