• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    24 кастрычніка, 2022

    Міністар замежных справаў Эстоніі ўручыў Святлане Ціханоўскай копію дакумента аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР

    Сёння міністар замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу ўручыў Святлане Ціханоўскай копію знойдзенага ў архівах дакумента аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР. Урачыстая перадача адбылася ў будынку эстонскага МЗС.  Міністар замежных справаў Эстоніі заявіў, што Эстонія накіруе ў Вільню дыпламатычнага прадстаўніка, які будзе працаваць з дэмакратычнымі сіламі і пацвердзіў, што Эстонія не прызнае рэжым Лукашэнкі, падзяляе […]
    22 кастрычніка, 2022

    Як працягваць падтрымліваць палітвязняў нягледзячы ні на што? Пра гэта распавяла кіраўніца фонду «Краіна для жыцця» Вольга Зазулінская на сустрэчы з валанцёрамі Офіса

    Вольга адказала валанцёрам на наступныя пытанні: – Як можна дапамагаць палітвязням – фінансава і іншымі спосабамі? – Якую дапамогу аказвае беларусам фонд «Краіна для жыцця» і як супрацоўнічае з іншымі ініцыятывамі? – Якія спецыялізаваныя праграмы рэалізуе фонд і як можна да іх далучыцца? – Як на працы фонду і падтрымцы палітвязняў адбілася змяшчэнне фокусу на […]
    21 кастрычніка, 2022

    ​Спіс ініцыятываў, якія аказваюць псіхалагічную дапамогу беларусам

    Святлана Ціханоўская: «Беражыце сябе. Кожны дзень мы чытаем навіны і рэдка знаходзім нешта абнадзейвальнае. Мы чытаем пра тое, як ва Украіне гінуць тысячы людзей, а расійскія ракеты знішчаюць гарады. Мы бачым спісы затрыманых у Беларусі, якія кожны дзень папаўняюцца новымі імёнамі. Мы назіраем, як нашая краіна правальваецца ў яшчэ большы крызіс. Дарагія беларусы, я захапляюся […]
    21 кастрычніка, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Калі надыдзе такі дзень, калі беларускія салдаты пяройдуць украінскую мяжу – дарогі назад не будзе.»

    Святлана Ціханоўская: «Калі надыдзе такі дзень, калі беларускія салдаты пяройдуць украінскую мяжу – дарогі назад не будзе. У адказ на атаку па беларускіх гарадах могуць пачаць страляць ракеты. Беларусь можа апынуцца за жалезнай заслонай, у краіне стануць знікаць тавары, а мяжа можа цалкам закрыцца. Крызіс стане яшчэ мацнейшым, бо кошт вайны – гэта і жыцці […]
    21 кастрычніка, 2022

    ​Святлана Ціханоўская: «Аднойчы ўсе гэтыя прыдуманыя крымінальныя справы будуць адмененыя. А гонар і сумленне – гэта тое, што застаецца назаўжды»

    ​Святлана Ціханоўская: «Мы сталі прывыкаць да пастаянных абвінавачванняў, крымінальных справаў, статусаў «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Сёння з'явіліся новыя «спецыяльныя вытворчасці» – так рэжым рыхтуецца да «завочных судоў» і крымінальных справаў. У мяне іх набралася ўжо 10, у Паўла Латушкі – 8, Вольгі Кавальковай – 5, Марыі Мароз – 4. Што я магу сказаць пра гэта? Я […]
    21 кастрычніка, 2022

    20 кастрычніка Парламент Малдовы прыняў рашэнне пра стварэнне дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь»

    Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве ў гэты момант прысутнічаў на пасяджэнні. Рашэнне суправаджалася паўтарагадзіннымі дэбатамі, а пасля таго, як рашэнне было зацверджанае, дэпутаты ад камуністаў і сацыялістаў пакінулі залу ў знак пратэсту. Анатоль Лябедзька: «Група створаная, у ёй 20 чалавек, у тым ліку віцэ-спікеры Парламента Міхай Папсой і Дойна Герман. Узначаліла […]
    20 кастрычніка, 2022

