Дэлегацыя Святланы Ціханоўскай, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, пачала працоўныя сустрэчы. Ужо адбылася сустрэча з Майклам Макфолам – гэта былы амбасадар ЗША, які цяпер актыўна працуе ў дапамозе Украіне і Беларусі.
У сувязі з апошнімі сігналамі рэжыму абмеркавалі стратэгію па пытанні вызвалення палітвязняў. Першым крокам да дыялогу можа быць вызваленне рэжымам палітычных вязняў па гуманітарных спісах. Таксама ўзнялі тэму прызнання КДБ і ГУБАЗіКа арганізацыямі-спонсарамі тэрарызму.