Офіс Ціханоўскай шукае валанцёраў па ўсёй Беларусі
Офіс Святланы Ціханоўскай пачаў працу з валанцёрамі з лістапада 2020 года. Зараз з намі працуе ўжо больш за 1800 валанцёраў – і вось, што яны робяць: распаўсюджваюць улёткі (каля 150 тысяч у месяц); расклейваюць налепкі (каля 300 тысяч у месяц); распаўсюджваюць «Честную Газету» (6 тысяч асобнікаў самвыдату на тыдзень); пішуць лісты і адпраўляюць паштоўкі палітвязням (больш […]
06 красавіка, 2021
Офіс Святланы Ціханоўскай прадставіў сцэнары і фарматы перамоў для мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі
Офіс Святланы Ціханоўскай падтрымлівае ўсталяванне прамых кантактаў з прадстаўнікамі ўлады для выпрацоўкі механізмаў урэгулявання крызісу. Ніжэй прадстаўленыя фарматы кансультацый і перамоў. 1. Папярэднія кансультацыі Мы гатовыя прымаць удзел у такіх кансультацыях без папярэдніх умоў, бо лічым важным, каб рашэнні бакамі прымаліся з разуменнем рэальных пазіцый і магчымасцяў бакоў, а не толькі ўскоснай інфармацыі. Папярэднія кансультацыі […]
06 красавіка, 2021
Святлана Ціханоўская: «Я хачу, каб нашая рэвалюцыя абышлася найменшай колькасцю ахвяр»
Ціханоўская ў інтэрв'ю «Настоящему времени» і «Еўрапейскай праўдзе» распавяла пра планы сваёй каманды. Які ў беларусаў план? «У беларусаў план – перамагчы, прывесці краіну да новых выбараў. Няма такога паняцця, што мы даем людзям план, нейкую вузкую каманду – і людзі яе выконваюць. Не, наадварот, гэта людзі нам прапаноўваюць: «Мы б хацелі зрабіць гэта. Мы б […]
05 красавіка, 2021
Святлана Ціханоўская віншуе каталіцкіх, грэка-каталіцкіх і пратэстанцкіх вернікаў з Вялікаднем
Святлана Ціханоўская: «Нас быццам бы хочуць упэўніць, што свабоды не будзе і свята не наступіць, што справядлівасці няма, а ёсць толькі сіла. Але нас зноў і зноў натхняюць тыя, каму зараз цяжэй за ўсё – асабліва нашы сябры ў турмах і на судах. Такія людзі як Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі альбо Кацярына Андрэева паказваюць, што […]
04 красавіка, 2021
Святлана Ціханоўская звярнулася да міжнародных лідараў па падтрымку Каардынацыйнай Рады
Святлана Ціханоўская: «Сёння разам са Святланай Алексіевіч і 55 чальцамі асноўнага складу Каардынацыйнай Рады я накіравала ліст у міжнародныя арганізацыі і структуры, у тым ліку – ААН, АБСЕ, Еўрапарламент, Дзярждэпартамент ЗША і Раду Еўропы, з заклікам выступіць у падтрымку КР. З моманту стварэння чальцы КР зведалі ціск і рэпрэсіі, многія яе лідары – у турме або […]
03 красавіка, 2021
Валер Кавалеўскі – пра адносіны з Расіяй і будучыню сілавых структур у Беларусі
Пра ролю Расіі ў беларускім крызісе – Расія вырашыла падтрымаць Лукашэнку, але, магчыма, цяпер кіраўніцтва РФ трохі шкадуе пра гэты выбар, таму што рэйтынгі адабрэння яго дзеянняў упалі больш чым на 50 адсоткаў. Беларусы асацыююць гвалт і рэпрэсіі супраць іх у вялікай ступені з Расіяй. Зараз мы асцерагаемся, што Расія можа скарыстацца слабасцю Лукашэнкі, каб […]
02 красавіка, 2021
Святлана Ціханоўская: «Сёння я падводжу вынікі першага этапу падрыхтоўкі да перамоў і абвяшчаю другі этап працы»
Святлана Ціханоўская: «Сёння я падводжу вынікі першага этапу падрыхтоўкі да перамоў і абвяшчаю другі этап працы. Менш чым за два тыдні мы сабралі больш за 760 000 галасоў за мірнае вырашэнне крызісу шляхам перамоў. Мы вярнулі сабе голас – і яго пачулі ўсе. У ЗША і Германіі, Нарвегіі і Літве, Славеніі і Фінляндыі, Швецыі і […]
01 красавіка, 2021
Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі: «Я заклікаю Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі адмовіцца ад разгляду нелегітымных законапраектаў»
Валер Кавалеўскі: «Новыя законапраекты – гэта перш за ўсё запозненая спроба ўзаконіць злачынствы рэжыму, якія працягваюцца ўжо шмат месяцаў. Я звяртаюся да чальцоў абедзвюх палат парламента і да ўсіх, хто мае дачыненне да працы над гэтымі законапраектамі, з заклікам падумаць аб наступствах прыняцця такога закона: Лукашэнка хоча зрабіць вас саўдзельнікамі сваіх злачынстваў, навязваючы пакрывальніцтва на […]
01 красавіка, 2021
