Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 2 сакавіка
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: Офіс у кантакце з кампаніяй Google. Мы працуем над блакіроўкай дзяржканалаў, якія распальваюць нянавісць супраць украінцаў і адкрыта хлусяць. Яны ўжо пачалі блакаваць прапаганду. Ваеннае прадстаўніцтва: некалькі беларускіх груп ужо змагаюцца на баку ўкраінскай арміі. Мы працуем над стварэннем вайсковага корпуса, куды змогуць увайсці добраахвотнікі і вайскоўцы, якія […]
Ціханоўская – мамам: «Патрабуйце праўды. Патрабуйце вярнуць вашых дзяцей, а не адпраўляць іх на смерць»
Ціханоўская: «Мамы Беларусі, мамы Расіі, вашых дзяцей адпраўляюць не на вучэнні. Вашых дзяцей адпраўляюць на вайну паміраць. Гэтая вайна не патрэбная нашым краінам, яна патрэбная Уладзіміру Пуціну, які абвясціў ворагам братэрскую Украіну, і зараз у гэтай вайне паміраюць тысячы салдат. А рускія вайскоўцы страляюць па мірным насельніцтве Украіны. Афіцыйныя крыніцы скажаюць інфармацыю, многія салдаты знікаюць […]
Святлана Ціханоўская аб’яўляе антываенную мабілізацыю
«Супрацьстаянне вайне ва Украіне і барацьба за дэмакратыю – гэта цяпер дзве мэты аднаго вялікага Руху. Мабілізацыя ўжо ідзе поўным ходам. Але калі трэба, каб я, узяўшы на сябе адказнасць нацыянальнага лідара, сказала гэта афіцыйна, то я кажу. Я абвяшчаю антываенную мабілізацыю. У найбліжэйшы тыдзень усе нашыя дзеянні павінны прывесці да двух вынікаў: Беларусаў перастаюць […]
Маніфест Антываеннага Руху
Тэрыторыя нашай краіны насуперак волі народа выкарыстоўваецца для ваеннай агрэсіі супраць украінскага народа: Пуцін і Лукашэнка распачалі вайну супраць Украіны і выкарыстоўваюць беларусаў у смяротным канфлікце. Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, выступаем супраць удзелу Беларусі ў ваенных дзеяннях Крамля супраць Украіны і патрабуем вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі і спынення агрэсіі. Каб абараніць незалежнасць і […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Люты 2022 / Выпуск 3
Спампаваць дайджэст па пытаннях адукацыі і навукі можна па спасылцы. Рэпрэсіі – 27 лютага падчас антываенных акцый пратэсту февраля во время антивоенных акций протестов былі затрыманыя студенты: Марыя Седышова, ГрДУ; Нэллі Багамолава, ГрДУ; Аляксей Чаркасаў, БДУ; Данііл Дылеўскі, БДУ; Артур Баран, БДЭУ; Ксенія Чорнапятава, БДЭУ; Дар'я Цалкавікова, МДЛУ; Ганна Саўчанка, МДЛУ; Кацярына Шэлехава, БДПУ; Дзмітрый Князеў, […]
Офіс Святланы Ціханоўскай: «Беларусы, мы захапляемся вамі»
За сёння мы паспелі шмат: Беларусы ў Беларусі перамаглі страх, выйшлі на вуліцы ўпершыню за год і зноў убачылі адно аднаго. Легендарны камбрыг 38 гвардзейскай АДШРБ Валер Сахашчык выйшаў з публічным зваротам да вайскоўцаў. Унутраная сетка Беларускай чыгункі атакаваная кіберпартызанамі і рухам «Супраціў», сэрвісы выведзеныя са строю. Каб прыпыніць рух эшалонаў да ўкраінскай мяжы, BYPOL […]
«Ужо няма права лічыць сябе закладнікамі абставінаў». Зварот Ціханоўскай да ўсіх беларусаў
«Я доўга не ведала, як пачаць гэты зварот. Бо як можна патрабаваць адважных учынкаў ад людзей, якія жывуць у страху паўтара гады? Вайна, у якую нас уцягнулі, пачалася два дні таму. Але дагэтуль беларусы не заявілі, што яны супраць, не паказалі гэта ўкраінцам дзеяннямі. Дык ці маю я права прасіць вас пра дзеянні? Магчыма, не. […]
Святлана Ціханоўская звярнулася да жанчынаў Беларусі, Расіі і Украіны
