У верасні адной з галоўных падзеяў стала вызваленне 25 палітвязняў. Паралельна працягвалася міжнародная праца — у тым ліку ўдзел у 81-ай Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, — праца з партнёрамі па падтрымцы беларусаў і палітвязняў, а таксама па пытаннях бяспекі, легалізацыі і беларускай культуры.
Вынікі месяца:
– Вызваленне палітвязняў. 16 верасня 25 палітвязняў былі вызваленыя і вывезеныя ў Літву. 24 верасня былі вызваленыя яшчэ 13 палітвязняў, большасць з якіх — жанчыны.
– Генеральная Асамблея ААН. Падчас візіту ў Нью-Ёрк Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў з міжнароднымі партнёрамі. 21 верасня на палях Генасамблеі ААН прайшоў сайд-івэнт «Беларусь: саўдзельнік вайны Расіі супраць Украіны і пагроза міжнароднай бяспецы». Больш пра падзеі падчас Генасамблеі — па спасылцы.
– Візіт у Брусель. Святлана Ціханоўская наведала Брусель і выступіла на другім EU Parliamentary Democracy Forum.
– Падтрымка палітвязняў і рэпрэсаваных. Фінляндыя абвясціла пра дадатковыя €100 тысяч на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў. Таксама завяршаецца афармленне ўнёскаў яшчэ ад дзвюх краін у Міжнародны гуманітарны фонд.
– Беларуска-ўкраінскія адносіны. 18–19 верасня ў Кіеве прайшла грамадска-палітычная частка V Форуму Астрожскіх. Па выніках Форуму прынялі заяву аб вяртанні дэпартаваных украінскіх дзяцей і анансавалі стварэнне рабочай групы па беларускіх пытаннях.
– Праца ў Літве. 9–10 верасня дырэктар віленскага Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дарадцам прэзідэнта Літвы па замежнай палітыцы Данатасам Аўгулісам і віцэ-спікеркай Сейма Вікторыяй Чмілітэ-Нільсэн.
– Праца ў Латвіі. Падчас візіту ў Рыгу Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Кабінеце прэм’ер-міністра Латвіі.
– Супраца з Еўрасаюзам. 2 верасня Святлана Ціханоўская правяла ў Вільнюсе брыфінг для амбасадараў і дыпламатаў 17 краінаў Еўрасаюза.
– Жаночае палітычнае лідарства. З 13 па 18 верасня ў Празе прайшла ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства.
