• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    02 чэрвеня, 2022

    Святлана Ціханоўская выступіла перад прадстаўнікамі Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене

    Выступ Ціханоўскай адбыўся ў Вене ў палацы Хофбург, дзе традыцыйна праходзяць пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ. Святлана Ціханоўская была запрошаная дэлегацыямі Еўрасаюза і ЗША як лідарка дэмакратычнай Беларусі. На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі больш як 40 краінаў з 57 дзяржаваў-чальцоў АБСЕ. Афіцыйныя асобы з Расіі і Беларусі не ўдзельнічалі. Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай, а потым адказала […]
    02 чэрвеня, 2022

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу

    Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZYpf-CqrTMtE91znj6lmHmMdBq4WuWNVDxL. Яна пройдзе з 18:45 да 19:45. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка. На размове вы можаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму […]
    02 чэрвеня, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 1 чэрвеня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Святлана Ціханоўская заклікала Еўразвяз увесці бязвізавы рэжым для беларусаў і «план Маршала» пасля Лукашэнкі. «Якіх цудаў вы чакаеце ад людзей, якім вялізнае задавальненне дастаўляе выгляд разгромленай чужой кватэры?»: жонка палітвязня Ігара Лосіка Дар'я выказалася пра рашэнне Вярхоўнага суда, […]
    01 чэрвеня, 2022

    Святлана Ціханоўская – пра працоўнага «Нафтана» Уладзіміра Крысёнка, які быў знойдзены павешаным пасля візіту сілавікоў

    «Працоўны «Нафтана» Уладзімір Крысёнак быў знойдзены павешаным. Тыдзень таму яго затрымлівалі сілавікі – яны абяцалі яму 12 гадоў турмы за ўдзел у забастоўцы. Я доўга падбірала словы, каб сказаць пра гэта, але я думаю гэтак жа, як і вы – калі шчыра, цэнзурных словаў для рэакцыі на гэта не існуе. Заўтра ў мяне запланаваныя сустрэчы […]
    01 чэрвеня, 2022

    Святлана Ціханоўская – пра адхіленую апеляцыю па справе Сяргея Ціханоўскага

    «Сёння падчас візіту я даведалася, што апеляцыю па справе майго мужа Сяргея Ціханоўскага адхілілі. Я не здзіўленая гэтаму, веры ў правасуддзе ў такіх «судах» даўно няма – і ў нас ёсць больш за 1215 доказаў гэтаму. Сяргея я не бачыла ўжо два гады – з 29 траўня 2020 года. На мінулым тыдні я запісвала відэа […]
    01 чэрвеня, 2022

    Зварот Святланы Ціханоўскай да Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене, 2022

    «Спадарыні і спадары, Паважаны амбасадар Карпентэр, паважаная амбасадарка Астраускайтэ, шчыра дзякую Вам за арганізацыю гэтай сустрэчы. Радая бачыць тут столькі нашых сяброў. Я памятаю першыя месяцы нашага дэмакратычнага руху і тое, як адкрыта вы выказваліся пра Беларусь. Вашая падтрымка, вашая ўвагу дапамагалі нам трымацца. Сёння, на фоне крызісу, які разгортваецца ва Украіне, Беларусь лёгка выпусціць […]
    01 чэрвеня, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 31 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Прадстаўнікі «Хрысціянскай візіі» выступілі на нямецкім «Каталікентагу» і расказалі пра тое, з якімі выклікамі сутыкаюцца беларускія цэрквы і хрысціяне ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны і як хрысціяне Беларусі выступаюць супраць вайны. Беларусы Торуня выйшлі ў горад, […]
    31 мая, 2022

    «Спадзяюся гэта будзе добрым пачаткам новай часткі адносінаў паміж Беларуссю і Малдовай». Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнткай Малдовы

    Учора, 31 траўня, падчас працоўнага візіту ў Ратэрдам Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду. Гэта першая сустрэча дзвюх лідарак. Ціханоўская выказала падтрымку Маі Санду ў сувязі з эканамічнымі і сацыяльнымі выклікамі: Малдова прыняла больш за сотню тысячаў уцекачоў з Украіны, у тым ліку беларусаў. У сваю чаргу прэзідэнтка Малдовы выказала падтрымку беларускаму дэмакратычнаму […]
    31 мая, 2022

    Святлана Ціханоўская выступіла перад кіраўнікамі дзяржаваў на саміце Еўрапейскай народнай партыі ў Ратэрдаме

    Учора, 31 траўня, Святлана Ціханоўская прыбыла ў Ратэрдам з аднадзённым працоўным візітам. Падчас візіту Ціханоўская прыняла ўдзел у саміце Еўрапейскай народнай партыі. На саміце прысутнічалі каля 50 лідараў урадаў і найбуйнейшых еўрапейскіх партый, у т.л. прэзідэнт Еўрапарламента Раберта Метсола, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнт Румыніі Клаус Ёханіс, канцлер Аўстрыі Карл Нехамер, прэзідэнт Кіпра […]
    31 мая, 2022

    Выступ Святланы Ціханоўскай на саміце Еўрапейскай народнай партыі ў Ратэрдаме, 2022

