Сёння ў Вене пачалася канферэнцыя высокага ўзроўня па Беларусі. На адкрыцці выступіла Святлана Ціханоўская
Перад пачаткам канферэнцыі высокага ўзроўня па Беларусі Святлану Ціханоўскую павіталі канцлер Аўстрыі Аляксандр Шалянберг, міністр замежных спраў Міхаэль Лінхарт, а таксама еўракамісар Олівер Варгелій. Выступы спікераў коратка: Абраная беларуская лідарка Святлана Ціханоўская – Расказала гісторыі апошніх рэпрэсій у Беларусі, нагадала міжнародным партнёрам іх словы пра адзінства ў падтрымцы беларусаў. – Паўтарыла пазіцыю дэмакратычных сілаў пра тое, […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у Вене
Сёння Святлана Ціханоўская пачала рабочы візіт у Аўстрыю з сустрэчы з беларусамі. На сустрэчы Ціханоўская адказала на пытанні аб адзінстве дэмакратычных сіл, міграцыйным крызісе, а таксама агучыла пазіцыю наконт рэферэндуму. Прамова Святланы Ціханоўскай: «Добры дзень, мае дарагія беларусы! Я вельмі рада вас усіх бачыць тут, у Вене. Як вы ведаеце, я прыехала сюды па запрашэнні канцлера […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у Амстэрдаме
Учора Святлана Ціханоўская выступіла перад дыяспарай на плошчы Лейдсэплейн у цэнтры Амстэрдама. На сустрэчу сабраліся да 100 чалавек і віталі беларускую лідарку словамі «Жыве Беларусь!» і «Верым! Можам! Пераможам!». Ціханоўская падзякавала беларусам за працу з палітыкамі, акцыі салідарнасці, а таксама распавяла пра вынікі сваіх сустрэчаў. Яна падкрэсліла: «Я часта сустракаюся з такімі разумнымі і дасведчанымі людзьмі. […]
Як дапамагчы сем’ям палітвязняў, якія застаюцца сам-насам з бядой? І як атрымаць такую дапамогу?
Коратка сабралі для вас некаторыя тэмы, якія абмяркоўвалі падчас прамога эфіру пра палітвязняў. Запіс прамога эфіру – па спасылцы: https://youtu.be/uTt2Kijb9f8 Як бяспечна атрымаць дапамогу BYSOL: на сайце Bysol.org (з Беларусі даступны праз VPN) ёсць кнопка «стварыць збор». Гэта самы просты спосаб звярнуцца па дапамогу. Калі чалавек не збірае 500 еўра, якія з'яўляюцца мінімальнай разавай выплатай, […]
Стратэгія дзеянняў на «Рэферэндуме» – ператварыць яго ў «вотум недаверу» рэжыму
Усіх нязгодных з беззаконнем, якое захлынула нашу краіну, дэмакратычныя сілы заклікаюць далучыцца да стратэгіі дзеянняў на «Рэферэндуме», якую распрацавалі грамадзянскія ініцыятывы «Сумленныя людзі», Zubr, платформа «Голас» пры ўдзеле Офіса Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага кіравання і Каардынацыйнай рады. «Рэферэндум» запланаваны на пачатак 2022-га года. Гэтае мерапрыемства – злачынства і падман, якое мы, беларусы, ператворым у «вотум […]
Беларускія медыя пад пагрозай: што рабіць і якая неабходна падтрымка?
