Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZIude-upzMvGd3GVcNt0RmBe2hVc9JUqiQd. Размова пройдзе ў пятніцу, 15 ліпеня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, […]
Святлана Ціханоўская – пра прысуд журналістцы Кацярыне Андрэевай
«Літаральна ўчора прадстаўнікі рэжыму ў ААН расказвалі пра тое, як цудоўна жыве Беларусь. Яны не кажуць пра тое, што ў Беларусі можа з'явіцца першы палітвязень-немаўля – сын Насты і Зміцера Дашкевічаў. Яны не скажуць пра тысячы беларусаў, якіх зараз мучаюць у турмах па палітычных прычынах. І яны не раскажуць пра новы прысуд Кацярыне Андрэевай. Спачатку […]
Дэмсілы спынілі хлусню рэжыму ў ААН. Як прайшла прэзентацыя альтэрнатыўнай справаздачы па рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця?
Учора, 12 ліпеня, у Нью-Ёрку рэжым прэзентаваў ААН даклад, па якім у Беларусі ўсё добра, – ён называецца Добраахвотная нацыянальная справаздача (ДНС). Але чальцы каманды Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова прывезлі альтэрнатыўную справаздачу па рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі, якая падрыхтаваная з дапамогай палітычных сілаў, грамадскіх арганізацый і экспертаў. Мы дзякуем […]
Прэзентацыя альтэрнатыўнай справаздачы па рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі. Візіт дэлегацыі Офіса Ціханоўскай у ЗША
11 ліпеня ў Нью-Ёрку Дэлегацыя Офіса Святланы Ціханоўскай (Крысціна Рыхтэр, Анастасія Касцюгова, Валер Кавалеўскі) прэзентавала дыпламатычнаму корпусу пры ААН альтэрнатыўную справаздачу па рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі. 12 ліпеня прадстаўнікі беларускага МЗС збіраюцца прэзентаваць Добраахвотную нацыянальную справаздачу (ДНС). Рэжым не першы раз выкарыстоўвае пляцоўку ААН, каб расказаць, як Беларусь паспяхова выконвае МУР і міжнародныя […]
Давайце разам адзначым другую гадавіну Беларускага вызваленчага руху
Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская заклікае далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 9 жніўня 2022 года. У гэты дзень беларусы адзначаюць другую гадавіну мірнага пратэсту, які адбыўся пасля скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Нягледзячы на 2 гады бесперапынных рэпрэсій, беларусы працягваюць падпольны супраціў і дапамагаюць Украіне ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі. Далучайцеся да […]
Валер Кавалеўскі заклікаў Украіну адмяніць рашэнне па справе Карыны Пацёмкінай
«У сувязі з рашэннем аб прымусовай высылцы з Украіны беларускі Карыны Пацёмкінай прадстаўніцтвам Офіса у Кіеве гэтая праблема ўзнятая перад кіраўніцтвам Дзяржаўнай міграцыйнай службы, МУС, Упаўнаважаным па правах чалавека Украіны і зроблены заклік адмяніць несправядлівае рашэнне аб высылцы Карыны. Сумесна з беларускімі і украінскімі праваабаронцамі будуць падрыхтаваныя прапановы да Вярхоўнай Рады, якія дазволяць абараніць правы […]
З сённяшняга дня беларусы могуць атрымаць гуманітарны від на жыхарства ў Польшчы. Вынікі новай сустрэчы працоўнай групы пры МУС
Падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Польшчу прадстаўнікі Офіса Крысціна Рыхтэр і Франак Вячорка прынялі ўдзел у сустрэчы працоўнай групы пры МУС, на якой Польшча акрэсліла навіны для беларусаў. Офіс па справах замежнікаў Польшчы апублікаваў інфармацыю пра новы дазвол на часовае знаходжанне для беларусаў, якія маюць гуманітарныя візы – гуманітарны від на жыхарства. Новая працэдура набывае […]
«Сам сабе гаспадар» – маніфест беларуса
Родныя беларусы! Хаця зараз нам бывае цяжка публічна агучваць сваю пазіцыю і эмоцыі, не заўсёды атрымліваецца выказаць словы падзякі, падтрымкі і салідарнасці. Але і гэтыя пачуцці, і гэтыя словы – існуюць. І гэты маніфест – увасабленне таго, што цяпер адчувае кожны з нас.