    «Паважанае спадарства, У гэтай залі роўна год таму праходзіў конкурс песні «Еўрабачанне». Я ўдзячная, што за вашую ўвагу мне не трэба спаборнічаць у песенным конкурсе. І я шчаслівая быць тут, на Кангрэсе ЕНП, бо ведаю, што я тут сярод сяброў. Сяброў, якія падзяляюць агульныя каштоўнасці і нашую веру ў свабодную дэмакратычную Беларусь. На працягу многіх […]
    31 мая, 2022

    Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Травень 2022 / Выпуск 9

    Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі беларусаў, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot . Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных форм ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца […]
    30 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 30 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Актывістка арганізацыі беларусаў Італіі Supolka Юлія Юхно выступіла на XIX Congresso confederale della CISL. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 2000 высокапастаўленых асобаў, у тым ліку італьянскі прэм'ер-міністр Марыё Драгі. Беларуска расказала пра Беларусь і беларусаў, нашую барацьбу […]
    30 мая, 2022

    Святлана Бабінцава – новая прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях

    Святлана Бабінцава мае больш чым 20-гадовы досвед юрыдычнага кансалтынгу для міжнародных і беларускіх кампаній. З 2013 года ў якасці адваката яна абараняла грамадзянаў і арганізацыі ў судах. З 2020 года Святлана Бабінцава абараняла беларусаў у палітычна матываваных адміністрацыйных і крымінальных справах. Яна ўжо пачала сумесную работу з народнымі пасольствамі, прадстаўнікамі дыяспары, грамадзянскай супольнасці і праваабарончых […]
    29 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 23-29 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Ва Украіне пачало працу прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай. Валер Кавалеўскі расказаў пра тое, у чым будзе заключацца праца. Сярод праблемаў, якія трэба вырашыць – блакаванне банкаўскіх рахункаў беларусаў, міграцыйныя пытанні і інш. Фонд BYSOL адправіў яшчэ адзін мікрааўтобус ва […]
    29 мая, 2022

    «Белая Расія» становіцца Беларуссю. З сённяшняга дня ў Нарвегіі змянілі назву

    Учора, 28 траўня, міністарка замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд асабіста патэлефанавала Святлане Ціханоўскай і паведаміла ёй, што Міністэрства замежных спраў Нарвегіі будзе выкарыстоўваць назву Belarus замест Hviterussland («Белая Расія»). Змена назвы адбываецца 29 траўня ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. – Я радая, што ў гэты дзень мы можам аб'явіць пра змену назвы і прадэманстраваць […]
    29 мая, 2022

    Адкрыты ліст Святланы Ціханоўскай – Сяргею Ціханоўскаму

    29 траўня 2020 года Сяргея Ціханоўскага затрымалі на пікеце ў Гродне. З таго часу яго не бачылі ні дзеці, ні Святлана Ціханоўская. Яе лісты не даходзяць да Сяргея – і гэтае відэа будзе адкрытым лістом.
    29 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 28 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Польшча з ліпеня пачне прымаць заяўкі ад беларусаў на гуманітарныя візы і ВНЖ. Спецыялісты беларускай платформы WEMAYHELP 2.0 («Мы можам дапамагчы») дапамагаюць аднавіць ментальнае здароўе ахвярам вайны ва Украіне. Беларусы Батумі выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны. У […]
    28 мая, 2022

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША

    Сёння, 28 траўня, Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША. Дэлегацыю ўзначальваў прэзідэнт парламенцкай асамблеі НАТА Джэральд Коналі. У гэтай сустрэчы, у прыватнасці, прынялі ўдзел сакратар парламенцкай асамблеі НАТА Колін Давенпорт, адзін з кіраўнікоў Кокуса Сяброў Беларусі ў Кангрэсе ЗША Джо Уілсан, а таксама спецпасланніца ЗША Джулі Фішэр. Яны абмеркавалі пытанні бяспекі ў рэгіёне і ролю […]
    27 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 27 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларусы пачалі перадаваць VAC-апараты для лячэння ранаў украінскіх вайскоўцаў у бальніцы Украіны. Гэтым займаюцца арганізацыя «Звяно», беларусы Італіі і фонд медыцынскай салідарнасці. Беларусы Торуня і Быдгашча зычаць поспехаў воінам палка імя К. Каліноўскага. Беларус з пачатку вайны корміць […]
    26 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 26 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Ва Украіне пачало працу прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай. Валер Кавалеўскі расказаў пра тое, у чым будзе заключацца праца. Сярод праблемаў, якія трэба вырашыць – блакаванне банкаўскіх рахункаў беларусаў, міграцыйныя пытанні і інш. Беларускі журналіст працаваў асістэнтам блазна: у гэтым […]
    26 мая, 2022

    Святлана Ціханоўская на ўручэнні прэміі Карла Вялікага: «Я не заклікаю прыехаць і перамагчы за нас»

    Сёння ў нямецкім Аахене Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Таццяна Хоміч, якая прадстаўляе сваю сястру палітзняволеную Марыю Калеснікаву, атрымалі прэмію Карла Вялікага. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская сказала, што гэтая прэмія Карла Вялікага належыць не ёй і не ім траім – яна належыць усім беларусам. Ціханоўская: «Калі б Оруэл пісаў пра Беларусь сёння, мы не […]
    26 мая, 2022