ПАРЕ падтрымлівае ініцыятыву Ціханоўскай пра перамовы, а яе спецпрадстаўнік распавядае, як рыхтуе механізм правядзення новых выбараў
Спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык апублікаваў чацвёрты праект рашэння да новых выбараў. Гэта палажэнне аб тым, як павінны фармавацца выбарчыя камісіі. Да гэтага былі апублікаваныя рашэнні аб зборы подпісаў, працы назіральнікаў і падліку галасоў. Вы можаце прачытаць і пракаментаваць іх усе на сайце Ціханоўскай 3 раздзеле «Новыя выбары». У выніку 30 сакавіка Камітэт Парламенцкай асамблеі […]
01 красавіка, 2021
ЗША заявілі, што аднаўляюць санкцыі супраць «Белнафтахіму» і яшчэ 8 беларускіх дзяржпрадпрыемстваў
Сёння Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў пра аднаўленне санкцый супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў, падкантрольных рэжыму, уключаючы канцэрн «Белнафтахім», ААТ «Белшына», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гродна Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», ААТ «Нафтан», ААТ «Полацк-Шкловалакно», «Беларускі нафтавы гандлёвы дом» і «Белнафтахім ЗША». Гэта значыць, што прадпрыемствам i грамадзянам ЗША забаронена ўступаць у эканамічныя і фінансавыя адносіны з гэтымі арганізацыямі, а […]
31 сакавіка, 2021
Меркель і Макрон абмеркавалі з Пуціным ініцыятыву Ціханоўскай па арганізацыі перамоў для мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель правялі відэаканферэнцыю з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Паводле інфармацыі з нашых крыніц, абмяркоўвалася магчымасць арганізацыі дыялогу ў Беларусі ў найбліжэйшы час. Францыя і Германія раней падтрымалі ініцыятыву Святланы Ціханоўскай па выхадзе з крызісу праз дыялог пры міжнародным назіранні і правядзенне новых выбараў. «Мы ўдзячныя Францыі і […]
31 сакавіка, 2021
Санкцыі, перамовы і новыя выбары: Ціханоўская выступіла ў польскім сенаце з удзелам палітыкаў з Чэхіі, ЗША, Літвы
Сёння ў Сенаце Польшчы прайшла канферэнцыя, прысвечаная выхаду Беларусі з крызісу, перамовам і новым свабодным выбарам. Удзельнікі абмеркавалі, як прымусіць рэжым да перамоваў, а таксама ўцягнуць Расію ў абмеркаванне вырашэння беларускага крызісу. У выступе Святлана Ціханоўская: – распавяла пра палітвязняў і масавыя затрыманні пратэстоўцаў на акцыях у гонар Дня Волі. – узняла пытанне пераследу рэжымам […]
30 сакавіка, 2021
Святлана Ціханоўская заклікала падтрымаць аб’яднанне медыкаў
Святлана Ціханоўская: «Дарагія медработнікі, вы ахвяравалі сваім здароўем і часам, які маглі правесці з сям'ёй, каб ратаваць незнаёмых вам людзей. І ў жніўні вам давялося рабіць гэта яшчэ часцей. Вы дапамагалі людзям на вуліцах і ў шпіталях, ратавалі беларусаў з турмаў і РАУС. Вы прайшлі праз катаванні, арышты, штрафы і засталіся нязломнымі. У адказ на […]
30 сакавіка, 2021
Нарвегія падтрымала заклік Святланы Ціханоўскай да міжнароднага пасярэдніцтва для вырашэння крызісу ў Беларусі
Сёння Святлана Ціханоўская ў анлайн-фармаце сустрэлася з дзяржсакратаром МЗС Нарвегіі Аўдунам Халворсенам. Нарвежскі ўрад са жніўня актыўна падтрымлівае беларускі народ, а на гэтым тыдні Нарвегія была ў ліку краін, якія запусцілі платформу па зборы і захаванні доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. На сустрэчы Ціханоўская і Халворсен абмеркавалі: – сітуацыю з палітычнымі вязнямі, рэпрэсіі […]
26 сакавіка, 2021
Святлана Ціханоўская: Нашая вясна пачалася
«У Дзень Волі беларусы выйшлі ў Вільні, Варшаве, Кіеве, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Брэмене, Барселоне, Лейпцыгу, Празе, Брусэлі, Вене, Тэль-Авіве, Лос-Анджэлесе, Філадэльфіі і іншых гарадах свету. Але што яшчэ важней – беларусы пратэставалі ў Мінску, Магілёве, Гродне, Брэсце, Светлагорску, Салігорску, Ваўкавыску і нават маленькім, але адважным Драгічыне. І хутка выйдзе яшчэ больш людзей, бо гэта толькі пачатак. […]
26 сакавіка, 2021
У Вільні прайшло святкаванне Дня Волі
У шэсці ў гонар Дня Волі ў Вільні беларусы пранеслі па горадзе 300-метровы сцяг. Святлана Ціханоўская ўзначаліла шэсце.
