Якімі павінны быць адносіны Беларусі і Расіі. Зварот Ціханоўскай да ўдзельнікаў Беларуска-расійскага экспертнага дыялогу
Беларуска-расійскі экспертны дыялог – гэта анлайн-канферэнцыя пра шляхі развіцця Беларусі і Расіі і іх узаемадзеянне, у якой удзельнічаюць беларускія і расійскія палітыкі, эканамісты і эксперты. У праграме будзе тры блокі: стан эканомікі Беларусі і ўплыў эканамічных санкцый; эканамічныя рэформы ў новай Беларусі; лёс беларуска-расійскіх эканамічных адносінаў. У абмеркаванні прымуць удзел чальцы эканамічнай каманды Ціханоўская, расійскія эксперты Сяргей […]
Сёння ўжо трэці дзень працоўнага візіту Ціханоўскай у Францыю. Вось вынікі ўчорашняга дня
Святлана Ціханоўская ў Парыжы сустрэлася з прэзідэнтам Нацыянальнай асамблеі Францыі Рышарам Феранам, старшынёй камітэта па еўрапейскіх справах Нацыянальнай асамблеі Сабін Ціле, амбасадарам ЗША ў Францыі і супрацоўнікамі амбасады, дэпутатам парламента П'ерам-Аляксандрам Англадэ, кіраўніком камісіі па міжнародных справах Жанам-Луі Бурланжам, кіраўніком канферэнцыі прэзідэнтаў універсітэтаў Мануэлем Тунанам дэ Лара. Што абмяркоўвалі на сустрэчах: – Працягнуць палітыку непрызнання. […]
Сёння а 14:00 распачнецца Беларуска-расійскі экспертны дыялог
Гэта анлайн-канферэнцыя пра шляхі развіцця Беларусі і Расіі і іх узаемадзеянне, у якой удзельнічаюць беларускія і расійскія палітыкі, эканамісты і эксперты. Адкрые канферэнцыю заява Святланы Ціханоўскай. Пасля гэтага ў праграме будзе тры блокі: 1. Стан эканомікі Беларусі і ўплыў эканамічных санкцый (14:20-15:50). 2. Эканамічныя рэформы ў новай Беларусі (16:00-17:30). 3. Лёс беларуска-расійскіх эканамічных адносінаў (17:30-18:15). […]
Візіт Ціханоўскай ў Францыю: якія вынікі дасягнуты за год пасля сустрэчы з прэзідэнтам Макронам
– Францыя выступіла з ініцыятывай Маскоўскага механізму АБСЕ. – Французскі амбасадар у Беларусі не ўручыў даверчыя лісты Лукашэнку. – Эмануэль Макрон шматразова заклікаў да дыялогу ў Беларусі, выступаў з асуджэннем рэжыму Лукашэнкі і публічным запрашэннем Ціханоўскай на саміт G7. – Эмануэль Макрон быў адным з першых, хто сустрэўся з Ціханоўскай. – Падчас размовы з Меркель […]
Святлану Ціханоўскую як прадстаўніка беларусаў падтрымалі на ўзроўні партый, Нацыянальнай асамблеі і Сенату Францыі
Учора ў Парыжы Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэпутатам Нацыянальнай асамблеі Францыі Фрэдэрыкам Пеці, які шмат разоў падтрымліваў беларускі дэмакратычны рух, старшынём Еўрапейскай дэмакратычнай партыі Франсуа Байру, а таксама прэзідэнтам Сенату Францыі Жэрарам Ларшэ. Ціханоўская прапанавала, каб Францыя выступіла ў ЕС з ініцыятывай падтрымкі беларускіх палітвязняў і заклікала, каб Беларусь не сыходзіла з французскай, еўрапейскай павесткі. […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Францыі Жан-Івам Ле Дрыянам
Падчас першага дня візіту ў Францыю беларуская лідарка сустрэлася з міністрам Ле Дрыянам у Парыжы. Гэта не першы іх кантакт – міністр рэгулярна падтрымліваў сувязь са Святланай Ціханоўскай з пачатку беларускага крызісу. Ціханоўская падзякавала Францыі за паслядоўную падтрымку беларусаў і іх дэмакратычных памкненняў. Са жніўня мінулага года краіна прыняла 4 пакеты санкцый супраць рэжыму. Ціханоўская […]
Калі можна запускаць план «Перамога»? Колькі яшчэ чакаць стачку? Алег Талерчык і Юры Рававы адкажуць на самыя частыя пытанні пра мабілізацыю
Заўтра, 16 верасня, а 21:00 стваральнікі «Рабочага руху» і плана «Перамога» правядуць сумесны стрым. Яны адкажуць на набалелыя пытанні і раскажуць пра апошнія навіны. Як далучыцца да «Руху»: – Зарэгіструйцеся на платформе https://www.stachka.org. – Аб'ядноўвайцеся з калегамі і знаёмымі, атрымлівайце інфармацыйную рассылку з інструкцыямі з бота https://t.me/stachka_by_bot і дзейнічайце. – Дасылайце ў тэлеграм-бот https://t.me/ruh_connect_bot інфармацыю […]
Ціханоўская прыняла ўдзел у адкрыцці выставы беларускіх журналістак
Святлана Ціханоўская прыехала ў Францыю з працоўным візітам і пачала яго з адкрыцця выставы прац беларускіх жанчын-журналістак у Парыжы. Яна падзякавала беларускім фатографкам за працу, дзякуючы якой увесь свет змог даведацца пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Таксама Ціханоўская выказала ўдзячнасць Польскаму інстытуту і амбасадзе Літвы за арганізацыю гэтай выставы.