    Швецыя падтрымае тэму Беларусі ў ЕС, грамадскую супольнасць і палітвязняў

    У першай палове 2023 года Швецыя будзе старшынёй ЕС. Гэта азначае, што менавіта Швецыя будзе вызначаць галоўныя накірункі палітыкі ЕС. Падчас сустрэч у шведскім парламенце і МЗС Анатоль Лябедзька дамовіўся, што тэма Беларусі будзе адным з прыярытэтаў падчас старшынства Швецыі. Акрамя таго, увосень Святлана Ціханоўская прыедзе ў Швецыю, каб узмацніць гэтую працу і дапамогу беларусам, […]
    26 мая, 2022

    Выступ Святланы Ціханоўскай на цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага ў Аахене, 2022

    «Паважаныя прэзідэнт Бас, Старшыня Мецола, Паважаная міністарка Бербак, Паважаны лорд-мэр Кёпэн, Паважаны спадар Ліндэн, Паважаныя сябры, Учора адзін журналіст запытаўся ў мяне, што скажуць мае дзеці, калі я вярнуся з гэтым ордэнам. Мусіць, яны зададуць мне пытанне: мама, ты выйграла спаборніцтвы? Дазвольце сказаць: гэтая прэмія Карла Вялікага належыць не мне і не нам траім – […]
    26 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 25 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў 28 траўня ў Варшаве адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны. Сабраныя сродкі адправяцца ў фонд «ŻYVI», які займаецца дапамогай уцекачам і адпраўкай гуманітарнай дапамогі ва Украіну. Беларусы Быдгашча разгарнулі нацыянальны сцяг у цэнтры горада ў падтрымку палітвязняў. У […]
    25 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 24 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў У Сіэтле прайшоў Дзень вышыванкі, дзе беларусы прадэманстравалі аўтэнтычнае ўкраінскае адзенне. Сродкі ад паказу пойдуць на дастаўку прадуктаў і медыкаментаў ва Украіну. «Вясна» выпусціла дапаможнік па перадачах для зняволеных, каб спрасціць беларусам збор пасылак і перадачаў. Дэлегацыя Офіса […]
    24 мая, 2022

    Замест спісаў «тэрарыстаў» варта заняцца спісамі на вызваленне ўсіх нявінных людзей

    Святлана Ціханоўская: «Сёння я прачытала, што замест спісаў на поўнае вызваленне ўсіх нявінных людзей з турмаў, якімі даўно трэба заняцца, у рэжыме вырашылі скласці спіс «тэрарыстаў» з ужо зняволеных. Я хацела б нагадаць, што Марыя Калеснікава, Максім Знак і ўсе гэтыя людзі – годныя прадстаўнікі нашай краіны. КДБ абясцэньвае значэнне вельмі сур'ёзнага слова «тэрарызм», называючы […]
    24 мая, 2022

    «Вы ўлічваеце галасы ўсіх – ці свайго асяроддзя?» Навошта размаўляць з тымі, хто з вамі не згодны

    Святлана Ціханоўская: «Я пачытала каментары і водгукі ад беларусаў у Аднакласніках, Інстаграме і на Ютубе. Адныя беларусы пытаюцца, чаму я надта мяккая да Крамля, хаця ад першага дня вайны я і мая каманда падтрымліваем народ Украіны. Іншыя беларусы пытаюцца, як наша краіна можа будаваць будучыню на антырасійскіх настроях. Для адных зараз галоўны клопат – гэта […]
    24 мая, 2022

    Святлана Ціханоўская літоўскаму Сейму: «Заўсёды ёсць выбар паміж карысным і правільным»

    Тэкст выступу Святланы Ціханоўскай у Сейме Літоўскай Рэспублікі: «Шаноўная спадарыня спікерка Вікторыя Чмілітэ-Нільсан, дэпутаты Сейма і раднікі Урада Літвы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці; Дарагія сябры вольнай Беларусі, Вялікі гонар выступаць сёння тут, перад вамі. І я хацела б пачаць свой выступ са словаў удзячнасці Літве і літоўскаму народу.  Літва стала для нас вельмі блізкай. Ведаеце, часам здаецца, […]
    24 мая, 2022

    Валер Кавалеўскі ў Кіеве: прывёз гуманітарную дапамогу для добраахвотнікаў, працуе над офісам дэмсілаў

    Сёння дэлегацыя Офіса Ціханоўскай на чале з Валерам Кавалеўскім прыехала ў Кіеў з працоўным візітам. Кавалеўскі перадаў беларускім добраахвотнікам з палка Каліноўскага і палка «Пагоня» аўтатранспарт, а таксама медыкаменты, турнікеты і прадукты. Гэтую дапамогу сабралі беларусы і мэрыя Вільнюса, пра што дамовілася Святлана Ціханоўская з мэрам Вільнюса Рамігіюсам Шымашусам у красавіку 2022. У Кіеве Кавалеўскі працягне […]