• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    19 верасня, 2022

    Святлана Ціханоўская прыбыла ў Нью-Ёрк у штаб-кватэру ААН, дзе на гэтым тыдні адбываецца сесія Генасамблеі ААН

    Арганізацыя Аб’яднаных Нацый – галоўная міжнародная арганізацыя ў свеце. У межах ААН дзейнічае Генеральная Асамблея, дзе прадстаўленыя ўсе краіны-чальцы. Раз на год праходзіць сустрэча Генеральнай Асамблеі на ўзроўні міністраў замежных справаў, кіраўнікоў урадаў ці нават кіраўнікоў дзяржаваў. Падчас гэтага тыдня высокага ўзроўня краіны абменьваюцца думкамі пра цяперашнія падзеі і вызначаюць парадак дня для далейшай працы […]
    18 верасня, 2022

    Святлана Ціханоўская: «17 верасня не адбылася амністыя – Лукашэнка чарговы раз схлусіў»

    Святлана Ціханоўская: «17 верасня не адбылася амністыя – Лукашэнка чарговы раз схлусіў. Да гэтага ён казаў, што не будзе ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны, але сам стаў саўдзельнікам Пуціна. Пасля ён казаў, што расійскае войска не будзе адступаць – і гэта таксама апынулася няпраўдай. Ён таксама прыдумаў «свята» 17 верасня – але і гэта хлусня: […]
    16 верасня, 2022

    Святлана Ціханоўская накіроўваецца ў Нью-Ёрк, дзе з 18 па 22 верасня возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 77-й сесіі Генасамблеі ААН

    Святлана Ціханоўская наведае штаб-кватэру ААН, дзе плануе правесці шэраг двухбаковых сустрэчаў, а таксама возьме ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў. 19 верасня ў 12:30 па Нью-Ёркскім часе Эстонія і Святлана Ціханоўская арганізоўваюць дыскусію высокага ўзроўня, прысвечаную палітычнаму крызісу ў Беларусі, а таксама ролі рэжыма ў вайне супраць Украіны. У 2020-2021 гадах Эстонія арганізавала тройчы слуханні па Беларусі […]
    16 верасня, 2022

    Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні

    Аліна Коўшык, беларуская журналістка, тэлевядучая, прадусарка, трэнерка, гісторык па адукацыі, стваральніца сацыяльных праектаў. Апошнія 15 гадоў працавала на «Белсаце», дзе была вядучай Студыі Белсат, праграм «ПраСвет» і «54%». Акрамя таго, Аліна была сузаснавальніцай Цэнтру Беларускай Салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клуба Беларускі Варшавы. Ідэйная натхняльніца мапы беларускага бізнесу www.bymapka.me. (Вяла першы беларускамоўны […]
    15 верасня, 2022

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу

    Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZUuceCgpzIoG9Q3sCMe-aWp8vK3TeVcvU-7. Размова пройдзе ў пятніцу, 16 верасня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць […]
    15 верасня, 2022

    Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для дыпламатаў 25 краінаў

    Учора, 14 верасня, дыпламаты 25 краінаў узялі ўдзел у брыфінгу па сітуацыі ў Беларусі, які правяла Святлана Ціханоўская ў Вільні. Сустрэча адбылася ў чэшскім пасольстве, паколькі Чэхія старшынюе ў Радзе ЕС. Удзел у сустрэчы бралі амбасадары і дыпламаты Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Малдовы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, […]
    14 верасня, 2022

    Сяргея Ціханоўскага ўтрымліваюць у ШІЗА больш за тры тыдні

    Нагадаем, што ўвесь гэты час з 19 жніўня па сённяшні дзень Сяргей знаходзіцца ў СІЗА турмы № 8 горада Жодзіна. У халоднай камеры ізалятара памерам каля 5 квадратных метраў, куды практычна не трапляе дзённае святло. Сяргей таксама фактычна пазбаўлены нармальнага сну, яго «ложак» цяпер гэта драўляныя дошкі без матраца, падушкі і бялізны. Ложак адкідваецца ад […]
    13 верасня, 2022

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з фракцыяй сацыял-дэмакратаў у літоўскім Сейме

    Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з фракцыяй сацыял-дэмакратаў у літоўскім Сейме. Ціханоўская падзякавала парламентарам за падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і за тое, што літоўскі Сейм адкрыта і паслядоўна падтрымлівае беларусаў. Таксама Святлана Ціханоўская распавяла пра апошнія прысуды актывістам, рэпрэсіі супраць прафсаюзаў і пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.  Падчас сустрэчы абмеркавалі і дамовіліся працаваць: – над пашырэннем працы […]
    09 верасня, 2022

    Мінфін агучыў законапраект супраць малога бізнесу. Алесь Аляхновіч простымі словамі тлумачыць, што гэта значыць

    Сёння Мінфін агучыў законапраект, які тычыцца малога бізнеса. Афіцыйна мэтай праекта з'яўляецца «павялічэнне ўдзелу беларускіх грамадзян у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў». Для 270 тысяч ІП з 2023 года прапануецца павысіць падаходны падатак з 16% да 20%, а з 2024 – з 20% да 25%. Таксама з 2023 г. ІП не зможа карыстацца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання. Гэта […]
    09 верасня, 2022

    Таццяна Зарэцкая – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па фінансах і эканоміцы

    Таццяна Зарэцкая – заснавальніца і СЕО кампаніі Laava Tech, якая займаецца аўтаматызацыяй і скарачэннем энергаспажывання, рэзідэнтка спісу Forbes «30 да 30». Таксама яна ўвайшла ў штогадовы спіс выбітных наватараў да 35 са ўсяго свету ад МІТ – прэстыжнага Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Яе стартап Laava Tech мае кліентаў у Еўропе, Кітаі, ЗША. Чым канкрэтна Таццяна Зарэцкая будзе […]
    09 верасня, 2022

    План Маршала для Беларусі і гарантыйны фонд для беларускага бізнеса ў Еўрасаюзе: Алесь Аляхновіч – пра вынікі форума ў Карпачы

    У гэтым відэа прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч і сябра эканамічнай каманды Офіса Ірына Сазановіч расказваюць пра вынікі паездкі эканамічнай дэлегацыі ад Офіса на XXXI Эканамічны форум у Карпачы (Польшча). Гэта рэгіянальны адпаведнік сусветнага эканамічнага форума ў Давосе. На форуме Алесь Аляхновіч і дэлегацыя Офіса правялі перамовы з прадстаўнікамі Польскага банка развіцця і […]
    08 верасня, 2022

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу

    Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZUldumvqjkoE9LzWe24bwOGBd4otUJmDLTx. Размова пройдзе ў пятніцу, 9 верасня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць […]
    08 верасня, 2022

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Аляксеем Арастовічам

    Ціханоўская падзякавала Арастовічу за падтрымку беларусаў. У адказ ён сказаў, што «памылкай будзе ўяўляць беларусаў людзьмі, не здольнымі на супраціўленне». Падчас размовы Арастовіч зазначыў, што добра разумее сітуацыю ў Беларусі, і вылучыў ролю падпольнага супраціву. Ён таксама падкрэсліў, што ўкраінцы не ставяць знак роўнасці паміж дзеяннямі Лукашэнкі і беларусаў. Аляксей Арастовіч запэўніў Святлану Ціханоўскую, што […]
    08 верасня, 2022

    Голас беларусаў будзе гучаць у Радзе Еўропы: з’явілася Кантактная група

    Рада Еўропы прыняла рашэнне пра стварэнне Кантактнай групы па супрацоўніцтве з беларускім грамадствам. Такім чынам, Рада Еўропы падтрымала прапанову Святланы Ціханоўскай, агучаную падчас сустрэчаў з генеральным сакратаром Рады Еўропы і выступу перад ПАРЕ. Раней Рада Еўропы адмовілася ад кантактаў з прадстаўнікамі нелегітымнага рэжыму на карысць дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Гэта выразны сігнал беларусам, што […]
    07 верасня, 2022

    Першая пастанова Кабінета «Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь»

    Сёння Украіна ацаніла стан Беларусі, як стан «акупаванай краіны». Раней часткова акупаванай Беларусь назваў Міністр замежных спраў Літвы. Гэта найцяжэйшы час для незалежнасці нашай краіны за апошнія 30 год. Абарона і аднаўленне незалежнасці –гэта першачарговая задача Пераходнага Аб’яднанага Кабінета, і таму першая пастанова выканаўчага органа дэмакратычных сілаў вызначае гэты прыярытэт. Нагадваем, што на канферэнцыі «Новая Беларусь» […]
    06 верасня, 2022

