• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Грамадска-адукацыйны праект «Справа Выбару» падрыхтаваў адукацыйны курс на тэму выбараў, дэмакратыі і правоў чалавека

    31 студзеня, 2023

    Што такое парламенцкая ці прэзідэнцкая рэспубліка? У чым іх плюсы і мінусы? Чым адрозніваецца прапарцыйная сістэма ад мажарытарнай?

    Мэта гэтага курса – расказаць пра выбары і дэмакратыю простай і зразумелай мовай, патлумачыць базавыя прынцыпы дэмакратыі на падставе тэорыі і прыкладаў з рэальнага жыцця. Кожны з пяці модуляў складаецца з відэа-лекцыі, інтэрв’ю з цікавым суразмоўцам, кейс-стадзі і кароткага квізу, каб праверыць сябе. Па выніках курса вы зможаце прайсці тэст і атрымаць бяспечны і ананімны сертыфікат.

    Спецыяльны дарадца Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык: «Гэты адукацыйны курс распрацаваны з мэтай проста распавесці пра сур’ёзныя канцэпцыі. Толькі веды дазволяць нам пазбегнуць папулізму і пабудаваць устойлівую дэмакратыю».

    Курс не патрабуе рэгістрацыі, далучыцца можна праз сайт https://vybar.org.

    Апошнія навіны