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу 8 ліпеня
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZEkdOGrrzMoGdV-DPvaRlkfyzDFAFWbO3SM. Размова пачнецца заўтра. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы […]
«Стварыць кіраўнічы камітэт па сувязях з Беларуссю». Святлана Ціханоўская выступіла перад міністэрскім камітэтам Рады Еўропы
Сёння Святлана Ціханоўская прыбыла ў Страсбург, дзе выступіла перад міністэрскім камітэтам Рады Еўропы – кіраўнічым палітычным органам Рады Еўропы. Удзел у паседжанні ўзялі прадстаўнікі больш чым 50 краінаў, а таксама генеральная сакратарка Рады Еўропы. Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам да камітэту з заклікам стварыць кіраўнічы камітэт па сувязях з Беларуссю, у які трэба ўключыць прадстаўнікоў […]
У групу «За дэмакратычную Беларусь» могуць увайсці дэпутаты мясцовых самакіраванняў. Візіт прадстаўніка Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзькі ў Грузію
Анатоль Лябедзька: «Для нас Грузія адна з краінаў, у якой мы напрацоўваем досвед стварэння і працы дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». У склад гэтых групаў уключаныя не толькі парламентарыі, але і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і беларускай дыяспары. У Батумі я правёў шэраг сустрэчаў з дэпутатамі мясцовага самакіравання, а таксама прадстаўнікамі беларускай дыяспары». Вынікі – коратка: […]
Святлана Ціханоўская – пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне
«З’явілася афіцыйнае паведамленне ад палка Каліноўскага, што загінуў Іван Марчук – камандзір батальёна «Волат», якога ўсе ведалі пад пазыўным «Брэст». Спачуванні сям’і і пабрацімам героя. Нельга пераацаніць мужнасць, з якой беларусы змагаюцца за свабоду Украіны і Беларусі, ахвяруючы здароўем і жыццём. Яны абараняюць гонар беларускага народа. Таксама паведамлена, што каліноўцы Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзягцёў […]
Беларускія медыкі змогуць карыстацца спрошчанай працэдурай атрымання дазволу на працу ў Польшчы
Учора, 5 ліпеня, падчас працоўнага візіту ў Польшчу Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з міністрам аховы здароўя Польшчы Адамам Нядзельскім. Удзел у сустрэчы прынялі таксама прадстаўнікі Фонда медыцынскай салідарнасці. Яны паказалі спіс праблемных пытанняў, з якімі сутыкаюцца беларускія медыкі ў Польшчы. У любой краіне медыкі павінны прайсці складаную працэдуру настрыфікацыі дыпломаў, пацверджання адукацыі, кваліфікацыі і […]
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам
Святлана Ціханоўская разам з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам, прадстаўніцай Каардынацыйнай Рады Вольгай Кавальковай, дарадцам Франакам Вячоркам і прадстаўніком Офіса Дзянісам Кучынскім сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам у Бельведэрскім палацы ў Варшаве. Ціханоўская выказала абурэнне актам вандалізма і знішчэннем рэжымам магілаў воінаў Арміі Краёвай, а таксама пераследам польскай меншасці ў Беларусі. Яна назвала дзеянні рэжыму […]
Валанцёры Офіса ўпершыню асабіста сустрэліся са Святланай Ціханоўскай
Увесь гэты час з 2020 года валанцёры дапамагалі камандзе Ціханоўскай правяраць інфармацыю, рыхтаваць інфаграфіку і матэрыялы для візітаў, рабіць пераклады, збіраць малюнкі палітвязняў, рабіць маніторынгі, апытанні і шмат іншага. Учора, падчас візіту Святланы ў Варшаву, яна сустрэлася з валанцёрамі, якія знаходзяцца ў Польшчы, і падзякавала за іх працу. Яны абмеркавалі, над якімі задачамі зараз працуе […]
Навіны першага дня візіту Святланы Ціханоўскай у Польшчу
Сёння, 4 ліпеня, Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Варшаву, дзе яна сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм’ер-міністрам Матэушам Маравецкім. Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з камандай ByPol, дзе абмеркавала з імі падрыхтоўку Плана «Перамога», а таксама магчымыя дзеянні ў выпадку абвастрэння сітуацыі ў Беларусі. Прадстаўнікі ByPol расказалі аб настроях сярод сілавікоў і […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 27 чэрвеня – 3 ліпеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Фонд BYSOL даслаў камплекты абароны і рыштунку для групы авіяразведкі беларускіх добраахвотнікаў, якія праходзяць падрыхтоўку на базе Prague Support Team. Ва ўкраінскім Хмяльніцкім вуліцу Пушкіна перайменавалі ў вуліцу імя Аляксея Скоблі, беларускага добраахвотніка з пазыўным «Тур», які служыў […]
4 і 7 ліпеня пройдуць экспертныя семінары, дзе абмяркуюць рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Беларусі
У 2018 годзе ў Беларусі ўпершыню было праведзена тэсціраванне школьнікаў/школьніц у адпаведнасці з Міжнароднай праграмай па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў (Programme for International Student Assessment, PISA). Вынікі тэсціравання да гэтага часу не былі ў належнай меры абмеркаваны эспертнай супольнасцю. Цяпер іх абмяркуюць у цыкле экспертных семінараў PISA 2018: аналіз вынікаў і рэкамендацыі для сістэмы адукацыі […]
Міжнародныя сустрэчы Святланы Ціханоўскай: якая праца стаіць за імі? Расказвае спецыяліст па міжнародных адносінах Дзяніс Кучынскі
Вы дакладна бачылі Дзяніса на здымках з працоўных візітаў Святланы Ціханоўскай. 29 чэрвеня валанцёры Офіса Святланы Ціханоўскай правялі з ім zoom-сустрэчу, каб патлумачыць, як арганізуюцца гэтыя паездкі. Дзяніс адказаў на наступныя пытанні: – Як рыхтуюцца візіты і як яны праходзяць? Якія вынікі даюць? – Што сабой уяўляе праца сапраўднага дыпламата? – Як Офіс працуе з дыяспарамі? Што […]
Юныя беларускі прадаюць ліманад у падтрымку Украіны. Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 1 ліпеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларуска з Сіэтла апублікавала новы каталог беларускіх традыцыйных убораў. Беларусы Торуня і Быдгашча правялі акцыю салідарнасці з палітвязнем анархістам Мікалаем Дзядком. Прадстаўніца беларусаў Чэхіі і ўпаўнаважаная Офісам Ціханоўскай па камунікацыях з міністэрствам адукацыі Чэхіі Крысціна Шыянок распавяла пра […]
Сын палітвязня сказаў мне: «Мой тата – герой». Святлана Ціханоўская расказвае пра сустрэчу са сваякамі вязняў сумлення
«У мінулую пятніцу я сустракалася з сем'ямі палітвязняў і тымі, хто ўжо адсядзеў у турме па палітычных матывах. Я прыйшла на гэтую сустрэчу не як палітык, а ў першую чаргу як жонка Сяргея Ціханоўскага і маці Карнея і Агніі, якія не бачылі тату ўжо больш за два гады. Гэтага часу з дзецьмі ніхто не верне […]
Нацыянальныя інтарэсы – для чаго яны беларусам?
