• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі!

    21 ліпеня, 2026

    Беларусы і беларускі могуць падаць заяўку на стыпендыяльную праграму імя Святланы Ціханоўскай у Цэнтры менеджмента Інсбрука (MCI). Новы набор разлічаны на студэнтаў, якія пачнуць навучанне восенню 2027 года.

    Праграма рэалізуецца пад патранажам Святланы Ціханоўскай і прызначаная для людзей, якія ўдзельнічаюць у дзейнасці, звязанай з падтрымкай свабоды, дэмакратыі, належнага кіравання і вяршэнства права.

    Стыпендыя дазваляе атрымаць адукацыю ў Аўстрыі на англамоўных бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах MCI. Сярод даступных кірункаў — бізнес і менеджмент, прадпрымальніцтва, турызм, біятэхналогіі, энергетыка і інжынерыя, міжнароднае права, камунікацыі і IT, медыцынскія і спартыўныя тэхналогіі.

    Памер стыпендыі складае €15 000 у год. Падтрымка прадастаўляецца на першы год і можа быць працягнутая пры паспяховым навучанні і станоўчай ацэнцы акадэмічных вынікаў.

    Для ўдзелу ў конкурсе неабходна спачатку падаць заяўку на абраную праграму MCI, а пасля накіраваць дакументы на стыпендыю. Сярод іх — матывацыйны ліст, рэзюмэ, дакументы аб адукацыі, пацвярджэнне ведання мовы і копія пашпарта.

    Дэдлайн падачы заявак — 31 сакавіка 2027 года.

    Падрабязныя ўмовы, спіс навучальных праграм і форма падачы заяўкі даступныя на сайце MCI.

     

    Апошнія навіны