Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Ён аддаў сваё жыццё за тое, каб беларусы маглі мець самастойную дзяржаву, самі вырашаць свой лёс, з кім сябраваць і як жыць. Але не Каліноўскі пачынаў гэтую барацьбу – ён працягваў тое, што рабілі да яго іншыя выбітныя беларусы.
І хоць Беларусь у 1991 годзе атрымала незалежнасць, гэтая барацьба, як мы бачым, не скончылася. Беларусь пад пагрозай – бо Лукашэнка, які атрымаў уладу, лічыць Беларусь сваёй персанальнай тэрыторыяй.
Гэтую барацьбу вёў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, дзеячы БНР і дэпутаты незалежнасці, Алесь Бяляцкі і Марыя Калеснікава. Гэтая барацьба нібыта перадаецца ад аднаго пакалення да іншага. І я вельмі хачу, каб мы не перадавалі нашую барацьбу наступнаму пакаленню. Каб нашыя дзеці ўжо жылі ў свабоднай Беларусі і толькі з падручнікаў па гісторыі ведалі, што такое акупацыя, рэпрэсіі, катаванні ў турмах, палітвязні. Каб мы сталі пакаленнем, якое перамагло дыктатуру.
Мы мусім скончыць справу Кастуся Каліноўскага».