2 лютага Святлана Ціханоўская і прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык сустрэліся з кіраўнікамі Беларускай Рады Культуры Сяргеем Будкіным і Алесем Чахоўскім. Сустрэча адбылася ў Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільні.
Беларуская Рада Культуры распавяла пра вынікі сваёй працы ў 2022 годзе – цягам 2022 года Рада пракансультавала ці аказала падтрымку 360 прадстаўнікам творчай сферы.
Святлана Ціханоўская падзякавала за працу і заклікала прадстаўнікоў Беларускай Рады Культуры быць адкрытымі для ўсіх творцаў і ўсіх ініцыятываў, які ўмацоўваюць беларускую культуру і нацыянальную ідэнтычнасць.
Плануецца правесці Дні беларускай культуры ў розных краінах свету летам 2023 года, запусціць школу арт-менеджара і правесці хакатон «Беларускі культурны код». Разам з дацкім Інстытутам Культуры запускаецца праект ArtPower Belarus, у межах якога плануецца падтрымаць 50 культурніцкіх праектаў.
Раней па прапанове Рады Культуры Аб’яднаны Пераходны Кабінет прыняў дакумент аб прызнанні злачынстваў камунізму.