Стала вядома, што пасля двух месяцаў знаходжання ў ШІЗА ўмовы ўтрымання Сяргея ў турме г. Жодзіна змяніліся.
«Пасля доўгіх пазбаўленняў усведамляеш, якое гэта дабро – пакаёвая тэмпература. А кубак кавы «Старбакс» – гэта нешта неверагоднае! Тонкі турэмны матрац з анучак, раскладзены на жалезных нарах, здаецца пуховай пярынай, а турэмная камера – футбольным полем. На вуліцы падчас прагулкі нават закружылася галава… Дзякуй усім беларусам, маёй жонцы, замежным палітыкам, Amnesty International і ўсім іншым, хто падтрымліваў!»
Зараз у Сяргея зноў з'явілася магчымасць атрымліваць і адпраўляць лісты, таму ён будзе рады кожнаму, хто яму напіша. Падтрымайце Сяргея, няхай ён адчувае ўвагу беларусаў і ведае, што мы вельмі чакаем ягонага вяртання.
Адпраўляйце лісты Сяргею Ціханоўскаму па адрасе: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі.