Каардынацыйная Рада будзе рэструктурызавана, каб у супрацоўніцтве з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам максімальна шырока і дакладна прадстаўляць меркаванне грамадзянскай супольнасці Беларусі.
- Колькасць сябраў КР будзе павялічана, больш не будзе падзелу на асноўны і пашыраны склад, больш якаснай стане працэдура прыняцця новых сябраў у склад КР.
- Запланаваныя змены забяспечаць прысутнасць у КР галасоў розных грамадскіх груп і дазволяць выпрацоўваць новыя рашэнні актуальных грамадска-палітычных праблем.
- Рада пачне выконваць новыя функцыі, сярод якіх — зацвярджэнне стратэгічных дакументаў дэмакратычных сіл і арганізацыя адкрытых публічных дыскусій.
- Першае пасяджэнне адноўленага складу КР плануецца 16 снежня, і ўжо зараз адбываецца працэс вылучэння новых сябраў Рады, у якім вы можаце прыняць удзел!
Падрабязней пра магчымасць вылучэння новых дэлегатаў і рэструктурызацыю — па спасылцы.