У гэтым відэа Франак Вячорка адказвае на прэтэнзіі, чаму не аб'яўляюць зборы для беларусаў на Байрактар, расказвае пра нацыянальныя інтарэсы, ці супадаюць яны з інтарэсамі нашых суседзяў і калі мы павінны зразумець, чаго хочам – бо рэжым сыдзе, а Беларусь застанецца.
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Чэрвень 2022 / Выпуск 11
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі беларусаў, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных форм ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца сваімі […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZAqcuuqpjkjGt1YB4sxxgNR_4zf4pgGcxRi. Размова пачнецца ў пятніцу, 1 ліпеня, а 11:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу […]
Баец палка Каліноўскага: «Пасты нянавісці да беларусаў – праца на ворага».Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 29 чэрвеня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў У Кракаве адбыўся мітынг беларусаў і ўкраінцаў у падтрымку абаронцаў «Азоўсталі». Фонд BYSOL даслаў камплекты абароны і рыштунку для групы авіяразведкі беларускіх добраахвотнікаў, якія праходзяць падрыхтоўку на базе Prague Support Team. Беларусы Латвіі правялі каля амбасады Расіі пікет […]
Няўжо вы павінны баяцца міліцыю і пазбаўляцца пенсій? Як жыццё беларусаў залежыць ад суверэнітэту
«Уявіце сабе дамову паміж дзяржавай і народам. Народ абавязваецца рабіць нешта і патрабаваць узамен рэалізацыі сваіх правоў. Дзяржава абавязваецца рэалізоўваць гэтыя правы ў абмен на выкананне грамадствам яго функцый. Канстытуцыя, гэта значыць гэтая грамадская дамова, павінна быць узаемавыгадная. І вось калі разумець Канстытуцыю як дамову – з'яўляецца шмат пытанняў. Няўжо мы дамовіліся, што прывілеі будуць […]
У Анісіі Казлюк прынялі дакументы для легалізацыі
Беларуская праваабаронца і валанцёрка Анісія Казлюк, у якой учора не прынялі дакументы на легалізацыю, сёння змагла іх падаць без штрафу. Прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Валер Кавалеўскі суправаджаў яе. Пазней будзе падрыхтаваная і апублікаваная інструкцыя пра тое, як дзейнічаць, калі тэрмін знаходжання ва Украіне пратэрмінаваны не па вашай віне. Валер Кавалеўскі: «Мы наладзілі кантакты з […]
«Калі б не вы, мы б не прасунуліся ні на крок наперад». Святлана Ціханоўская дзякуе валанцёрам Офіса за іх працу
Праца валанцёраў сапраўды важная для агульнай справы беларускага народа. Святлана Ціханоўская: «Дарагія нашыя валанцёры, я хацела б сказаць вам вялікі-вялікі дзякуй за ваш, здавалася б, незаўважны, але такі важны ўнёсак у нашую агульную справу. Ужо паверце, калі б не вы і вашая штодзённая праца, мы б не прасунуліся на крок наперад. Мы ведаем пра вас, […]
«Што рабіць з рускімі вайскоўцамі ў Мазыры?»: пра што беларусы кажуць Ціханоўскай на асабістых размовах?
Для нас вельмі важныя асабістыя зносіны – каб гэта было бяспечна для вас і каб у кожнага была магчымасць распавесці пра сваю сітуацыю або падзяліцца прапановамі са Святланай Ціханоўскай і яе камандай. Так з'явіўся фармат відэазванкоў, дзе кожны можа запісацца на Zoom-сустрэчу са Святланай Ціханоўскай. У гэтым відэа выканаўчая дырэктарка Офіса Аляксандра Логвінава расказвае падрабязней […]