Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень, які амаль не ўзгадваюць у падручніках гісторыі»
Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень, які амаль не ўзгадваюць у падручніках гісторыі. Толькі 20-30 гадоў таму шырокаму колу беларусаў стала вядома пра Слуцкі збройны чын. Гэта важная частка нашай гісторыі. У 1920 годзе ў Слуцку ўзнялі паўстанне: беларусы хацелі абараніць сваё права жыць у Беларускай Народнай Рэспубліцы – у Беларусі, вольнай ад любой іншай улады, […]
Намесніца гендырэктара Еўракамісіі Катарына Матэрнава – пра грошы Беларусі, Офіс і супольныя праграмы з рэжымам
Намесніца гендырэктара Еўракамісіі Катарына Матэрнава ў інтэрв'ю «Радыё Свабодзе» расказала пра тое, як Еўракамісія падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасць, колькі грошай было вылучана з 2020 года і ці засталіся яшчэ супольныя праекты з рэжымам. Галоўныя адказы – у картках. Усё інтэрвʼю прачытаць можна тут. Паглядзець відэа можна тут.
Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Канаду: падымалі пытанне дапамогі добраахвотнікам, рэабілітацыйных праграмаў для дзяцей палітвязняў і стыпендыяў для беларусаў
Гэта першы афіцыйны візіт беларускай лідаркі ў Канаду. Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Джасцінам Трудо, міністаркай замежных справаў Мэлані Жалі, міністаркай абароны Анітай Ананд, спікерам Сенату Джорджам Фʼюры, выступіла перад дэпутатамі, экспертнай супольнасцю, студэнтамі. Таксама Ціханоўская правяла сустрэчу з Івонкай Сурвілай, старшынёй Рады БНР, і выступіла ў дыскусіі на Міжнародным форуме ў Галіфаксе. Пра што дамовіліся […]
Збор на падарункі дзецям палітвязняў
Святлана Ціханоўская: «Хутка Новы год. Для нашых дзяцей гэтае свята – сапраўдны цуд. І чым больш складаны час, тым больш яны чакаюць запаветных падарункаў пад ялінкай. Таму мы з вамі як бацькі заўсёды імкнемся стварыць для сваіх дзяцей свята. Каб, узгадваючы пра сваё дзяцінства, яны памяталі ў першую чаргу цеплыню і клопат. Я спадзяюся, вашыя […]
«Гэта з’яўляецца яшчэ адным фактам, што злучае гісторыю беларускага і ўкраінскага народаў»
Аб’яднананы Пераходны Кабінет Беларусі прызнаў Галадамор генацыдам украінскага народа і асудзіў злачынствы камуністычнай улады ў дачыненні да нацыянальных рэспублік СССР у міжваенны перыяд. Рэзалюцыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі аб прызнанні Галадамору 1932-1933 гг. генацыдам украінскага народа і асуджэнні злачынстваў камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік СССР у міжваенны перыяд. Працягваючы справу асуджэння камунізму, таталітарных і імперскіх ідэалогій, распачатую […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо
Напрыканцы візіту ў Канаду Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прэм’ерам Джасцінам Трудо. У 2020 годзе ўрад Трудо рашуча зрэагаваў на падзеі ў Беларусі, надаўшы фінансавую падтрымку беларускім праваабаронцам і грамадскім ініцыятывам. Святлана Ціханоўская распавяла пра неабходнасць кансалідаванай стратэгіі па Беларусі краінамі Вялікай сямёркі. Яна адзначыла, што неабходныя захады па абароне беларускай незалежнасці. Ціханоўская прапанавала […]
Святлана Ціханоўская віншуе «Нашу Ніву» са 116-годдзем
«Сёння дзень народзінаў ў аднаго з найстарэйшых беларускіх незалежных медыяў. З моманту свайго заснавання ў 1906 годзе «Наша Ніва» працуе, асвятляе праўду, выкрывае праблемы беларускага грамадства, паказвае на памылкі, дапамагае нам рухацца наперад, а галоўнае – лепш даведвацца адно аднаго і сваю краіну. Гэты дзень можна лічыць днём беларускай журналістыкі, і сёння я хачу сказаць […]
