Святлана Ціханоўская: «Беларусы – нацыя стваральнікаў, якія ўмеюць будаваць новае і абараняць сваё»
«Падчас працоўнага візіту ў Данію я сустрэлася з Сашам Аўдзевічам – гэта чалавек, пра якога дакладна не скажаш, што яго магчымасці абмежаваныя. У Лідзе і Мінску ён адкрыў некалькі кавярняў «Інклюзіўны барыста», дзе каву гатуюць толькі людзі з інваліднасцю. Цяпер ён працягвае тое, што пачаў у Беларусі, у Даніі. Я вельмі радая сустракацца і размаўляць […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 14 чэрвеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Ініцыятыва ДАР і НКА «Дапамога» акупілі і перадалі 50 турнікетаў для байцоў УСУ. У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнем Паўлам Севярынцам (на фота). На 50-й сесіі Рады ААН па правах чалавека прайшла анлайн-канферэнцыя аб правах чалавека ў […]
Прасоўваць беларускі кантэнт і выдаліць прапаганду. Сустрэчы Ціханоўскай з Meta, TikTok і Google
З прадстаўніком TikTok Офіс будзе абмяркоўваць, як прасоўваць беларускія відэа, дапамагаць беларускім блогерам і медыя. Калі ў вас ёсць ідэі, што можна зрабіць у TikTok, або калі вы бачыце нейкія праблемы – дасылайце іх у чат-бот @AskOffice_Bot, а мы перашлем. Што абмяркоўвалі з Google? Напрыклад, на YouTube забароненая беларуская мова. Менавіта забароненая – беларускамоўны ролік […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 13 чэрвеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Святлана Алексіевіч атрымала прэмію «За свабоду слова» і прысвяціла яе пісьменнікам Украіны. Фонд BYSOL перадаў аўтамабіль абаронцам Украіны. Сродкі на яго сабралі беларусы. Беларусы Лондана правялі традыцыйную акцыю ў падтрымку Украіны. Беларусы Вільні выйшлі на акцыю ў падтрымку […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 6-12 чэрвеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Кіраўнік МЗС Даніі запэўніў Святлану Ціханоўскую, што Данія пачне выдаваць візы беларусам. На сайце дацкага МЗС ужо з'явілася інфармацыя пра тое, што беларусы могуць атрымаць дацкія візы ў консульствах іншых краінаў. Акрамя таго, Данія выступіць супраць зняцця санкцый […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 10 чэрвеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс заявіў, што Латвія падтрымлівае імкненне беларусаў стаць часткай еўрапейскага і дэмакратычнага свету. Латвія працягне ўводзіць санкцыі супраць рэжыму і не перастане падтрымліваць беларусаў. Фонд BYSOL з пачатку вайны сабраў 500 тысяч еўра для Украіны, закупіў і адправіў у […]
Міністр замежных спраў Даніі – Ціханоўскай: «Мы працягнем выдаваць візы беларусам»
Ціханоўская падзякавала міністру замежных спраў Епэ Кофаду за запрашэнне і падтрымку. Яна распавяла пра пераслед прафсаюзных лідараў і спробы ўладаў закрыць усе прафсаюзы. «Трэба дзейнічаць рашуча. Пераслед прафсаюзаў беспрэцэдэнтны і патрабуе рэакцыі МОТ і міжнароднай супольнасці», – падкрэсліла Ціханоўская. Таксама абмеркавалі сёмы пакет санкцыяў, куды Ціханоўская прапанавала ўключыць дэпутатаў лукашэнкаўскага парламенту, якія галасавалі за рэпрэсіўныя […]
Святлана Ціханоўская і яе каманда разам з BYPOL і BYSOL правялі двухдзённую працоўную сустрэчу з актывістамі дваровых суполак
У гэтых картках мы раскажам крыху падрабязней: чым займаюцца актывісты ў 2022 годзе, для чаго патрэбныя такія сустрэчы і як Офіс, BYPOL і BYSOL могуць развіваць працу разам з дваровымі супольнасцямі. Вы заўсёды можаце звязацца з камандай Святланы Ціханоўскай праз чат-бот @AskOffice_Bot.