Анатоль Лябедзька: «Канстытуцыя пішацца не для Лукашэнкі, а для людзей у новай Беларусі»
Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю «Краіне для жыцця» распавёў пра новую Канстытуцыю, эканамічны форум у Карпача і што рабіць з суддзямі і сілавікамі. Галоўныя тэмы інтэрв'ю: 00:00 Хто такі «Дэпутат Незалежнасці»? 02:10 Што адбылося на сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве і чаго чакаць? 05:27 Беларусам трываць Лукашэнку да 2024? 07:12 […]
Высновы экспертнай дыскусіі «Рэферэндум у Беларусі: каму і навошта ён патрэбны?»
Аналітычны цэнтр пры Офісе Святланы Ціханоўскай штотыдзень праводзіць экспертныя анлайн-дыскусіі з міжнароднымі спецыялістамі па актуальных для Беларусі пытаннях. 2 верасня 2021 года адбылася дыскусія на тэму «Рэферэндум у Беларусі: каму і навошта ён патрэбны?». У дыскусіі ўдзельнічалі: Аляксандр Шлык, спецыяльны прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах; Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычнся сфера»; Антон Раднянкоў, […]
Візіты Ціханоўскай знутры: эканамісты і знаёмства з Чалым у Польшчы, як рыхтуецца Францыя
Офіс Святланы Ціханоўскай запускае серыю відэаразбораў працоўных візітаў Ціханоўскай і яе каманды. У гэтым відэа дарадца Франак Вячорка і супрацоўнік міжнароднай каманды Дзяніс Кучынскі распавядаюць пра вынікі візіту ў Польшчу і дзеляцца чаканнямі ад візіту Ціханоўскай у Францыю. Галоўнае – коратка: – Тры мэты візіту ў Польшчу: наладзіць кантакты, прадставіць новых чальцоў эканамічнай каманды Ціханоўскай […]
Святлана Ціханоўская наведае Францыю з афіцыйным візітам
З 15 па 17 верасня па запрашэнні міністра замежных спраў Жан-Іва Ле Дрыяна Святлана Ціханоўская наведае Парыж. Яна сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і выступіць перад студэнтамі Інстытута палітычных даследаванняў. У праграме запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Канстытуцыйнай рады Ларанам Фабіусам, мэрам Парыжа і кандыдаткай у прэзідэнты Францыі Анн Ідальга, старшынём Сената Жэрарам Ларшэ, старшынём камітэта […]
Павіншуйце маці палітвязняў з Днём маці
Святлана Ціханоўская: «Да пачатку гэтага навучальнага года мы заклікалі дапамагчы сабраць дзяцей у школу, таму што яны засталіся без бацькоў – іх родных арыштавалі. Але многія бацькі таксама засталіся без сваіх дзяцей на волі. За кратамі тысячы сыноў і дачок, чые маці перажываюць і сумуюць па іх. Хутка Дзень маці – і ў нас ёсць […]
Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 6-12 верасня
Падтрымка і ўзаемадапамога – Ціханоўская правяла каардынацыйную сустрэчу дэмсілаў: з камандай кіраўніка НАК Латушкам, камандай Бабарыкі, Кавальковай і прадстаўнікамі КР, Саннікавым і Халіп. Яны абмеркавалі падтрымку працоўных, дапамогу рэпрэсаваным і ініцыятывам у Беларусі, а таксама працу над палітычнай і эканамічнай ізаляцыяй рэжыму. – Адбылося тэлефанаванне Ціханоўскай з беларускімі настаўнікамі. Яны распавялі пра ўвядзенне ідэалагічных факультатываў, […]
Каманда Ціханоўскай будуе кантакты ва Украіне – вынікі палітычнай канферэнцыі ў Кіеве
Беларускі крызіс стаў адной з тэмаў Ялцінскай канферэнцыі еўрапейскай стратэгіі, якая прайшла ў Кіеве з удзелам прэзідэнта Зяленскага, міністра Кулебы, былога прэм'ер-міністра Швецыі Карл Більдта, экс-дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана, былога прэзідэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага, экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, аналітыка Фарыда Закарыі, гісторыка Ніла Фергюсона і іншых. Удзел узяў i дарадца Святланы […]