    ​Святлана Ціханоўская – пра гонар беларусаў

    «Марына Золатава і Людміла Чэкіна стварылі медыя, якое чыталі мільёны беларусаў – ледзьве не кожны другі жыхар Беларусі пачынаў свой дзень з чытання навінаў TUT.by. Сёння Марыну і Людмілу дадалі ў спіс «тэрарыстаў». Хто яшчэ ў гэтым спісе? Марыя Калеснікава, Максім Знак, Павел Латушка, Аляксандр Азараў, Антаніна Канавалава і яшчэ дзясяткі таленавітых, яркіх і смелых […]
    20 кастрычніка, 2022

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу

    Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZ0tcO-sqTgjHtUYFjexyZSiQlv-RUIAUTz8. Размова пройдзе ў пятніцу, 21 кастрычніка, з 12:30 да 14:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, […]
    19 кастрычніка, 2022

    Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч узяў удзел у штогадовай сустрэчы МВФ і Сусветнага банка

    Кожны год на штогадовую сустрэчу МВФ і Сусветнага банка прыязджаюць міністры фінансаў, кіраўнікі цэнтральных банкаў, іншыя прадстаўнікі афіцыйных уладаў з усяго свету. У гэтым годзе прыехаў Алесь Аляхновіч – прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах. На сустрэчы абмяркоўвалі ў т.л. падтрымку Украіны. Міжнародныя партнёры ўжо сабралі $35 млрд і гатовыя падтрымліваць Украіну столькі, колькі гэта […]
    19 кастрычніка, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Дык школа ці войска?»

    «Чарговым указам усе прыватныя школы і дзіцячыя садкі Беларусі абавязалі атрымліваць ліцэнзію. Але большасць з іх былі закрытыя яшчэ да прыняцця закона. Тое, што новыя правілы не закранаюць працу дзяржаўных школаў, але ўстанаўліваюць невыканальныя ўмовы для прыватных ініцыятываў, сведчыць толькі пра адно: рэжым спрабуе зачысціць кожную непадкантрольную вобласць у сістэме адукацыі. Мы ўсё часцей бачым, […]
    18 кастрычніка, 2022

    ​Святлана Ціханоўская – пра затрыманне Дар’і Лосік

    «Сёння а палове восьмай раніцы сілавікі прыйшлі ў кватэру, дзе спалі жонка палітвязня Ігара Лосіка Дар'я і іх дачка Паўліна. Цяпер у трохгадовай дзяўчынкі ў турме і тата, і мама. Дар'я – чалавек з неверагоднай вытрымкай і сілай волі. Кожны дзень яна паказвала Ігару і ўсім нам, як выглядае сапраўднае каханне. Кожны дзень яна дэманстравала […]
    17 кастрычніка, 2022

    Святлана Ціханоўская – пра прысуд па справе Мікалая Аўтоховіча

    «Мікалай Аўтуховіч – 25 гадоў. Галіна Дзербыш – 20 гадоў. Вольга Маёрава – 20 гадоў. Павел Сава – 20 гадоў. Павел Рэзановіч – 19 гадоў. Віктар Снегур – 19 гадоў. Уладзімір Гундар – 18 гадоў. Ірына Мельхер – 17 гадоў. Сяргей Рэзановіч – 16 гадоў. Любоў Рэзановіч – 15 гадоў. Ірына Гарачкіна – 6 гадоў, […]
    15 кастрычніка, 2022

    Прадстаўніцтва ў Бруселі, дапамога рэпрэсаваным, магчымы візіт на Кіпр: вынікі візіта Святланы Ціханоўскай у Брусель

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з кіраўніцтвам Еўрапарламента і Еўракамісіі, прэзідэнтам Фландрыі, міністрам замежных справаў Бельгіі, спікеркамі чэшскага, літоўскага, кіпрскага Парламентаў і дэпутатамі Еўрапарламента. Яна таксама сустрэлася з беларусамі Бруселя. Падчас візіту Ціханоўская выступіла ў прэстыжным экспертным цэнтры European Policy Center (EPC) і сустрэлася з рэдакцыяй выдання Politico.  Галоўныя вынікі візіту – коратка: – У Бруселі […]
    14 кастрычніка, 2022

    Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць беларусак з Днём маці

    Дарагія беларускія жанчыны, паважаныя маці і бабулі! Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць вас са святам – Днём маці. Любоў да дзіцяці – не толькі пачуццё, гэта вялікая адказнасць. Быць маці – гэта знаходзіць сілы ўсміхнуцца дзецям нават калі хочацца крычаць ад няўцешнасці і стомы. Толькі мы, жанчыны, ведаем, якую вялікую працу робім штодня – […]
    14 кастрычніка, 2022

