Сёння міністар замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу ўручыў Святлане Ціханоўскай копію знойдзенага ў архівах дакумента аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР. Урачыстая перадача адбылася ў будынку эстонскага МЗС.
Міністар замежных справаў Эстоніі заявіў, што Эстонія накіруе ў Вільню дыпламатычнага прадстаўніка, які будзе працаваць з дэмакратычнымі сіламі і пацвердзіў, што Эстонія не прызнае рэжым Лукашэнкі, падзяляе беларусаў і рэжым, а таксама беларускі і расейскі народы.
Сёння раніцай Святлана Ціханоўская прыбыла ў Эстонію з працоўным візітам, дзе правядзе сустрэчы з прэзідэнтам Аларам Карысам, спікерам парламента Юры Ратасам, рэктарамі універсітэтаў, а таксама выступіць перад дэпутатамі.