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком аналітычнага цэнтра Stockholm Free World Forum і амбасадаркай Швецыі ў Літве
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Гунарам Хёкмаркам, кіраўніком аналітычнага цэнтра па пытаннях знешняй палітыкі Stockholm Free World Forum, былым дэпутатам шведскага і еўрапейскага парламентаў. Ціханоўская падзякавала Хёкмарку за тое, што Stockholm Free World Forum трымае Беларусь на парадку дня. Яны дамовіліся пра падтрымку акадэмічнай і экспертнай супольнасці, а таксама пра правядзенне некалькіх публічных мерапрыемстваў і дыскусій […]
Чым гэта дапаможа Беларусі? Прадстаўнік Ціханоўскай Алесь Аляхновіч падвёў вынікі Эканамічнага форуму ў Карпача
На форуме Ціханоўская, яе эканамічная каманда і беларускія эканамісты абмяркоўвалі з прадстаўнікамі краін, банкаў і арганізацый, як дапамагчы Беларусі выйсці з крызісу з найменшымі шокамі і правесці неабходныя рэформы. Чаму трэба рыхтаваць эканамічныя рэформы ўжо зараз? Аляхновіч: «Вакно магчымасцяў, якое з'явіцца ў Беларусі пасля пераменаў, будзе адносна кароткім, паўгода-год. У гэты час дэмакратычныя сілы будуць […]
«Нельга дапусціць, каб гэты год паўтарыў 2011-ты». Ціханоўская, Латушка і Мілінкевіч – пра тое, чым небяспечныя ўгоды з рэжымам
Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Аляксандр Мілінкевіч на Эканамічным форуме ў Карпача выступілі на панэльнай дыскусіі, прысвечанай вырашэнню беларускага палітычнага і гуманітарнага крызісу. Ціханоўская: «Нельга дапусціць гандлю палітвязнямі, як гэта было ў 2010-2011 гадах. Ніякіх ўгодаў з Лукашэнкам. Абапірайцеся на мараль, абапірайцеся на свае каштоўнасці. Нашая каманда і каманда Паўла Латушкі працуюць на міжнародным узроўні, […]
Франак Вячорка – пра любыя дамоўленасці рэжыму з іншымі дзяржавамі
Вячорка: «Што б Лукашэнка ні падпісаў – гэта сустрэне жорсткую рэакцыю міжнароднай супольнасці. А паколькі яго не прызнаюць многія дзяржавы і міжнародныя арганізацыі, усе гэтыя пагадненні будуць перагледжаны. У рэшце рэшт, гэтыя пагадненні ня будуць мець сілы, таму што ніхто не запытаўся беларускі народ. А беларускі народ сваю незалежнасць не аддасць».
Прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Аляхновіч праводзіць беларуска-расійскую эканамічную канферэнцыю
17 верасня пройдзе беларуска-расійская эканамічная канферэнцыя пра шляхі развіцця Беларусі і Расіі і іх узаемадзеянне. У праграме некалькі панэляў. 1. Стан эканомікі Беларусі і ўплыў эканамічных санкцый. 2. Эканамічныя рэформы ў новай Беларусі. 3. Лёс беларуска-расійскіх эканамічных адносін. Адкрые канферэнцыю Святлана Ціханоўская. У анлайн-дыскусіі прымуць удзел: – Чальцы эканамічнай каманды Ціханоўскай Алесь Аляхновіч і Яўген […]
Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з беларускімі эканамістамі і аналітыкамі
На Эканамічным форуме ў Карпача Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі эканамістамі, сярод якіх Серж Наўродскі, Яўген Буры, Кацярына Барнукова, Дзмітрый Крук, Леў Львоўскі, Сяргей Чалы, а таксама палітолаг Рыгор Астапеня. Таксама на сустрэчы прысутнічаў Алесь Аляхновіч, прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах. Святлана Ціханоўская падзякавала ім за дапамогу і экспертызу ў падрыхтоўцы Усёабдымнага плана эканамічнай дапамогі […]
Святлана Ціханоўская пашырыла сваю эканамічную каманду
Да каманды прадстаўніка Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алеся Аляхновіча далучыліся новыя спецыялісты. Гэта: – Экс-супрацоўнік Рады Бяспекі Беларусі, сузаснавальнік асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA), спецыяліст па эканамічным аналізе і рэформах Яўген Буры. – Спецыялістка па пенсійнай і бюджэтнай рэформах Ірына Сазановіч. – Прадпрымальнік, сузаснавальнік асацыяцыі ABBA, спецыяліст па абароне і захаванні бізнесу Мікалай Пракоф'еў. […]