25 лістапада a 17 гадзіне па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеву, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вебінар з сінхронным перакладам па тэме «Беларускія медыя пад пагрозай: што рабіць і якая неабходна падтрымка?» Мадэратар: Антон Рулёў, праектны каардынатар інфармацыйнага офіса «Беларусь у фокусе». Спікеры: Наталля Белікава, кіраўніца міжнароднага аддзела Прэс-клуба Беларусь. […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з намеснікам дзяржсакратара і прадстаўніком Рады нацыянальнай бяспекі ЗША
Святлана Ціханоўская сёння прыняла ў сваім офісе намесніцу дзяржсакратара ЗША па пытаннях грамадзянскай бяспекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узру Зэю, дырэктарку па дэмакратыі Рады нацыянальнай бяспекі ЗША пры Белым доме Тэс Макенэры і амбасадарку ЗША Джулі Фішэр, а таксама прадстаўнікоў каманды Бабарыкі і КР Таццяну Хоміч і Івана Краўцова. На сустрэчы Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу […]
Навіны пра Сяргея Ціханоўскага – расказвае яго экс-адвакатка Наталля Мацкевіч
Наталля Мацкевіч была адвакаткай Сяргея Ціханоўскага, але ее адхілілі прама падчас суда над Сяргеем, а потым выключылі з калегіі адвакатаў. Паколькі Наталля апошнім часам больш за ўсіх стасавалася з Сяргеем асабіста, яна падзялілася інфармацыяй пра яго і сваю працу: Хто цяпер будзе абараняць Ціханоўскага? «Справу Ціханоўскага я адразу вяла не адна. Апошнія 2,5 месяцы, праўда, […]
Офіс Ціханоўскай запусціў тэлеграм-канал платформы Belarusplatform.org. Тут можна знайсці вакансіі і навіны ініцыятываў
У жніўні Офіс Ціханоўскай запусціў платформу салідарнасці Belarusplatform.org. На платформе сабраныя верыфікаваныя Офісам ініцыятывы, якія дапамагаюць пратэстнаму руху. Любы жадаючы можа далучыцца да гэтых ініцыятываў і ўдзельнічаць па меры магчымасці. Цяпер з’явіўся тэлеграм-канал платформы – @belplatform. У гэтым канале вы даведаецеся, як вашы кампетэнцыі, уменні і вопыт здольныя дапамагчы ў стварэнні новай Беларусі. Таксама тут […]
Як дапамагчы сем’ям палітвязняў, якія застаюцца сам-насам з бядой? І як атрымаць такую дапамогу?
У чацвер, 18 лістапада, а 20:00 па Мінску (19:00 па Вільні і Кіеве, 18:00 па Варшаве) пачнецца стрым пра дапамогу палітвязням і іх сем'ям, арганізацыю перадачы і дапамогі. У прамым эфіры прымуць удзел: Святлана Ціханоўская; Кіраўніца фонду «Краіна для жыцця» Марыя Мароз; Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак; Былы палітвязень Аляксандр Дабрыянік і яго дзяўчына Вольга […]
Святлана Ціханоўская – аб тэлефанаванні Меркель і Лукашэнкі
Святлана Ціханоўская: «Учора Еўропа на Радзе замежных справаў ЕС пацвердзіла адзінства з беларусамі: усе 27 міністраў пагадзіліся, што рэжым трэба спыніць. Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і з прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Канады і ЗША. І я ведаю, што тэлефанаванне Меркель не было запрашэннем ад ЕС да дыялогу. Бо ўрад Германіі працягвае падтрымліваць пяты і распрацоўваць шосты […]
Святлана Ціханоўская – пра тэлефанаванне Барэля і Макея
«Мы ведаем, пра што было тэлефанаванне Барэля і Макея. Рэжым страціў кантроль над сітуацыяй з міграцыйным крызісам настолькі, што ЕС бярэ дапамогу мігрантам на мяжы ў свае рукі. Я заклікала ААН і міжнародныя гуманітарныя арганізацыі ўмяшацца і дапамагчы развязаць гэты крызіс, таму, вядома, гэта добрая навіна, што людзям дапамогуць. Няма ніякіх сумневаў, што мэта гэтага […]
Ціханоўская завяршыла працоўны візіт у Берлін. Што яна паспела зрабіць за гэтыя чатыры дні
Чатырохдзённы візіт уключаў два дзясяткі працоўных сустрэчаў, інтэрв'ю і мерапрыемстваў. Падчас візіту Святлана Ціханоўская перадала прэзідэнту Германіі, асноўным партыям і прадстаўнікам будучага ўрада бачанне дэмсілаўпа выхадзе Беларусі з крызісу і праекты рэформ. Вось як выглядаў расклад беларускай лідаркі ў гэтыя дні: 9 лістапада – Мітынг з беларусамі Германіі. – Сустрэча з віцэ-канцлерам і верагодным будучым федэральным канцлерам Германіі […]
