13 і 14 снежня Святлана Ціханоўская наведае Хельсінкі па запрашэнні міністра замежных справаў Фінляндыі Пекі Хаавіста.
Падчас візіту Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам, спікерам парламента, а таксама з чальцамі дэлегацый Камітэта па замежных справах парламента, Рады Еўропы і Паўночнай рады. У межах візіту запланаваныя таксама іншыя сустрэчы і дыскусіі, арганізаваныя Фінскім інстытутам міжнародных адносінаў.
Святлана Ціханоўская і кіраўніцтва Фінляндыі падчас візіту абмяркуюць:
– дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ, праваабаронцам;
– ролю Беларусі ў вайне і спосабы прадухілення ўступлення беларускіх войскаў у вайну;
– міжнародныя механізмы і стратэгію вызвалення палітычных зняволеных.
Фінляндыя падтрымлівае пабудову дэмакратычнай Беларусі – яна фінансуе працу міжнароднай платформы падсправаздачнасці, якая збірае і захоўвае доказы парушэнняў правоў чалавека, здзейсненых беларускім рэжымам, а таксама падтрымлівае беларускі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які працуе ў выгнанні ў Вільні.