Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве ў гэты момант прысутнічаў на пасяджэнні. Рашэнне суправаджалася паўтарагадзіннымі дэбатамі, а пасля таго, як рашэнне было зацверджанае, дэпутаты ад камуністаў і сацыялістаў пакінулі залу ў знак пратэсту.
Анатоль Лябедзька: «Група створаная, у ёй 20 чалавек, у тым ліку віцэ-спікеры Парламента Міхай Папсой і Дойна Герман. Узначаліла групу Марына Марозава. Малдова доўгі час падтрымлівала Лукашэнку, але пасля сённяшняга галасавання гэта ў мінулым. Цяпер Малдова разам з дэмакратычнай Беларуссю. Гэта канчатковая дэлегітымізацыя Лукашэнкі і юрыдычнае прызнанне Святланы Ціханоўскай як нацыянальнай лідаркі Беларусі».
Анатоль Лябедзька адзначае, што стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» выклікала рэзкую рэакцыю ў дыпмісіі рэжыму ў Кішынёве: «Амбасадар нервова тупаў нагамі і нават пагражаўся разарваць дыпламатычныя адносіны, калі дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь» будзе легітымізаваная».
Сёння Анатоль Лябедзька правядзе сустрэчы з парламентарыямі, якія ўвайшлі ў групу.