Святлана Ціханоўская – пра дэфіцыт
«Дэфіцыт. Гэтае слова многія памятаюць толькі па аповедах бацькоў пра савецкі час: прадукты па картках, чэргі па боты не па памеры, пустыя паліцы ў крамах. Усё гэта здавалася далёкім мінулым. Але зараз мы бачым, як яно зноў набліжаецца. Мы бачым, як з паліцаў крамаў па ўсёй краіне знікаюць тавары, і замест дзясятка відаў гарбаты ці […]
Cвятлана Ціханоўская з працоўным візітам у Канадзе: дамова з Парашэнкам, рыштунак для добраахвотнікаў, спіс прапановаў для кангрэсменаў ЗША
Ціханоўская працягвае 5-дзённы візіт у Канаду. Канада паслядоўна падтрымлівае Беларусь у міжнародных арганізацыях з 2020 года, беларускую грамадзянскую супольнасць, у тым ліку беларускіх журналістаў, праваабаронцаў, жаночыя ініцыятывы, сацыялагічныя апытанні. У першыя дні яна выступіла на пленарнай дыскусіі Форуму, дзе адзначыла важнасць працы незалежных медыяў і звярнулася да Google i Facebook з заклікам дапамагчы актывістам і […]
«Зараз вырашальны момант нашай з вамі гісторыі»
Святлана Ціханоўская: «“Хопіць сварыцца. Чаму вы не можаце аб'яднацца і працаваць разам? Мы не за гэта змагаліся ў 2020”. Мне часта пішуць такія паведамленні. Я цудоўна іх разумею. У 2020 годзе ўся Беларусь аб'ядналася вакол адной мэты – вызваліць нашую краіну і нашых родных ад дыктатуры. Але праз два гады мы бачым, што наш шлях […]
Стыпендыі для студэнтаў-палітвязняў, дазвол атрымліваць ВНЖ і Офіс дэмсілаў у Празе: вынікі візіта Святланы Ціханоўскай у Чэхію
16-17 лістапада Ціханоўская наведала Прагу па запрашэнні чэшскага прэм’ера адзначыць угодкі Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года. Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Петрам Фіялам, кіраўніком Сената Мілашам Выстрчылам, спікеркай ніжняй палаты парламента Маркетай Пекаравай Адамавай, беларусамі і беларускамі Чэхіі, выступіла на міжнароднай канферэнцыі «Гібрыдная вайна Расіі супраць дэмакратычнага свету», а таксама ўзяла ўдзел ва ўрачыстасці з нагоды ўручэння […]
«Мы фактычна цалкам забралі міжнародную прастору ў рэжыма». Валер Кавалеўскі расказаў валанцёрам Офіса пра вынікі дыпламатычнай працы і далейшыя планы
Прадстаўнік Кабінета па міжнародных справах Валер Кавалеўскі расказаў валанцёрам Офіса пра вынікі дыпламатычнай працы дэмсілаў і іх далейшыя планы. Валер распавёў валанцёрам пра: – Новыя прадстаўніцтвы і офісы дэмакратычных сілаў, уключаючы Місію ў Бруселі і чаму гэта важна для беларусаў; – Кантактную групу па Беларусі ў Радзе Еўропы; – 100 дзён працы Кабінета і свае […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на прэміі «Памяці Народа» у Чэхіі, 2022
«Шаноўнае спадарства! Дарагія сябры! Добры вечар! Перш за ўсё дазвольце мне падзякаваць праекту «Памяць народа» і арганізатарам гэтай цырымоніі. Я ведаю, лаўрэатамі прэміі Памяці народа кожны год становяцца асобы, якія сваім жыццём паказалі, што праўда, свабода, гонар – не пустыя словы. І такія падзеі прымушаюць нас успомніць усіх, хто ў змрочныя часы, якія мы назіраем […]
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі правядзе прэс-канферэнцыю
Прэс-канферэнцыя з удзелам кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай і ўсіх прадстаўнікоў адбудзецца 2 снежня ў Варшаве. Інфармацыя аб часе пачатку, пляцоўках трансляцыі і спосабе рэгістрацыі журналістаў будзе апублікавана неўзабаве.
