10 студзеня ў 16:15 па мінскім часе пройдзе вэбінар, на якім абмяркуюць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычных сілаў Беларусі на бягучы год і спосабы падтрымкі Беларусі на міжнародным узроўні. На вэбінары выступіць Святлана Ціханоўская, а таксама кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу і іншыя замежныя дакладчыкі.
Дыскусія адбудзецца ў aнлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, трэба зарэгістравацца па спасылцы: https://zoom.us/webinar/register/WN_we1Lw2EsSgCGVMQ7TNebgQ
Вэбінар будзе транслявацца праз YouTube Даследчага цэнтра і Twitter Святланы Ціханоўскай. Сінхронны пераклад на беларускую мову будзе даступны ў Zoom.