Святлана Ціханоўская абвесціла 10 снежня міжнародным Днём салідарнасці з Алесем Бяляцкім і беларускімі праваабаронцамі. Ён прысвечаны сусветнаму Дню правоў чалавека і ўручэнню Нобелеўскай прэміі міру беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
- 131 дэпутат, які прадстаўляе 21 краіну, заклікаў вызваліць беларускага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.
- Міністэрства замежных справаў Літвы, амбасады Літоўскай Рэспублікі і амбасадары: «Сёння, у Дзень правоў чалавека, Нобелеўская прэмія міру павінна быць уручаная Алесю Бяляцкаму. Аднак ён знаходзіцца ў турме. Як і больш за 1400 іншых беларускіх палітвязняў і больш за мільён актывістаў па ўсім свеце».
- Дзяржаўная сакратарка па міжнародных адносінах Швейцарыі Лівія Леў: «Праца праваабаронцаў актуальная як ніколі».
- Віцэ-прэзідэнтка нямецкага Бундэстага Катрын Герынг-Экард выказала словы падтрымкі Алесю Бяляцкаму. Да яе далучылася прэзідэнтка Евангелічнай народнай партыі ў Швейцарыі Ліліян Штудэр.
- Місіі ЕС, Германіі, Польшчы і Вялікабрытаніі ў АБСЕ даслалі лісты палітычным зняволеным Беларусі.
- Амбасада Канады ў Польшчы: «У Дзень правоў чалавека мы выказваем салідарнасць з Алесем Бяляцкім, заснавальнікам праваабарончага цэнтра Вясна, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2022 года і адным з амаль 1400 палітычных зняволеных у Беларусі».
- Амбасада ЗША ў Мінску: «Калі сёння будзе ўручацца Нобелеўская прэмія міру, Алесь Бяляцкі будзе знаходзіцца ў сваёй камеры, чакаючы суда, як ён гэта робіць ужо 448 дзён. Ён павінен быць у Осла, атрымліваючы сваю прэмію міру за прасоўванне права крытыкаваць уладу і абараняць асноўныя правы грамадзянаў».
- Былая Міністарка замежных справаў Швецыі Ан Ліндэ: «Сёння неверагодны праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію. Але беларускі рэжым пасадзіў яго ў турму разам з тысячамі іншых беларусаў, якія адстойваюць сваё права на дэмакратыю, свабоду і правы чалавека. Яны павінны быць вызваленыя».
- Беларускі ПЭН-цэнтр анансаваў выпуск кнігі, прысвечанай Алесю Бяляцкаму.
- Нарвежскі Хельсінскі камітэт правёў сустрэчу з прадстаўнікамі праваабарончага цэнтра Вясна.
- Арганізацыя Абаронцы грамадзянскіх правоў: «Гэта важнае прызнанне ўсіх адважных людзей, якія змагаюцца за дэмакратыю, мір і правы чалавека ва Украіне, Расіі, Беларусі і ва ўсім рэгіёне».
- Арганізацыя Дом правоў чалавека павіншавала Алеся Бяляцкага з атрыманнем Нобелеўскай прэміі.