25 сакавіка, 2021
Святлана Ціханоўская і Міністр замежных справаў Ландсбергіс у суправаджэнні ганаровай варты адзначылі Дзень Волі ў Вільні
Міністра і Ціханоўскую сустракала ганаровая варта на ўваходзе на могілкі Росы, дзе пахаваныя многія вядомыя беларусы. Жаўнеры ганаровай варты неслі два вянкі — беларускі бел-чырвона-белы і літоўскі жоўта-зялёна-чырвоны. Вянкі ўрачыста ўсклалі да месца пахавання паўстанцаў Каліноўскага. Пасля гэтага Ландсбергіс і Ціханоўская наведалі магілу братоў Луцкевічаў, куды таксама ўсклалі вянкі. Пасля цырымоніі Святлана Ціханоўская пракаментавала важнасць даты […]
25 сакавіка, 2021
Парламентарыі Еўропы заклікаюць ствараць палітычныя групы ў падтрымку Беларусі па ўсім свеце
Напярэдадні Дня Волі прайшла анлайн-сустрэча Святланы Ціханоўскай і нефармальнай групы «Сябры дэмакратычнай Беларусі», якая аб'ядноўвае сяброў розных палітычных груп, камітэтаў і працоўных органаў Еўрапарламента, нацыянальных парламентаў Польшчы, Літвы, Украіны, Чэхіі, Латвіі, Літвы, Фінляндыі, Германіі, прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. На сустрэчы Святлана Ціханоўская распавяла пра рэпрэсіі і гвалт з боку рэжыму ў Беларусі, а таксама казала пра […]
25 сакавіка, 2021
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа запрасіў Святлану Ціханоўскую на ўрачысты прыём у прэзідэнцкім палацы з нагоды Дня Волі
Наўседа павіншаваў беларусаў з вялікім святам незалежнасці і пажадаў беларускаму народу перамогі. На сустрэчы Ціханоўская распавяла пра галасаванне за перамовы пры міжнароднай медыяцыі. Ужо амаль 750 000 беларусаў прагаласавала за мірнае вырашэнне крызісу. Таксама Ціханоўская і Наўседа пагаварылі пра палітвязняў у Беларусі і што яны павінны выйсці на свабоду. І абмеркавалі, як ЕС можа падтрымаць Беларусь. […]
25 сакавіка, 2021
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Днём Волі
«Як і многія беларусы, раней я не лічыла 25 сакавіка важнай датай. Але ў 2020 годзе ўсё змянілася. Мы пачалі пісаць гісторыю новай Беларусі. І цяпер усе мы разумеем: нельга ісці ў будучыню, не памятаючы пра мінулае, – бо інакш можна затрымацца ў гэтым мінулым на 26 гадоў. Беларуская Народная Рэспубліка стала старонкай нашай гісторыі, […]
25 сакавіка, 2021
Кавалеўскі – сілавікам: «Вы хочаце гарантый, і мы гатовыя іх даць. Але на што гатовыя вы?»
