Святлана Ціханоўская заклікала Еўропу да рашучасці і паслядоўнасці, абазначыла неабходнасць прыцягнення да адказнасці памагатых рэжыму Лукашэнкі, распавяла пра беларускіх партызанаў, кіберпартызанаў і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама падкрэсліла неабходнасць клапаціцца пра будучую бяспеку рэгіёна ўжо зараз.
«Беларусь не павінна заставацца праблемай, якую будзем вырашаць пасля. Ад Беларусі залежыць бяспека ў рэгіёне і ва ўсёй Еўропе. Таму мы зараз ствараем міжнародную кааліцыю за незалежную Беларусь. Неабходна спыніць паўзучую гібрыдную акупацыю Беларусі Расіяй», – заявіла Святлана Ціханоўская.