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 9 чэрвеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Серыяй аўкцыёнаў Sports for Ukraine Трыбуна сабрала для Украіны больш за 100 000 даляраў – якія адразу былі ператвораныя ў рэальную дапамогу краіне і канкрэтным украінцам, якія апынуліся ў бядзе з-за вайны. Яны працягваюць выдатным наборам лотаў ад […]
Прававы статус для беларускіх добраахвотнікаў у складзе УСУ і ВНЖ для беларусаў Украіны: Кавалеўскі абмеркаваў вострыя пытанні з Антонам Герашчанкам
Сёння кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі сустрэўся ў Кіеве з Антонам Герашчанкам, дарадцам Міністра ўнутраных спраў Украіны. Падчас гутаркі былі ўзнятыя найбольш вострыя пытанні, з якімі сутыкнуліся беларусы з пачатку вайны Расіі – гэта працяг і атрыманне новага часовага віда на жыхарства, а таксама перспектывы атрымання прававога статуса для беларускіх грамадзянаў, якія ў складзе […]
Святлана Ціханоўская падзякавала Джулі Фішэр за яе працу і падтрымку беларусаў
«Сёння Джулі Фішэр абвясціла, што пакідае пасаду спецпасланніцы ЗША па Беларусі, і я хачу сказаць ёй вялікі дзякуй за працу. Яна па-сапраўднаму разумее і падзяляе пачуцці беларусаў – гэта было заўважна з самага нашага знаёмства. Спадарыня Фішэр сустракалася з сем'ямі палітвязняў, дапамагала нам наладжваць згубленыя рэжымам кантакты, выступала за тое, каб Еўропа і Амерыка былі […]
«Ізаляваць беларусаў нельга». Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнтам Латвіі
Сёння, 9 чэрвеня, Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам. Святлана Ціханоўская падзякавала прэзідэнту за ўдзел у акцыях салідарнасці з Беларуссю і за тое, што Латвія не прызнае рэжым Лукашэнкі і падтрымлівае дэмакратычныя сілы на ўсіх міжнародных арэнах. Ціханоўская патлумачыла, чаму важна працягваць выдачу візаў рэпрэсаваным беларусам, нягледзячы на вайну і дзеянні рэжыму. […]
Выступ Святланы Ціханоўскай у Саэйме Латвіі, 2022
Сёння, 9 чэрвеня, пачаўся другі дзень працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай у Латвію. Яна выступіла на пленарным пасяджэнні парламента Латвіі ў Рызе. Тэкст выступу Святланы Ціханоўскай: «Шаноўная спадарыня старшыня, шаноўныя дэпутаты, шаноўныя міністры, дарагія сябры, Для мяне, як і для большасці беларусаў, Латвія не чужая краіна. Мы маем супольную гісторыю, межы і, безумоўна, каштоўнасці. Мы з […]
Вынікі першага дня візіту Святланы Ціханоўскай у Латвію
Завяршыўся першы дзень афіцыйнага візіту Святланы Ціханоўскай у Латвію. Святлана Ціханоўская прыехала ў Рыгу па запрашэнні міністра замежных спраў Латвіі Эдгарса Рынкевічса і парламента Латвіі. Дзень пачаўся з вывешвання нацыянальнага беларускага бела-чырвона-белага сцяга над гарадской ратушай у Рызе разам з мэрам Марціньшам Стакісам. Ціханоўская сустрэлася з мэрам і яго камандай, а таксама з дэпутатамі гарадской […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам замежных спраў Латвіі
Падчас працоўнага візіту ў Рыгу Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам. На гэтай сустрэчы Ціханоўская ўзняла пытанне візаў, відаў на жыхарства, а таксама легалізацыі беларусаў у Латвіі. Яна перадала ўсе просьбы беларускай дыяспары, а таксама словы падзякі. У Латвіі да беларусаў вельмі добрае стаўленне, яны могуць аддаваць дзяцей у садкі, школы, […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэм’ер-міністрам Латвіі
Сёння Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм'ер-міністрам Латвіі Карыньшам Крыш'янісам. Яна падзякавала прэм'ер-міністру за падтрымку беларусаў і за тое, што Латвія працягвае выдаваць гуманітарныя візы і падтрымліваць беларускую дыяспару. Святлана Ціханоўская расказала пра прысуд Андрэю Кузнечыку, пра пераслед незалежных журналістаў, а таксама пра новы рэпрэсіўны закон, які прадугледжвае смяротнае пакаранне за «за замах на акт […]
16-17 чэрвеня пройдзе канферэнцыя «На шляху да рэформы сістэмы адукацыі ў новай Беларусі»
Канферэнцыю арганізуюць Офіс Святланы Ціханоўскай, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, праграма «Беларуская адукацыя на шляху пераменаў» і платформа «Банк Ідэй». Падчас канферэнцыі абмяркуюць бягучы стан адукацыі ў Беларусі і каштоўнасці, на якіх павінна будавацца новая сістэма адукацыі. У ёй прымуць удзел прадстаўнікі розных экспертных супольнасцяў і адукацыйных інстытуцыяў, у т.л.: – Таццяна Шчытцова, доктарка філасофскіх навук, прафесарка […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 7 чэрвеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на пытанні пра візы і ВНЖ для беларусаў Чэхіі. Таксама ён дадаў пра візіт Ціханоўскай у Латвію, які пачнецца 8 чэрвеня. Беларуская мастачка Анастасія Рыдлёўская малюе пра вайну ва Украіне. Першая група […]
Ці будзе Чэхія выдаваць візы для беларусаў – і якія?
