• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Да якой менавіта вайны не рыхтуецца Беларусь?

    26 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Вы бачылі бюджэт Беларусі на 2023 год? На Мінабароны выдзяляюць 2,7 млрд рублёў, на МУС – яшчэ амаль 1,5 мільярды. Агулам на сілавыя структуры, суды і праваахоўную дзейнасць выдаткуюць 6,8 мільярдаў рублёў. Проста параўнайце гэтую лічбу з бюджэтам на міністэрства ЖКГ – 6,7 мільёнаў рублёў. Няцяжка палічыць, што розніца фактычна ў тысячу разоў. У тысячу разоў больш грошай рэжым траціць на свой рэпрэсіўны апарат, чым на вырашэнне праблемаў людзей у Беларусі. Пры гэтым кошты на паслугі ЖКГ на працягу 2023 года вырастуць два разы.

    Яшчэ адна страшная знаходка апошніх дзён – гэта апублікаваны дакумент, па якім аказваецца, што ўтрыманне расійскіх войскаў у Беларусі таксама аплачваюць беларусы. Так, у дакуменце пагаднення паміж РФ і РБ аб сумеснай падрыхтоўцы ваеннаслужачых так і напісана: знаходжанне расійскіх войскаў у Беларусі ажыццяўляецца «на бязвыплатнай аснове» для Расіі. А дзяржава пры гэтым запэўнівае, што Беларусь ні ў якой вайне не ўдзельнічае і не плануе.

    Не трэба быць экспертам, каб зразумець: бюджэт дзяржавы складаецца з падаткаў грамадзянаў. А значыць бюджэты на міністэрства абароны, якія страшэнна растуць, – гэта грошы беларусаў, якія трацяцца на ваенізацыю і ўтрыманне чужога войска.

    Таму ў мяне застаецца адно пытанне, якое народ Беларусі мае права задаць тым, хто лічыць сябе ўладай: дык да якой менавіта вайны не рыхтуецца Беларусь?»

    Апошнія навіны