    Інфармацыя аб запуску плана «Перамога» з’яўляецца несапраўднай

    Інфармацыя аб запуску плана «Перамога» з’яўляецца НЕСАПРАЎДНАЙ – заяўляе прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў. Азараў просіць беларусаў праяўляць пільнасць і давяраць толькі арыгінальнаму каналу BYPOL (https://t.me/By_Pol) і чат-боту плана «Перамога» (t.me/plan_peramoga_bot), паколькі злачынны рэжым усяляк спрабуе справакаваць і выявіць удзельнікаў плана, баючыся яго патэнцыялу.
    13 кастрычніка, 2022

    Святлана Ціханоўская адкрывае ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі, якую ўзначаліць Уладзімір Астапенка

    Сёння нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Святлана Ціханоўская падпісала неабходныя паперы з кіраўніцтвам Фландрыі і атрымала ключы ад памяшкання, дзе будзе працаваць Місія. Урад Фландрыі перадаў будынак у карыстанне дэмакратычных сілаў цалкам бескаштоўна. Сёння ўжо адбылося першае мерапрыемства – сустрэча з дыяспарай. Адкрываючы офіс, Святлана Ціханоўская падзякавала прэм'ер міністру Фландрыі і адзначыла: «Я […]
    13 кастрычніка, 2022

    Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Камітэце па знешніх справах Еўрапарламента заклікала прызнаць Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

    «Мы гатовыя супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты у рамках «Усходняга партнёрства» і іншых праграм. Мы ўжо наладзілі падобнае супрацоўніцтва з Радай Еўропы. Цяпер упершыню ў гісторыі Рада Еўропы будзе ўзаемадзейнічаць не з афіцыйным урадам, а з нашым дэмакратычным рухам. Мы заклікаем Еўрапарламент зрабіць тое ж». Таксама Ціханоўская адзначыла, што лепшай дапамогай Украіне ў вайне з […]
    13 кастрычніка, 2022

    Выступ Святланы Ціханоўскай перад Камітэтам Еўрапейскага парламента па замежных справах, 2022 год

    «Паважаны старшыня Макалістэр, Паважаныя чальцы Еўрапейскага парламента, Дарагія сябры, На мінулым тыдні адбылася знакавая падзея. Наш добры таварыш, праваабаронца і асабісты герой для мяне і многіх – Алесь Бяляцкі – атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Калі ласка, давайце паапладуем яму! Алесь даведаўся пра гэтую прэмію, знаходзячыся ў турэмнай камеры. Два гады таму ён выступаў тут, у […]
    13 кастрычніка, 2022

    Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка правёў у Берліне сустрэчы ў ведамстве Канцлера, МЗС і Бундэстагу Германіі, а таксама выступіў у Нямецкай радзе па знешняй палітыцы

    Галоўнай мэтай усіх сустрэч з'яўлялася вызначэнне магчымых канкрэтных крокаў з боку ўрада Германіі па захаванні незалежнасці Беларусі ва ўмовах расійскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі. Былі абмеркаваныя: – канкрэтныя крокі па недапушчэнні размяшчэння групоўкі расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі; – магчымасць супрацоўніцтва нямецкіх органаў выканаўчай і заканадаўчай улады з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі; – стратэгія дзеянняў […]
    13 кастрычніка, 2022

    Зварот Святланы Ціханоўскай да чальцоў Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапейскім Парламенце, 2022

    «Прэзідэнтка Раберта Мецола, Шаноўны Манфрэд Вэбер, Шаноўны Андрус Кубілюс, Шаноўная Раса Юкнявічэне, Спадарыні і спадары, Паважаныя чальцы фракцыі Еўрапейскай народнай партыі. Вы падтрымліваеце дэмакратычную Беларусь ужо шмат гадоў. Вашая партыя заўсёды была побач, калі нам патрэбная была дапамога. Вы дапамагалі нам дабіцца вызвалення палітычных зняволеных. Вы прыцягвалі рэжым да адказнасці. Вы заклікалі еўрапейскія і нацыянальныя […]
    12 кастрычніка, 2022

    Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне з мэтай усталявання афіцыйных адносінаў Кабінета з уладамі Украіны

