• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская і Павел Латушка абмяркоўвалі стварэнне міжнароднай кааліцыі «За свабодную і дэмакратычную Беларусь» з міністрам замежных справаў Польшчы

    25 студзеня, 2023

    Сёння адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі з міністрам замежных справаў Збігневам Раў у міністэрстве замежных справаў Польшчы. Ціханоўская прапанавала міністру стварыць міжнародную кааліцыю ў падтрымку дэмакратычнай і незалежнай Беларусі і выпрацаваць практычную стратэгію па вырашэнні беларускага крызісу і абароне беларускай незалежнасці.

    Таксама Святлана Ціханоўская і Павел Латушка прапанавалі міністру разглядзець магчымасць прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі і яго памагатых за рэпрэсіі супраць беларусаў і саўдзел у вайне супраць Украіны. 

    Абмеркавалі магчымыя захады Міжнароднай арганізацыі працы супраць рэжыму за рэпрэсіі супраць працоўных і прафсаюзнага руху, і недапушчэнне сяброўства рэжыму ў Радзе бяспекі ААН (у наступным годзе падыходзіць чарга Беларусі да сяброўства ў Радзе бяспекі ААН як непастаяннага сябра, за гэтае месца з ёй спаборнічае Славенія). Таксама бакі абмеркавалі ўдзел Беларусі ў мерапрыемствах фармату Люблінскага трохкутніка, куды ўваходзіць Польшча, Літва, Украіна. 

    Таксама прадстаўнік па міжнародных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі сустрэўся з прадстаўнікамі МЗС па пытаннях выдачы альтэрнатыўных дакументаў для беларусаў, якія выехалі праз рэпрэсіі і не могуць атрымаць ці аднавіць беларускія дакументы.

    Апошнія навіны