У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў сітуацыю з візамі для беларусаў, распавёў пра тое, якую працу наш Офіс ужо вядзе ў гэтым кірунку і чаго ўдалося дабіцца на сённяшні дзень, а таксама растлумачыў якія складанасці ўзнікаюць. «Нам трэба цярпліва, але ўпарта нагадваць пра сябе. Трэба пераконваць, што беларусы – не Лукашэнка, што […]
«Кожны беларус плаціць падатак на Лукашэнку». Ціханоўская тлумачыць, чаго беларусам ужо каштуе вайна ва Украіне
Растлумачце знаёмым, што вайна – гэта вельмі дорага: і для яе ўдзельнікаў, і для іх суседзяў. Рэжым не плаціць за гэтую вайну са сваёй кішэні. «Вучэнні», перавозкі і многае іншае аплачваюць падаткаплацельшчыкі. Кожны беларус плаціць падатак на Лукашэнку. Падатак на Лукашэнку – гэта калі пад санкцыі, з-за саўдзелу рэжыму ў ваеннай агрэсіі, трапляе і Беларусь. […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 6 чэрвеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў На сайце прэзідэнта Украіны стварылі петыцыю з патрабаваннем даваць замежным добраахвотнікам, якія «абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», грамадзянства. Беларусы Чэхіі з Prague Support Team адправілі баявым медыкам палка «Пагоня» два амерыканскія медыцынскія заплечнікі з поўнай камплектацыяй, эвакуацыйную стропу NAR […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 30 траўня – 5 чэрвеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Актывістка арганізацыі беларусаў Італіі Supolka Юлія Юхно (на фота) выступіла на XIX Congresso confederale della CISL. Яна расказала пра Беларусь і беларусаў, нашую барацьбу за свабоду сваёй краіны і дапамогу Украіне. Беларусы на фінале Лігі чэмпіёнаў падтрымалі палітвязняў. […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 4 чэрвеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўбеларусаў Макс Корж выпусціў трэк пра вайну ва Украіне пад назвай «Свой дом». Беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды ад ГУР Мінабароны Украіны. Фонд BYSOL правёў прамежкавыя вынікі дапамогі ўкраінцам за 100 дзён вайны. Беларусы Вялікабрытаніі перадалі палку […]
Як звязацца з Офісам? Куды напісаць ці патэлефанаваць? Як паразмаўляць асабіста са Святланай Ціханоўскай?
У гэтым відэа каардынатарка валанцёрскай праграмы Аліна Герашчанка і кіраўніца аддзела знешніх сувязяў Офіса Аляксандра Логвінава расказваюць пра тое, як любы беларус можа звязацца з Офісам. Ёсць некалькі фарматаў камунікацыі: – Званкі на сацыяльныя тэмы: ахова здароўя, умовы працы, заробкі, кошты і інш. На гэтых званках людзі расказваюць пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Іх […]
Стань часткай валанцёрскай праграмы Офіса Святланы Ціханоўскай
Нашыя валанцёры атрымліваюць магчымасць працаваць з камандай Офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама дапамагаць іншым дэмакратычным сілам і ініцыятывам Платформы Салідарнасці. Мы стараемся ствараць умовы для развіцця і павышэння прафесіяналізму кожнага валанцёра. Для гэтага мы: дапамагаем знайсці рэсурсы для выканання задачаў Офіса; падтрымліваем праекты валанцёраў; расказваем пра адукацыйныя магчымасці і стажыроўкі; арганізоўваем майстар-класы і званкі з […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 3 чэрвеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Аляксей Францкевіч расказвае гісторыю стварэння крызіснага цэнтра ў Львове і як беларусы дапамагаюць украінцам у гэтым горадзе. Фонд BYSOL адправіў яшчэ адзін мікрааўтобус ва Украіну. Сродкі на яго сабралі беларусы. У Сейме Латвіі створаная дэпутацкая група «За дэмакратычную […]
У Сейме Латвіі прынятае рашэнне пра стварэнне дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь»
Дэпутацкая група сяброў Беларусі дазволіць абараняць правы беларусаў у Латвіі, не дапускаць дыскрымінацыі і дапамагаць з легалізацыяй. Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька расказаў, што група сяброў Беларусі яшчэ на стадыі фарміравання зрабіла нямала для беларусаў. Акрамя таго, дзякуючы дэпутацкай групе 8-9 чэрвеня адбудзецца працоўны візіт Святланы Ціханоўскай у Рыгу. […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 2 чэрвеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў У відэа, выпушчаным у межах кампаніі #BelarusWithUkraine, расказваецца пра беларускіх валанцёраў, якія дапамагаюць Украіне. Беларусы Чэхіі перадалі ўкраінскім сіротам альбомы для малявання, каляровыя алоўкі і фламастары, фарбы, мячы і цацкі (на фота). У Варшаве 6 чэрвеня адбудзецца дабрачынны […]
Ліст Святланы Ціханоўская генсеку ААН, прэзідэнту ЗША і старшыні Рады ЕС пра ідэю зняць санкцыі на калій
Галоўныя фрагменты ліста: Адмена санкцыяў у дачыненні да Лукашэнкі і Пуціна прынясе ім фінансавую перадышку і фальшывае адчуванне перамогі. Такая ўгода ўмацуе перакананасць рэжымаў у тым, што гвалт акупляецца, і ўмацуе ягоныя пазіцыі, што прывядзе да новых рэпрэсій у Беларусі і большай агрэсіі ва Украіне. Расійская блакада ўкраінскіх партоў павінна быць неадкладна знятая, каб забяспечыць […]