Ціханоўская заклікала падтрымаць палітзняволеных студэнтаў
Ціханоўская: «12 лістапада 2020 года стала чорным днём для беларускага студэнцтва. У гэты дзень былі затрыманыя 11 студэнтаў і іх выкладчыца: Ксенія Сырамалот, Анастасія Булыбенка, Глеб Фіцнер, Ягор Канецкі, Ілля Трахтэнберг, Вікторыя Гранкоўская, Марыя Каленік, Кася Будзько, Яна Арабейка, Таццяна Якельчык, Вольга Філатчанкава і мая прадстаўніца па справах моладзі Алана Гебрэмарыям. Усё гэта адбылося, таму […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала з еўракамісарам Оліверам Варгеліем дастаўку еўрапейскіх вакцын у Беларусь
Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з еўракамісарам Оліверам Варгеліем з нагоды дастаўкі бясплатных еўрапейскіх вакцынаў у Беларусь. Гэта ўжо другі іх каардынацыйны званок на гэтую тэму, вынікі першага – тут. Яны абмеркавалі, якіх дамоўленасцяў з міжнароднымі арганізацыямі і краінамі атрымалася дасягнуць за два тыдні працы. Праца над дастаўкай вакцынаў працягваецца. Ціханоўская: «Пакуль рэжым ладзіць правакацыі на мяжы […]
Святлана Ціханоўская заклікала ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі
Ціханоўская: «Год таму памёр Раман Бандарэнка. Лекары амаль суткі змагаліся за яго жыццё, але так і не змаглі выратаваць хлопца, які выйшаў у свой двор, каб спыніць несправядлівасць. Хлопца, які вучыў дзяцей маляваць, стварыў мурал дыджэяў пераменаў і не мірыўся з беззаконнем. Што думаў Раман, калі пісаў «я выходжу»? Што думалі яго забойцы, калі бачылі […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з федэральным прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам
Федэральны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер сёння цёпла сустрэў Святлану Ціханоўскую ў прэзідэнцкім палацы, іх сустрэча доўжылася даўжэй за запланаваны час. Штанмаер пагадзіўся з Ціханоўскай, што нельга перамяшчаць фокус і разглядаць міграцыйны крызіс асобна ад беларускага. Ціханоўская і Штайнмаер абмеркавалі сітуацыю з каранавірусам і пастаўкай еўрапейскіх вакцын у Беларусь – Германія гатова дапамагчы беларусам справіцца з […]
Сканчаецца другі дзень працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай у Германію
Што Ціханоўская паспела за сёння: – Абмеркавала падтрымку палітвязняў з прэзідэнткай бундэстага Клаўдыяй Рот і кандыдаткай у канцлеры ад партыі «Зялёныя» Аналенай Бёрбак. – Заявіла пра недапушчальнасць дыялогу з рэжымам да вызвалення ўсіх палітвязняў на сустрэчы са старшынём знешнепалітычнага камітэта бундэстага Нортбертам Ротгенам і генсакратаром партыі ХДС Паўлем Ціміякам. – Дала інтэрв'ю і каментары Tagesspiegel, […]
Офіс Святланы Ціханоўскай арганізаваў тэлефанаванне актывістаў з прадстаўніком ByPol Алегам Талерчыкам
Вось пра што казаў Алег Талерчык: Пра вызваленне Беларусі «Вызваленне нашай краіны – гэта задача і тых беларусаў, хто ў Беларусі, і тых, хто па-за Беларуссю. Міжнародная супольнасць можа дапамагчы, але не ўратуе Беларусь. Гэта могуць зрабіць толькі самі беларусы. Для гэтага створаны план «Перамога». Пра працу сістэмы распазнання асобаў KIPOD «Гэтая сістэма дзейнічае. Калі […]
Валер Кавалеўскі: «Ніякіх перамоваў з рэжымам не плануецца»
Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі ў інтэрв'ю «Нашай Ніве» распавёў пра канферэнцыю ў Вене. Пра што казаў Кавалеўскі – сцісла: – Канферэнцыя стане пачаткам больш паглыбленага ўдзелу міжнародных краінаў у вырашэнні беларускага крызісу. – У канферэнцыі не будуць прымаць удзел прадстаўнікі рэжыму. – Пазіцыя Офіса застаецца прынцыповай: ніякага гандлю палітычнымі зняволенымі быць […]
Ціханоўская, Алексіевіч, Бахарэвіч, Філіпенка і Палуян у Берліне збяруцца на круглы стол па культуры Беларусі. Будзе анлайн-стрым.