«Учора ўсе мы прачнуліся з навіной, што пачалася вайна. І не проста вайна. Вайна, у якой Расія і Беларусь апынуліся агрэсарамі супраць Украіны. Дарагія дзяўчаты, сяброўкі, мамы, сёстры, бабулі. Дарагія беларускі, украінкі і расіянкі. Усе мы хочам спыніць вайну. Але проста хацець ужо недастаткова – пра гэта трэба гаварыць, крычаць, гэты голас трэба зрабіць гучным, […]
Святлана Ціханоўская звярнулася да жанчынаў Беларусі, Расіі і Украіны
«Учора ўсе мы прачнуліся з навіной, што пачалася вайна. І не проста вайна. Вайна, у якой Расія і Беларусь апынуліся агрэсарамі супраць Украіны. Дарагія дзяўчаты, сяброўкі, мамы, сёстры, бабулі. Дарагія беларускі, украінкі і расіянкі. Усе мы хочам спыніць вайну. Але проста хацець ужо недастаткова – пра гэта трэба гаварыць, крычаць, гэты голас трэба зрабіць гучным, […]
Ціханоўская правяла тэлефанаванне з прэзідэнткай Еўрапарламента
Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсола і заручылася поўнай падтрымкай беларускага народа. Яна распавяла пра пагрозу для беларускага суверэнітэту і заклікала ў сувязі з гэтым да рашучых і жорсткіх дзеянняў у дачыненні да рэжыму – непрызнання Лукашэнкі і максімальных санкцый супраць рэжыму і яго структураў. Ціханоўская таксама расказала пра стварэнне пераходнага кабінета […]
Святлана Ціханоўская правяла экстраную сустрэчу з кіраўніком МЗС Францыі Ле Дрыянам
Сёння ў Парыжы Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Францыі Жан-Івам Ле Дрыянам, які зараз старшынюе ў Радзе міністраў краінаў ЕС. Літаральна праз некалькі гадзінаў у Бруселі будзе абмяркоўвацца рэжым Лукашэнкі, яго дзеянні і ўдзел у кровапралітнай вайне ва Украіне. Ціханоўская расказала, што з удзелам беларускай інфраструктуры, аэрадромаў і супрацьпаветранай абароны адбываецца атака на […]
Святлана Ціханоўская: «У вас ёсць усе законныя падставы спыніць чалавека, які сёння здзейсніў дзяржаўную здраду»
«Я звяртаюся да Міністэрства абароны, Генеральнага штаба і Рады Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Сёння Аляксандр Лукашэнка канчаткова страціў права прадстаўляць інтарэсы нашай краіны. Ягонае рашэнне пра ўдзел у агрэсіі супраць Украіны ставіць пад пагрозу суверэнітэт Беларусі. Адмовіўшыся ад свайго абавязку абараняць краіну і яе народ, Лукашэнка зняў з сябе паўнамоцтвы галоўнакамандуючага. Зараз у вас ёсць шанец […]
Сумесная заява Аператыўнага штаба дэмакратычных сілаў
Святлана Ціханоўская заявіла, што бярэ на сябе адказнасць за абарону незалежнасці і нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і фармуе пераходны кабінет як нацыянальны орган улады. Аператыўны штаб дэмакратычных сілаў падтрымлівае яе рашэнне як Нацыянальнага лідара, прадстаўніка беларускага народа, абранага большасцю на выбарах 2020 года. У сувязі з гэтым мы заклікаем усіх грамадзянаў нашай краіны падзяліць гэтую […]
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Парыж выступіла перад беларусамі і ўкраінцамі
«Я хачу выказаць жудасны сорам за тое, што нашая краіна цяпер выкарыстоўваецца для агрэсіі супраць блізкіх суседзяў. Беларусь сёння прачнулася ў статусе агрэсара – гэта ганьба для ўсяго нашага народа. Але ж мы не прымалі гэтае рашэнне, мы супраць вайны і супраць менавіта гэтай вайны. Нашыя народы ні ў якім разе не павінны страляць адзін […]
Заява Святланы Ціханоўскай для беларусаў
«Сёння зранку Расія напала на Ўкраіну, парушаючы фундамэнтальныя прынцыпы міжнароднага права. У гэтым вераломным акце агрэсіі была задзейнічаная беларуская тэрыторыя і Ўзброеныя сілы Беларусі. Лукашэнка і яго рэжым цалкам падзяляюць з прэзідэнтам Расіі адказнасць за гэтую вайну. Нелегітымны кіраўнік Беларусі увёў замежныя войскі і зрабіў нашую краіну непасрэдным удзельнікам канфлікту. Гэта дзяржаўная здрада і здрада […]