Прэс-рэліз да ста дзён Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
На сто дзён ад моманту свайго заснавання Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі распавядае пра свае дасягненні і бліжэйшыя планы ў суаднясенні з мэтамі, сфармуляванымі на пачатку дзейнасці. Чаму быў створаны Аб’яднаны Пераходны Кабінет? У сувязі з беспрэцэдэнтным гвалтам рэжыму ў дачыненні да беларускага народу і паўстання новай пагрозы незалежнасці беларускай дзяржавы, дэмакратычныя сілы Беларусі прынялі рашэнне […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Лістапад 2022 / Выпуск 18
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што датычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце нам пра навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўных ведамстваў што да рэпрэсій і розных форм ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія падаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем […]
Прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі Таццяна Шчытцова – пра Міжнародны дзень студэнтаў і студэнтак
Таццяна Шчытцова: «Гэтая дата – 17 лістапада – узнікла на гістарычных падставінах, якія робяць яе асабліва важнай для сучаснага беларускага студэнцтва. Яна звязана з гераічнай барацьбой чэшскага студэнцтва за нацыянальную незалежнасць у 1939 годзе. Гэта дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў і студэнтак, якія аб'ядноўваюцца, каб супрацьстаяць такім з'явам, як нацызм. У Беларусі больш за 50 студэнтаў […]
Прымусовае размеркаванне павінна быць адмененае
Святлана Ціханоўская: «Учора Наталля Качанава прапанавала зрабіць з усіх студэнтаў у Беларусі прыгонных – і прымусіць адпрацоўваць размеркаванне і студэнтаў-бюджэтнікаў, і тых, хто плаціць за сваю адукацыю ў беларускіх універсітэтах. Не ведаю, што падштурхнула яе да гэтай ідэі – дэфіцыт кадраў у рэгіёнах, дзе заробкі не пакрываюць нават базавыя патрэбы чалавека, або масавая эміграцыя кваліфікаваных […]
Размаўляйце са сваімі дзецьмі, абараняйце іх права на шчаслівае дзяцінства
Святлана Ціханоўская: «Сёння я прачытала навіну пра тое, што беларускія пракуроры і сілавікі цяпер прыходзяць з урокамі патрыятызму не толькі да старшакласнікаў, але і да маленькіх у дзіцячыя садкі. Як мама, я не магла стрымаць злосць, чытаючы гэтую навіну. Я адразу ўявіла, як маіх дзяцей прымушаюць слухаць ідэалагічныя лозунгі рэжыма, як ім хлусяць, як замест […]
Сёння Святлана Ціханоўская прыбыла ў Чэхію з працоўным візітам
Святлана Ціханоўская прыбыла ў Прагу па запрашэнні прэм’ера адзначыць гадавіну пачатку Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года. Падчас візіту ў Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Чэхіі Петрам Фіялам, кіраўніком Сената Мілашам Выстрчылам, спікеркай ніжняй палаты парламента Маркетай Пекаравай Адамавай і беларусамі Чэхіі. Таксама яна выступіць з прамовай на міжнароднай канферэнцыі «Гібрыдная вайна Расіі супраць дэмакратычнага свету». Падчас […]
Рэжым дэнансаваў Факультатыўны пратакол: што гэта значыць для беларусаў?
Расказвае юрыстка Офіса Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр. Пра што ідзе гаворка? «Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах – дамова, якая змяшчае пералік правоў чалавека. І дзяржавы, якія падпісалі Пакт, павінны іх выконваць. Факультатыўны пратакол – гэта дадатковы дакумент да Пакта, у якім вызначаны механізм уздзеяння на дзяржавы, каб правы чалавека не парушаліся. Гэтым механізмам з'яўляюцца […]
Святлана Ціханоўская выступіла на Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання
Восьмы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання распачынаецца 15 лістапада ў Берліне ў прысутнасці міністаркі замежных справаў Германіі Аналены Бербак, міністра замежных справаў Бельгіі Хаджы Лахбіб, генсакратаркі Рады Еўропы Марыі Бурыч, многіх чыноўнікаў і палітыкаў. Гэтае мерапрыемства праводзіцца раз у тры гады і збірае больш за тысячу супраціўнікаў смяротнага пакарання з усяго свету. Цягам чатырох дзён […]
