Кожны год на штогадовую сустрэчу МВФ і Сусветнага банка прыязджаюць міністры фінансаў, кіраўнікі цэнтральных банкаў, іншыя прадстаўнікі афіцыйных уладаў з усяго свету. У гэтым годзе прыехаў Алесь Аляхновіч – прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах.
На сустрэчы абмяркоўвалі ў т.л. падтрымку Украіны. Міжнародныя партнёры ўжо сабралі $35 млрд і гатовыя падтрымліваць Украіну столькі, колькі гэта неабходна. Гэта важна і для Беларусі, бо паказвае, што беларусы не застануцца сам-насам са сваімі эканамічнымі праблемамі пасля перамогі.
Аляхновіч: «МВФ прадставіў эканамічны прагноз для амаль 200 краінаў свету. Беларусь мае адзін з найгоршых прагнозаў падзення ВУП у 2022 г. у свеце – нават горшы, чым для Расіі. Агулам за 2022-2027 беларуская эканоміка скароціцца на 4%. Гэта другі самы нізкі прагназаваны паказчык дынамікі ВУП у свеце. Пры сённяшнім рэжыме ў Беларусі няма будучыні. Для выхаду з крызісу неабходна адстаяць незалежнасць краіны і абраць уладу на свабодных выбарах».
Падрабязней – у відэа.