«Не ведаю, на колькі мяне выпусцілі. Можа быць толькі, каб набыць туалетныя прыналежнасці і прывесці сябе ў парадак. Акрамя мяне ў жахлівых умовах у розных установах утрымліваюцца і іншыя беларусы. Тут у Жодзіне ўжо больш за чатыры месяцы сядзіць у ШІЗА Уладзімір Кніга. Ён былы АМАПавец з Гродна, які заступіўся за мяне падчас затрымання ў 2020. Ён герой!», – піша Сяргей.
Памятайце, для зняволеных у турме самае важнае і дарагое – гэта вашая ўвага. Падтрымайце Сяргея, напісаўшы яму цёплы ліст.
***
Дасылайце лісты Сяргею Ціханоўскаму па адрасе: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі.
Калі вашыя лісты не даходзяць да Сяргея, вы можаце даслаць іх на абаненцкую скрыню: 246012 Гомель, а/с 125 Рэчыцкі праспект, 91.
Дасылайце нам у чат-бот @strana_turma_bot лісты Сяргея, якія вы атрымалі ад яго.