Статус Святланы Ціханоўскай разглядаецца як прэзідэнт-элект. Яе місія у гэтай ролі – забяспечыць транзітны перыяд і правесці новыя выбары
Паводле шматлікіх сведчанняў назіральнікаў, апытанняў і электроннага галасавання Святлана Ціханоўская перамагла на выбарах 2020 года, але паколькі афіцыйныя вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя, не ўступіла ў пасаду. Яе статус разглядаецца як прэзідэнт-элект. Місія Ціханоўскай у гэтай ролі – забяспечыць транзітны перыяд і правесці новыя выбары. Не маючы магчымасці ўступіць у пасаду, Святлана Ціханоўская выконвае ролю нацыянальнай […]
Ці меў супрацоўнік ГУБАЗіК Артур Гайко дачыненне да Офіса Святланы Ціханоўскай? Адказы на самыя частыя пытанні
1. Паводле нашых крыніцаў, а таксама інфармацыі тэлеканала «Белсат», супрацоўнік ГУБАЗіК Артур Гайко меў дачыненне і да Офіса Святланы Ціханоўскай. Ці так гэта? – Не. Ён не працаваў, ніколі не бываў у Офісе, не сустракаўся з нашымі супрацоўнікамі, не меў доступу да ўнутранай інфармацыі і дакументаў Офіса. Таксама інфармацыя пра тое, што праз гэтага чалавека […]
Святлана Ціханоўская заклікала міністраў замежных справаў Еўрасаюза змякчыць візавыя працэдуры для беларусаў
Зараз Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў Еўрасаюза па запрашэнні Вярхоўнага прадстаўніка па замежных адносінах Жазэпа Барэля. Сярод 27 прадстаўнікоў краін ЕЗ прыстунічалі 20 міністраў, амаль усе ўзялі слова і выказалі падтрымку Беларусі. У сваім выступе: – Ціханоўская заклікала змякчыць візавыя працэдуры для беларусаў, узмацніць адукацыйныя і культурныя абмены, працягнуць падтрымку […]
Святлана Ціханоўская: «Роўна два гады таму загінуў Раман Бандарэнка»
Святлана Ціханоўская: «Роўна два гады таму загінуў Раман Бандарэнка. Ён усяго толькі выйшаў ва ўласны двор, каб спытаць незнаёмцаў, навошта тыя зразаюць стужкі з плота. Той ноччу ён ужо не вярнуўся назад у сваю кватэру. Смерць Рамана дагэтуль не расследаваная афіцыйнымі органамі, якія цынічна называюць сябе праваахоўнымі. Вінаватыя ў яго смерці дагэтуль на волі. Рэжым […]
Навошта Офісу Святланы Ціханоўскай патрэбны NDA? Адказы на самыя частыя пытанні
1. Навошта Офісу патрэбны NDA? NDA патрэбны, каб абараняць людзей у Беларусі, а не палітыкаў у эміграцыі. З 2020 года каманда Святланы Ціханоўскай працуе з валанцёрамі, актывістамі, ініцыятывамі, якія знаходзяцца ў Беларусі ці чые блізкія знаходзяцца ўнутры краіны. Пагадненне пра неразгалошванне з'явілася, каб абараніць дадзеныя гэтых людзей, а таксама інфармацыю пра непублічных супрацоўнікаў і партнёраў […]
Дзень салідарнасці з Алесем Бяляцкім і беларускімі праваабаронцамі
З нагоды Дня правоў чалавека 10 снежня Святлана Ціханоўская разам з беларускімі праваабарончымі арганізацыямі просяць вас выказаць салідарнасць з беларускімі праваабаронцамі, у тым ліку з Алесем Бяляцкім, заснавальнікам праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міра 2022 года і палітычным зняволеным. З моманту прыходу рэжыму Лукашэнкі да ўлады ў 1994 годзе, праваабаронцы пастаянна трапляюць пад напады. […]
Святлана Ціханоўская перадала Ісландыі спіс прапановаў, якія могуць быць рэалізаваныя падчас старшынства ў Радзе Еўропы
Ісландыя на гэтым тыдні пачала прэзідэнцтва ў Радзе Еўропы, а з 1 студзеня – Ісландыя будзе старшыняваць у Радзе Паўночных краінаў, куды ўваходзяць Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Данія, Ісландыя. Святлана Ціханоўская наведала Рэйк'явік з працоўным візітам, дзе сустрэлася з прэм'ер-міністаркай Катрын Якабсдоцір, міністаркай замежных спраў Тордзіс Кальбрун Рэйкф'ёрд Гільфадоцір, спікерам парламента і дэпутатамі, першай ледзі. Таксама […]