    Плануецца, што падчас паездкі Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасці Кабінета, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі. Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва […]
    12 кастрычніка, 2022

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэты чацвер

    Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZwocuyupj4iH9a_AlU1uAqwVSihhSOdSFcE. Размова пройдзе ў чацвер, 13 кастрычніка, з 19:30 да 20:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць […]
    12 кастрычніка, 2022

    Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне і нацыйнай бяспецы Валерый Сахашчык звярнуўся да вайскоўцаў і ўсіх беларусаў

    «Што чакае нас? Цягам першых некалькіх сутак будзе знішчаны Мазырскі НПЗ і ўся крытычная інфраструктура ў прымежнай палосе». Падрабязней – у відэа.
    11 кастрычніка, 2022

    Сумесная заява прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліны Коўшык і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай

    Сумесная заява прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліны Коўшык і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай у сувязі з публікацыяй палажэння Міністэрства адукацыі «Аб установе вышэйшай адукацыі» 6 кастрычніка 2022 г. Новае палажэнне «Аб установе вышэйшай адукацыі» сведчыць аб небяспечнай змене прыярытэтаў у навуковай і адукацыйнай палітыцы […]
    11 кастрычніка, 2022

    Святлана Ціханоўская наведае Брусель 11-14 кастрычніка па запрашэнні Еўрапарламента

    Падчас візіту Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у сустрэчы жанчын-спікерак Еўрапейскага Звязу і выступіць перад Камітэтам па замежных справах ЕЗ (AFET). Яна таксама запусціць стварэнне Офіса за дэмакратычную Беларусь у Бруселі. Нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета раскажа еўрапейскім палітыкам пра заяву рэжыма аб разгортванні аб'яднаных расійска-беларускіх сілаў, пагрозу незалежнасці Беларусі з боку рэжыма і пра рэпрэсіі супраць беларусаў. Яна таксама прадставіць магчымыя выхады з палітычнага крызісу і вынікі […]
    10 кастрычніка, 2022

    «Мы прапануем збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю». Ціханоўская звярнулася да Зяленскага

    «Я веру, што Расія атрымае паразу, а Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і абароніць незалежнасць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны.  Беларусы – гэта не Лукашэнка. Лукашэнка – ганьба маёй краіны. Што Лукашэнка абвесціць заўтра ці паслязаўтра – невядома, бо ён ужо не прымае рашэнні, за яго гэта робіць Крэмль. Таму Беларусь павінна […]
    10 кастрычніка, 2022

    Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведамляе, што прадстаўнікі Кабінета выканалі пастаўленыя перад імі задачы ў перыяд з 22 верасня па 5 кастрычніка

    У адпаведнасці з Пастановай №2 ад 22 верасня 2022 г. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведамляе, што прадстаўнікі Кабінета выканалі пастаўленыя перад імі задачы ў перыяд з 22 верасня па 5 кастрычніка наступным чынам: Прадстаўнік па законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў праінфармаваў Кабінет аб ступені гатоўнасці мабілізацыйнага плана «Перамога» і вызначэнні яго галоўных прадпісанняў для ўдзельнікаў. […]
    07 кастрычніка, 2022

    Алесь Бяляцкі: другі Нобелеўскі лаўрэат ад Беларусі – і ён у турме

    Сёння заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна-96» і палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру разам з украінскім «Цэнтрам Грамадзянскіх Свабодаў» і расійскім «Мемарыялам». Яшчэ з 1980-х гадоў Алесь Бяляцкі бараніў правы чалавека. У 1996 годзе ён заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна». Яна змагалася з самавольствам і беззаконнем Лукашэнкі, які ў 1996 годзе атрымаў неабмежаваную ўладу пасля змены […]
    07 кастрычніка, 2022

    «Замарозка цэнаў не вырашае праблему, а наадварот яе паглыбляе». Алесь Аляхновіч – пра тое, як забарона росту цэнаў зробіць толькі горш і як можна на самай справе вырашыць праблему

    У гэтым відэа прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч простымі словамі расказвае пра тое, як працуе эканоміка, як забарона росту цэнаў зробіць толькі горш і як можна на самай справе вырашыць праблему. «Замарозка цэнаў не вырашае праблему, а наадварот яе паглыбляе. Бо недахоп тавару нараджае чорны рынак з цэнамі ўжо значна вышэйшымі за афіцыйныя. […]