• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень народзінаў Тадэвуша Касцюшкі»

    04 лютага, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень народзінаў Тадэвуша Касцюшкі. ЗША, Польшча, Францыя змагаюцца за тое, каб ён лічыўся менавіта іх нацыянальным героем. Але толькі не Беларусь. Хаця ён змагаўся за права беларусаў быць беларусамі.

    Касцюшка быў адным з першых, хто пачаў фармаваць беларускую нацыянальную самасвядомасць. Але ці ведаеце вы, як славяць Касцюшку ў Беларусі? Напрыклад, у Нью-Ёрку ёсць мост у яго гонар. У Польшчы ледзьве не ў кожным горадзе ёсць вуліца Касцюшкі, а ў Аўстраліі польскі географ нават назваў найвышэйшую гару ў яго гонар. А што ў Беларусі? Амаль нічога.

    Бо ён змагаўся супраць Расіі – «братоў» паводле афіцыйнай прапаганды рэжыма. Бо ён шанаваў родныя сімвалы, гісторыю, мову і культуру – а рэжым іх хоча замяніць на «русский язык», «союзное государство» і гісторыю Беларусі з 1941 года. Рэжым Лукашэнкі – гэта ўсведамленне ўсяго, супраць чаго змагаўся Тадэвуш Касцюшка.

    Рэжым намагаецца выкрасліць з нашай гісторыі тых, хто змагаецца за правы беларусаў свабодна жыць і не падпарадкоўвацца Расіі. Так спрабуюць выкрасліць не толькі Касцюшку, але і ўсіх беларускіх палітвязняў і апанентаў Лукашэнкі. Гэты спіс бясконцы.

    Ці атрымаецца ў нас захаваць памяць пра іх? Гэта залежыць ад нас. Але я ўпэўненая, што ў хуткім часе ў Беларусі нарэшце паставяць дзясяткі помнікаў Васілю Быкаву, Алесю Бяляцкаму, Вацлаву Ластоўскаму і, вядома, Андрэю Тадэвушу Банавентуру Касцюшку».

    Апошнія навіны