    ​Святлана Ціханоўская: «Мы будзем шчаслівыя кожнаму, хто выйдзе на волю. Але выйсці павінны абсалютна ўсе»

    Святлана Ціханоўская: «Сёння дзесяці палітвязням прысудзілі агулам 94 гады зняволення. Каардынатарка валанцёраў «Вясны» Марфа Рабкова атрымала 15 гадоў калоніі – толькі за тое, што дапамагала людзям. Адразу пасля прысуду пачаліся затрыманні – былі арыштаваныя сваякі асуджаных, праваабаронцы і нават дыпламаты з ЕС. На гэтым фота – затрыманая праваабаронца Наста Лойка. Пры гэтым рэжым кажа пра […]
    06 верасня, 2022

    Чаму неабходнасць канстытуцыйнай рэформы застаецца актуальнай?

    У 1996, 2004, 2022 гадах у Канстытуцыю Беларусі былі ўнесеныя значныя папраўкі шляхам правядзення рэферэндумаў, якія прывялі да разбурэння балансу паўнамоцтваў паміж органамі ўлады і наступнай канцэнтрацыяй усёй улады ў руках Прэзідэнта. На думку Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі), гэта толькі пагоршыла «дэфіцыт дэмакратыі ў краіне, якая і без таго характарызуецца празмернымі […]
    01 верасня, 2022

    Таццяна Шчытцова аб Дні ведаў: «Ад педагогаў і бацькоў залежыць, ці будзе ў нашых дзяцей будучыня»

    Таццяна Шчытцова: «1 верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень ведаў. Гэта самае дэмакратычнае свята, таму што яно тычыцца ўсіх у нашым грамадстве. Веды – гэта ўніверсальная каштоўнасць, якая ўсіх звязвае: Звязвае розныя пакаленні. Звязвае прыватныя інтарэсы і дзяржаўныя. Звязвае інтарэсы бізнэсу і грамадзянскай супольнасці. Усе бацькі хочуць, каб іх дзеці атрымалі добрую адукацыю і сталі кваліфікаванымі […]
    01 верасня, 2022

    «Вы ўласнымі вачыма ўбачылі, што такое дабро і зло». Словы Святланы Ціханоўскай – дзецям

    «У гэтым годзе першага верасня для мяне добры дзень – я магу сама адвесці дзяцей у школу. Год таму з-за працоўнага візіту мне давялося прапусціць іх лінейку. А я ж гадамі была мамай, якая заўсёды дома і заўсёды – з дзецьмі. І зараз любы момант, калі я не працую, праводжу час з сынам і дачкой. […]
    31 жніўня, 2022

    ​Франак Вячорка: «Мы грукаліся – і нас пачулі: еўрапейскія міністры не будуць уводзіць візавы бан супраць беларусаў»

    Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка зараз знаходзіцца на «Форуме для Украіны», які праходзіць у Празе з удзелам міністраў замежных справаў ЕС, украінскага міністра Кулебы і Вярхоўнага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля. Паводле папярэдняй інфармацыі, візавы бан супраць беларусаў не будзе ўведзены. Франак Вячорка: «Мы грукаліся – і нас пачулі: еўрапейскія міністры не будуць уводзіць візавы бан супраць […]
    31 жніўня, 2022

    ​Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу

    Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZAqfuitpj8tGNR7h1SPOAIaFGmsqIzksVs1. Размова пройдзе ў пятніцу, 2 верасня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць […]
    30 жніўня, 2022

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгрыдай Шыманітэ

    Учора, 29 жніўня, Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе прэм'ер-міністарку Літвы Інгрыду Шыманітэ. Прэм'ер-міністарка паразмаўляла з камандай Офіса Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікамі новастворанага Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Ёй распавялі пра тое, як адбываецца праца над Кабінетам, а таксама пра кампаніі, якія дэмакратычныя сілы праводзяць у падтрымку Украіны. Пасля гэтага Ціханоўская і Шыманітэ правялі двухбаковыя перамовы з […]
    28 жніўня, 2022

    Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў турму ў Жодзіне

    10 жніўня Сяргея перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады, палічыўшы, што калонія ўзмоцненага рэжыму была недастаткова моцным пакараннем для яго. 18 жніўня, менавіта ў дзень нараджэння Сяргея, яго перавялі ў турму і адразу ж змясцілі ў ШІЗА – так рэжым «павіншаваў» Сяргея. Зараз ён не можа карыстацца сваімі рэчамі, вымушаны спаць на голых […]
    25 жніўня, 2022

    Ціханоўская пра незалежнасць і Кабінет: «Сёння дзень, які павінен быць нашым дзяржаўным святам»

    Святлана Ціханоўская: «Для рэжыма суверэнітэт ніколі не быў ні святам, ні каштоўнасцю. Учора яны дасылалі ўкраінскаму народу віншаванні з Днём незалежнасці Украіны, а праз пару гадзінаў з тэрыторыі Беларусі ва Украіну зноў ляцелі расійскія ракеты. Таму для Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, які я стварыла, абарона незалежнасці Беларусі – галоўны прыярытэт. Апошнія 2 тыдні чальцы Кабінета ўзгаднялі […]
    24 жніўня, 2022

    Святлана Ціханоўская віншуе ўкраінцаў з Днём Незалежнасці

    «Дарагі Прэзідэнт Зяленскі!  Дарагія ўкраінцы і ўкраінкі, Ад імя беларусаў і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, віншую вас з Днём Незалежнасці Украіны! Гэты дзень адгукаецца ў сэрцах і душах усіх свабодалюбных беларусаў. Сёння вы ахвярна бароніце і сваю волю, і незалежнасць Еўропы. Нашая краіна Беларусь зараз паняволеная, і расійскія агрэсары з беларускай зямлі падступна атакуюць мірныя […]
    19 жніўня, 2022

    Калі здымуць санкцыі? Ці патрэбныя люстрацыі? Пенсіі будуць? Галоўныя адказы пра транзітны перыяд

    Святлана Ціханоўская: «Добры дзень, Уладзімір, Леў, Алег і Анатоль. Дзякую вам за гатоўнасць падзяліцца бачаннем транзітнага перыяду. Я разумею транзітны перыяд як час з моманту, калі рэжым ужо страціў кантроль над дзяржаўным і сілавым апаратам, – і да моманту свабодных выбараў і ўсталявання дэмакратычных інстытутаў. Што трэба зрабіць за гэты час? Я бачу шэсць галоўных […]
    19 жніўня, 2022

    Далучайцеся да камандаў дэмсілаў! З’явілася форма заяўкі для тых, хто хоча працаваць

    Дарагія беларусы! Вы шмат пыталіся, як можна далучыцца да працы і дапамагаць дэмсілам. Таму мы зрабілі google-форму, дзякуючы якой вы можаце даслаць рэзюмэ, распавесці пра свой прафесійны вопыт, чым хацелі б займацца падчас працы з дэмакратычнымі сіламі і што лічыце патрэбным рабіць. Усе адказы вы атрымаеце да 16 верасня. Запоўніць анкету можна па гэтай спасылцы: https://forms.gle/kY81KxQyMijoRj4J9. […]
    18 жніўня, 2022

    Пазбавіцца залежнасці ад РФ, дапамагаць людзям. Шэсць прыярытэтаў для вываду Беларусі з крызісу

    Святлана Ціханоўская: «Вітаю, Павел, Аляксандр, Дзмітрый, Вадзім, Аляксандр. Дзякую вам за гатоўнасць падзяліцца бачаннем стратэгіі ў першай панэлі. Я падзялюся з вамі тымі шасцю прыярытэтамі, якія бачу я – і займу месца ў зале і з цікавасцю паслухаю вашыя пазіцыі і абмеркаванне. І сярод вашых прапановаў я спадзяюся пачуць і пра вашую гатоўнасць гэтыя прапановы […]
    18 жніўня, 2022

    Сёння дзень народзінаў Сяргея Ціханоўскага

    Святлана Ціханоўская: «Дарагі Сяргей. Гэта трэці твой дзень народзінаў, калі мы не можам павіншаваць і абняць цябе асабіста. Але як бы хто ні стараўся, ім не адабраць у цябе нас – тваю сям'ю, не адабраць любоў Агніі і Карнея – ты ж бачыш іх малюнкі і лісты. Не адабраць у цябе і падтрымку людзей, якія […]