Святлана Ціханоўская плануе наведаць Давос і ўзяць удзел у Сусветным эканамічным форуме. Беларуская лідарка будзе выступаць на галоўнай сцэне разам з кіраўнікамі дзяржаваў. Ціханоўская плануе звярнуць увагу на ролю Беларусі ў новай архітэктуры бяспекі ў Еўропе, недапушчэнне выкарыстання беларускай тэрыторыі ў вайне супраць Украіны, сітуацыю з палітвязнямі і палітычныя рэпрэсіі.
Афіцыйныя беларускія дэлегацыі не запрашаліся да ўдзелу ў давоскім Эканамічным форуме з 1992 года, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч.