Кантактная група ў Радзе Еўропы па Беларусі была створаная рашэннем Камітэта Міністраў РЕ 7 верасня 2022 года. У склад групы ўваходзяць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама прадстаўнікі Рады Еўропы. Першая сустрэча кантактнай групы адбылася 7 лістапада, а другая – 25 студзеня ў Страсбургу.
1 лютага на пасяджэнні Камітэта Міністраў РЕ Святлана Ціханоўская і Генеральная Сакратарка РЕ Марыя Пейчыновіч-Бурыч прэзентавалі план з 15 канкрэтных мерапрыемстваў па падтрымцы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў, які быў распрацаваны з прадстаўнікамі кантактнай групы.
Усе гэтыя мерапрыемствы накіраваныя на будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў і падтрымку грамадскага развіцця Беларусі:
– падтрымку незалежных журналістаў,
– дапамога пацярпелым ад рэпрэсій,
– садзейнічанне ўцягванню моладзі ў дэмакратычныя працэсы,
– праца над пытаннямі недыскрымінацыі і гендарнай роўнасці.
З поўным спісам можна азнаёміцца тут. Трэцяе пасяджэнне Кантактнай групы адбудзецца ў чэрвені 2023 года.