Святлана Ціханоўская ўзяла на сябе адказнасць нацыянальнага лідара Беларусі
«Сёння зранку Расія напала на Ўкраіну, парушаючы фундамэнтальныя прынцыпы міжнароднага права. У гэтым вераломным акце агрэсіі была задзейнічаная беларуская тэрыторыя і Ўзброеныя сілы Беларусі. Лукашэнка і яго рэжым цалкам падзяляюць з прэзідэнтам Расіі адказнасць за гэтую вайну. Нелегітымны кіраўнік Беларусі увёў замежныя войскі і зрабіў нашую краіну непасрэдным удзельнікам канфлікту. Гэта дзяржаўная здрада і здрада […]
Зварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў наконт вайны ва Украіне
«Я ніколі не думала, што скажу гэта. І марыла б ніколі гэтага не казаць, але.. Пачалася вайна. Вайна, у якую шмат хто не верыў, якой шмат хто баяўся. Але якой ніхто з нас не хацеў. Я разумею, што зараз ва ўсіх больш пытанняў, чым адказаў. І адкажу на частку з іх. Так, рэжым зрабіў нашу […]
Пачаўся візіт Ціханоўскай у Парыж, дзе яна ўздыме тэмы суверэнітэту Беларусі і непрызнання «рэферэндума»
Падчас візіту яна сустрэнецца з французскімі палітыкамі. На ўсіх сустрэчах будзе ўздымацца пытанне Беларусі, суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, непрызнання «рэферэндума», а таксама магчымыя прававыя наступствы для рэжыму з-за знаходжання расійскіх войскаў у Беларусі. Сёння ўжо адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам Канстытуцыйнай рады Францыі Ларанам Фабіўсам і яго камандай.
Ціханоўская выступіла з заявай пра падтрымку беларускага бізнесу і ягоныя адносінв з дзяржавай у новай Беларусі
Форум арганізуе Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) у генеральным партнёрстве з Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэтам (ЕГУ). Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці. Поўны тэкст заявы Ціханоўскай – тут. Вось галоўнае з яе: «Мы шмат разоў чулі ў Беларусі, што «моцная рука» – гэта аснова дзяржавы. Але я лічу, што асновай дзяржавы і стабільнай эканомікі з'яўляецца ініцыятыва […]
Венецыянская камісія дала заключэнне па праекце паправак у Канстытуцыю, якія прапануе рэжым: крызіс не вырашаецца, а пагаршаецца
Венецыянская камісія займаецца аналізам законаў і законапраектаў краінаў, каб яны маглі абараняць народ і гарантаваць бяспеку правоў людзей. Яна з'яўляецца інструментам канстытуцыйнага будаўніцтва ў краінах, дзе адбываюцца дэмакратычныя перамены. Венецыянская камісія прааналізавала праект Канстытуцыі, якую прапануе рэжым. У справаздачы камісіі зазначаецца, што: – па-ранейшаму адсутнічае вяршэнства закону, няма незалежнай судовай улады, захоўваецца пракуратура савецкага ўзору; […]
У Вільні пачаў працу Аператыўны штаб дэмакратычных сілаў
Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, супольнасці «Честные люди», платформы «Голас» і ініцыятывы ZUBR сабраліся для хуткага рэагавання на падзеі ў Беларусі, звязаныя з «рэферэндумам», а таксама для прыняцця рашэнняў з улікам напружанай сітуацыі ў рэгіёне. Аператыўны штаб дэмакратычных сілаў ужо публікаваў план дзеянняў на дзень «рэферэндуму» і да яго, а таксама […]
Ціханоўская і Латушка: «Любы крок супраць суверэнітэту Беларусі пацягне самыя сур’ёзныя наступствы»
21 лютага стала вядома, што расійскія войскі сыдуць з Беларусі, калі «з'явіцца аб'ектыўная неабходнасць». Дык хто ж зараз вызначае гэтую неабходнасць? Вось што думаюць самі беларусы: «аб'ектыўнай неабходнасці» для чужых войскаў на тэрыторыі нашай краіны абсалютна няма. Асноўная прычына пагрозы нашаму суверэнітэту – Аляксандр Лукашэнка. Менавіта ён дзеля захавання ўлады гандлюе незалежнасцю краіны. Цяпер нашая […]