Беларуская лідарка, пісьменнікі і рэжысёр абмяркуюць сучасную культуру і яе развіцце ў свабоднай Беларусі. Мадэратаркай будзе прадстаўніца Ціханоўскай па пытаннях асветы і навукі Таццяна Шчытцова. Пасля дыскусіі паэтка Юлія Цімафеева зачытае свае вершы, а рэжысёр Аляксей Палуян пакажа ўрыўкі са свайго фільма «Кураж». Анлайн-стрым сустрэчы пачнецца у чацвер, 11 лістапада, а 16:30 (па Мінску) – […]
Ціханоўская, Алексіевіч, Бахарэвіч, Філіпенка, Цімафеева і Палуян у Берліне збяруцца на круглы стол па культуры Беларусі. Будзе анлайн-стрым
Беларуская лідарка, пісьменнікі і рэжысёр абмяркуюць сучасную культуру і яе развіцце ў свабоднай Беларусі. Мадэратаркай будзе прадстаўніца Ціханоўскай па пытаннях асветы і навукі Таццяна Шчытцова. Пасля дыскусіі паэтка Юлія Цімафеева зачытае свае вершы, а рэжысёр Аляксей Палуян пакажа ўрыўкі са свайго фільма «Кураж». Анлайн-стрым сустрэчы пачнецца у чацвер, 11 лістапада, а 16:30 (па Мінску) – […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з лідарамі асноўных партый Германіі
Сёння Святлана Ціханоўская праводзіць шэраг сустрэчаў у Бундэстагу з лідарамі асноўных нямецкіх партый. Яна абмеркавала сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, санкцыі супраць нелегітымнага рэжыму, крызіс на мяжы Беларусі і ЕС з: – прэзідэнткай бундэстага Клаўдыяй Рот («Зялёныя»); – кандыдаткай у канцлеры ад партыі Аналенай Бёрбак («Зялёныя»); – старшынём знешнепалітычнага камітэта бундэстага Нортбертам Ротгенам (ХДС); – […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-канцлерам Германіі Олафам Шольцам
Пачаткам палітычнай праграмы Святланы Ціханоўскай у Берліне стала сустрэча з віцэ-канцлерам і верагодным будучым федэральным канцлерам Олафам Шольцам. Яны абмеркавалі падтрымку беларусаў, сітуацыю з палітвязнямі, міграцыйны крызіс – і тое, як важна для Еўропы захоўваць адзіную рашучую пазіцыю. Наперадзе ў Ціханоўскай сустрэчы з прэзідэнтам Германіі, міністрамі і лідарамі партый.
Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Германіі
Сёння, 9 лістапада, пачаўся працоўны візіт Святланы Ціханоўскай у Германію. У першы дзень візіту яна сустрэлася з беларускай дыяспарай у Берліне. Пасля выступу Святланы Ціханоўскай «Вольны хор» праспяваў «Разбуры турмы муры» – і гэта вельмі сімвалічна, бо менавіта 9 лістапада 1989 года разбурылі Берлінскі мур, які падзяляў сталіцу Германіі на дзве часткі. Уступнае слова Святланы […]
Святлана Ціханоўская віншуе Віктара Бабарыку з днём нараджэння
Ціханоўская: «Сёння дзень нараджэння Віктара Бабарыкі. Нажаль, гэта ўжо другі дзень нараджэння, які ён сустракае ў няволі. І ўсе мы разумеем, за што. За тое, што бачыў, як Беларусь рухаецца да краю прорвы, і хацеў гэта спыніць. Віктар казаў, што краіне патрэбен эфектыўны менеджар. Чым больш часу праходзіць, тым мацней мы ў гэтым пераконваемся. Беларусы […]
Працоўная група па адвольных затрыманнях ААН запатрабавала вызваліць Сяргея Ціханоўскага
Працоўная група па адвольных затрыманнях – гэта прававы механізм, які створаны Радай па правах чалавека ААН. Група складаецца з пяці спецыялістаў у галіне права, якія могуць разглядаць індывідуальныя скаргі і прымаць рашэнні, даючы дзяржаве магчымасць выказаць сваю пазіцыю. Па пададзенай адвакатамі Сяргея Ціханоўскага скарзе Працоўная група ААН прыйшла да высноваў: – Ціханоўскага затрымалі па сфабрыкаваным […]
Дуда ў тэрміновым парадку патэлефанаваў Ціханоўскай, каб абмеркаваць сітуацыю з мігрантамі на мяжы
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падзякаваў Святлане Ціханоўскай за падтрымку і дакладную пазіцыю ў дачыненні да крызісу на мяжы. Ціханоўская падкрэсліла, што крызіс з мігрантамі не можа разглядацца асобна ад палітычнага крызісу ў Беларусі – рэжым цалкам нясе за яго адказнасць. Яна дадала, што неабходна спыніць гвалт, каб не дапусціць новых чалавечых ахвяраў. Яны абмеркавалі магчымыя […]
Беларускія юрысты і праваабаронцы пад пагрозай: неабходная падтрымка і далейшыя крокі
11 лістапада а 17:00 па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеве, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вебінар з сінхронным перакладам на рускую мову па тэме «Беларускія юрысты і праваабаронцы пад пагрозай: неабходная падтрымка і далейшыя крокі». Мадэратарка: Вікторыя Андруковіч, палітычны аналітык і грамадзянская актывістка, навуковая супрацоўніца Інстытута міжнародных адносінаў e.V. […]