Што пасля Байдэна? Дарадца Ціханоўскай распавёў пра планы міжнароднай каманды офіса
Франак Вячорка распавядае, якія краіны ў далейшых планах, пра што цяпер размаўляць з лідарамі заходніх краінаў, як быць з санкцыямі і навошта патрэбныя сустрэчы. Далучайцеся да ініцыятываў: Рабочы рух: t.me/stachka_by_bot План Перамога: t.me/plan_peramoga_bot Платформа салідарнасці: belarusplatform.org Усе тэмы відэа: 00:12 – Якая задача стаіць перад міжнароднай камандай? 00:55 – Чым яшчэ важная міжнародная дзейнасць? 02:29 – Ці ведаюць […]
Ціханоўская абмеркавала праекты рэформаў з віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага інвестыцыйнага банка
Святлана Ціханоўская разам з кіраўніком Кабінета прадстаўнікоў Валерам Кавалеўскім і прадстаўніком па эканамічных рэформах Алесем Аляхновічам у Польшчы правяла сустрэчу з віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Тэрэзай Чарвінскай. Чарвінска – віцэ-прэзідэнтка ЕІБ з 1 сакавіка 2020 года. Да гэтага яна працавала міністаркай фінансаў Польшчы і была чальцом кіраўніцтва Нацбанка Польшчы. З Ціханоўскай яны абмеркавалі магчымыя праекты […]
Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Польшчу
7-9 верасня Святлана Ціханоўская выступіць на Эканамічным форуме ў Карпача, які таксама называюць польскім Давасам. Гэта самая буйная канферэнцыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, у ёй прыме ўдзел 3 тысячы чалавек. Офісам Ціханоўскай падрыхтаваныя тры панэлі з удзелам беларускіх і міжнародных эканамістаў. Ціханоўская выступіць з бачаннем развіцця сітуацыі ў Беларусі і будучых рэформаў для краіны. […]
Крымінальныя справы ў межах універсальнай юрысдыкцыі, новыя санкцыі, офіс дэмсіл у Празе: Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніком МЗС Чэхіі
Святлана Ціханоўская ў Вільні правяла перамовы з міністрам замежных спраў Чэхіі Якубам Кулганекам. Беларуская лідарка распавяла пра апошнія прысуды і эскалацыю тэрору. Яна прапанавала ўключыць у санкцыйны спіс суддзяў, пракурораў, следчых і ўсіх, хто ўдзельнічаў у расправах над Знакам, Калеснікавай і ўсімі палітвязнямі: «Усе, хто мае дачыненне да неправамерных прысудаў, павінны панесці адказнасць». МЗС Чэхіі […]
Святлана Ціханоўскі распавяла навіны пра Сяргей Ціханоўскага
Ціханоўская: «Я выдатна ведаю, як цяжка бывае захоўваць веру ў тое, што мы, беларусы, ідзем правільнай дарогай, што лічбы ў прысудах на беларускіх судзілішчах не стануць доўгімі гадамі зняволення. Больш за год мой муж, Сяргей Ціханоўскі, не бачыў сваю сям'ю, сваіх дзяцей і бацькоў. Нядаўна яго мама запрасіла спатканне з сынам – і атрымала адмову. […]
Святлана Ціханоўская – пра Марыю Калеснікаву і Максіма Знака
«Памятаеце, як у апошні раз бачылі Марыю і Максіма да затрыманняў? Максім тады выйшаў са штаба з горда паднятай галавой, несучы ў руках партфель. Ён не паводзіў сябе як чалавек, якога акружылі сілавікі. Ён разумеў, што будзе далей, але захоўваў прафесійны спакой. Дакладна такім жа мы бачым Максіма і цяпер. Маша здзейсніла гістарычны ўчынак – […]
Святлана Ціханоўская: «Ніякага гандлю палітвязнямі»
Ціханоўская: «Зараз у Беларусі 656 палітвязняў, але лік асуджаных па палітычных прычынах у некалькі разоў большы. І гэтыя лічбы растуць з кожным днём. У апошнія тыдні з турмаў пачалі выходзіць некаторыя вязні, і кожны новы чалавек на волі – гэта добрая навіна. Але ў той жа тыдзень, калі на волю выйшлі супрацоўнікі Прэс-клуба, была арыштаваная […]