Святлана Ціханоўская падзякавала прэм’ер-міністру за падтрымку ў запуску Місіі «За дэмакратычную Беларусь» і запрасіла яго на афіцыйнае адкрыццё Офісу 27 лютага ў Брусэлі. Таксама Ціханоўская распавяла пра бягучыя суды над журналістамі, чыгуначнымі партызанамі, актывістамі і праваабаронцамі і сказала, што вельмі важна аказваць максімальную дапамогу рэпрэсаваным і праваабаронцам.
Святлана Ціханоўская таксама распавяла пра тое, што многія беларусы могуць застаццца без беларускіх пашпартоў, і папрасіла паспрыяць беларусам у атрыманні часовых дакументаў на тэрыторыі Еўрасаюзу.
Ціханоўская і дэ Кро абмеркавалі магчымы ўдзел Беларусі ў саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў чэрвені ў Кішынёве. Прэм’ер адзначыў, што вельмі важна падтрымліваць Беларусь высока на парадку дня, і пагадзіўся, што трэба правесці дыскусію сярод еўрапейскіх лідэраў па выпрацоўцы супольнай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі.