• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Як патлумачыць дзіцяці каштоўнасць беларускай мовы і вывучыць яе самому?

    28 студзеня, 2023

    У гэтым відэа прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка зноў разважаюць пра беларускую мову.

    Франак Вячорка расказвае, як бацькі з дзяцінства пасялілі ў «беларускамоўны цяплічны асяродак», і ён ні разу пра гэта не пашкадаваў. А Аліна Коўшык распавядае, як пасля нараджэння сына вырашыла, што будзе размаўляць з ім толькі па-беларуску, і як яна матывавала яго:

    «Калі ў мяне нарадзіўся сын, я прыняла для сябе рашэнне, што хачу з ім размаўляць па-беларуску. Для нашых дзяцей выкарыстанне беларускай мовы будзе мець больш рэзону, калі яны будуць бачыць практычнасць беларускай мовы, а не толькі традыцыі. Я абсалютна перакананая, што ў будучыні беларуская мова будзе ў пашане, а тыя людзі, якія будуць ёй карыстацца, змогуць мець лепшыя магчымасці для кар'еры. Але я добра разумею, што гэта доўгі і паступовы працэс».

    Уся размова Франака Вячоркі і Аліны Коўшык – у відэа.

    Апошнія навіны