Перад Днём Волі Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі звярнуўся да супрацоўнікаў сілавых структур: «Усюды, акрамя ўнутраных войскаў, адмененая даплата за крапавыя бярэты. «Будоўля» ўвесь час адкладаецца, а ўсе абяцанні «прыкрыць» вас трашчаць па швах, бо з МУС уся ўнутраная дакументацыя выліваецца як з дзіравага вядра. Вы праўда ўпэўненыя, што гэтыя людзі могуць вас абараніць? Вы думаеце, […]
24 сакавіка, 2021
Рада па правах чалавека ААН запусціць механізм па расследаванні парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
Падчас візіту ў Швейцарыю Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з прадстаўнікамі і спецдакладчыкамі ААН, а таксама некаторымі краінамі-ўдзельніцамі Рады па правах чалавека, падчас якіх казала пра важнасць расследавання і дакументавання злачынстваў рэжыму супраць беларусаў. Таму сёння РПЧ ААН прыняла важную рэзалюцыю па Беларусі, якая запускае механізм ААН па расследаванні і дакументаванні злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі. […]
24 сакавіка, 2021
Вялікабрытанія, Германія і Данія запусцілі механізм для збору доказаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
Пры падтрымцы Даніі, Германіі і Вялікабрытаніі сёння запушчаны механізм для збору і захавання доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі – у прыватнасці, катаванняў, сэксуальнага гвалту, выкраданняў і забойстваў. Гэтыя дадзеныя могуць быць выкарыстаныя для распачынання і расследавання крымінальных спраў і пераследу для прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах. Платформа не заменіць механізм ААН, але […]
24 сакавіка, 2021
Святлана Ціханоўская заклікала падтрымаць аб’яднаны стачкам Нафтана, БМЗ і Гродна Азота
«Я хачу падзякаваць усім, хто дапамагае завадчанам. Практычна кожны дзень на прадпрыемствах Беларусі людзі далучаюцца да стачкі. І зараз іх пратэст узмацніўся – актыў «Нафтана», БМЗ і «Гродна Азота» сабраліся ў адзін агульны стачкам. Далучайцеся да яго, дапамагайце працоўнаму руху расці. Калі ў вас на прадпрыемстве ўжо ёсць незалежныя прафсаюзы – далучайцеся да іх. Дапамагайце адно […]
23 сакавіка, 2021
Напярэдадні 25 сакавіка Святлана Ціханоўская звярнулася да ўсіх беларусаў
«Успомніце сябе ў гэты ж час год таму. Вы стаміліся ад таго, што дзяржава пастаянна хлусіць і прыніжае людзей. Вы на кухні абмяркоўваеце, што так жыць нельга – але не верыце, што можаце што-небудзь змяніць. Вы яшчэ не здагадваецеся, што адбудзецца праз пару месяцаў. Што ўжо летам пачнецца новае для нас жыццё. Так, мы часам […]
23 сакавіка, 2021
Міністэрства замежных спраў Германіі падтрымала ініцыятыву аб перамовах Святланы Ціханоўскай
Сёння, 23 сакавіка, МЗС Германіі падтрымаў заяву Ціханоўскай аб галасаванні за мірнае вырашэнне крызісу шляхам дыялогу і заклікаў прадстаўнікоў рэжыму прыняць яе прапанову. «Германія неаднаразова выразна выказвала сваю пазіцыю: мы не прызнаем сфальсіфікаваныя выбары ў Беларусі. З нашага пункту гледжання Лукашэнка не мае дэмакратычнай легітымнасці. Менавіта з гэтай прычыны мы заклікаем да інклюзіўнага, устойлівага дыялогу, […]
23 сакавіка, 2021
Фінальная мэта перамоў – новыя выбары. Як будуць вылучацца кандыдаты?
Спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык апублікаваў праект пастановы аб тым, як можна арганізаваць вылучэнне кандыдатаў на новых выбарах прэзідэнта Беларусі. Ён рэгулюе тое, як збіраць і падаваць подпісы за кандытата і рабіць гэта адкрыта і празрыста. Галоўная змена ў праекце: Ён палягчае працэс збору подпісаў і падачы падпісных лістоў у камісіі. Ён мяняе падыход […]
23 сакавіка, 2021
Вынікі Форуму Каліноўскага
Сёння ў Вільні прайшоў Форум Кастуся Каліноўскага, арганізаваны Соймам Літоўскай Рэспублікі ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай. У межах форуму сусветныя палітыкі і эксперты абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і распрацавалі агульную стратэгію таго, як дапамагчы вырашыць гэты крызіс. На форуме Святлана Ціханоўская распавяла пра бягучую сітуацыю ў Беларусі, масавыя рэпрэсіі з боку рэжыму і пра […]
22 сакавіка, 2021
7 галоўных прычын, чаму міжнародная супольнасць падтрымлівае ідэю галасавання за перамовы ў Беларусі
Валер Кавалеўскі: «За мірнае вырашэнне крызісу шляхам перамоў на «Голасе» цяпер больш за 660 000 галасоў. Па беларускім законе гэта ўжо больш, чым трэба для правядзення рэферэндуму. Я ведаю, што лік будзе толькі павялічвацца – але міжнародныя партнёры ўжо падтрымалі нашую ініцыятыву. І я раскажу, чаму. – Крызіс у Беларусі – праблема ўсіх, а не […]
22 сакавіка, 2021