Што кожны з нас можа зрабіць у тыдзень перад «рэферэндумам»
27 лютага ў 14:00 беларусы сустрэнуцца на ўчастках, каб зрабіць свае бюлетэні нядзейснымі. У гэтым відэа – падрабязней пра тое, што важна зрабіць у дзень «рэферэндума». А вось што вы можаце зрабіць ужо зараз: Прайсці апытанне на платформе «Голас» (у Viber або Telegram). Распавесці пра адзіную стратэгію сябрам і знаёмым, знайсці аднадумцаў, разам з якімі […]
Ціханоўская патлумачыла, у чым была яе галоўная мэта ўдзелу ў Мюнхенскім форуме і якая галоўная задача цяпер стаіць перад беларусамі
Завяршальны візіт у Германію, Ціханоўская выступіла перад беларусамі ў Мюнхене: «Апошнія дні працы на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы былі вельмі насычаныя. Ва ўсім рэгіёне цяпер адбываецца шмат падзеяў, за якімі рэжым быў бы рады схаваць свае злачынствы і крызіс. Але ж мы заўсёды павінны памятаць пра прычыну небяспекі, нестабільнасці, а цяпер і пагрозы суверэнітэту Беларусі. […]
Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 14-20 лютага
Суверэнітэт Беларусі і бяспека рэгіёну – Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у галоўнай канферэнцыі па бяспецы ў Еўропе – Мюнхенскім форуме – як прадстаўніца беларусаў. Яна правяла каля 30 працоўных сустрэчаў – ад кангрэсменаў ЗША і прадстаўнікоў Украіны да Біла Гейтса. На ўсіх палітычных сустрэчах прыярытэтам Ціханоўскай было данесці пазіцыю пра неабходнасць захаваць суверэнітэт Беларусі, які […]
Пазіцыя Офіса Святланы Ціханоўскай – пра наступствы любых дзеянняў супраць суверэнітэту Беларусі
Нягледзячы на ўсе запэўненні рэжыму, пасля 20 лютага расійскія войскі не будуць выведзеныя з Беларусі. Гэта значыць, што беларусаў увесь гэты час падманвалі, а Лукашэнка страціў самастойнасць у прыняцці рашэнняў. Бо з-за яго Беларусь губляе суб'ектнасць, а беларусы – кантроль над уласнай краінай. Знаходжанне на нашай тэрыторыі расійскіх войскаў парушае нашую Канстытуцыю, міжнароднае права, ставіць […]
Што рабіць з «рэферэндумам» беларусам замежжа?
Беларуская дыяспара за мяжой, рэлаканты і ўсе, хто выехаў з краіны да або пасля 2020 года, – гэта голас Беларусі па ўсім свеце. Беларусы не даюць забыцца на злачынствы рэжыму і не дазваляюць рэжыму «перавярнуць старонку», нягледзячы на ўсе ягоныя намаганні. У адплату ён выкрасліў беларусаў з выбарчых спісаў за мяжой, каб спрасціць фальсіфікацыі. Нягледзячы […]
Вынікі другога дня Святланы Ціханоўскай на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Зранку 19 лютага ў межах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская выступіла на дыскусіі на тэму таго, як зрабіць дэмакратыі мацнейшымі. Спікерамі сталі жанчыны-палітыкі – акрамя Ціханоўскай там выступіла прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас, прэзідэнтка Косава В'ёса Асмані. У сваёй прамове беларуская лідарка пералічыла неабходныя фактары ў барацьбе з дыктатурамі: 1) на першае месца ставіць людзей […]
«Лёс Беларусі сёння залежыць ад лёсу Украіны, і наадварот». Святлана Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дыскусіі высокага ўзроўня, прысвечанай Украіне. У дыскусіі бралі ўдзел міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, іншыя ўкраінскія палітыкі і бізнесмены. Запланаваны выступ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага быў адменены, аднак з боку Украіны прысутнічала вялікая дэлегацыя дэпутатаў Вярхоўнай Рады. У зале таксама знаходзіліся міністры і лідары шэрагу іншых краінаў. У дыскусіі […]