Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння залатога медаля, які атрымала жонка Бяляцкага Наталля Пінчук, а таксама іншыя лаўрэаты з Расіі і Украіны.
Адразу пасля цырымоніі Ціханоўская выступіла на Нобелеўскім мітынгу з прамовай, у якой заклікала да смелых рашучых крокаў і сказала, што свабода ніколі не даецца проста так – за свабоду трэба змагацца.
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Нобелеўскім банкеце з удзелам каралеўскай сям’і, Нобелеўскіх лаўрэатаў, кіраўніцтва Нарвегіі і дэлегацый гасцей. Яна павіншавала Наталлю Пінчук і ўсіх праваабаронцаў, іх удзельнічала 20 чалавек. Усе гэтыя праваабаронцы таксама бяруць удзел ва ўрачыстасцях.

На фота: Святлана Ціханоўская і прэм'ер-міністр Нарвегіі на Нобелеўскім банкеце
Ціханоўская павіншавала Бяляцкага ў гарадской ратушы, дзе ўручаецца прэмія. Таксама яна выступіла на сходзе дыскусій пра важнасць Нобелеўскай прэміі і адзначыла, што спадзяецца на тое, што гэтая прэмія дасць вялікі штуршок у вызваленні палітвязняў і прыцягне ўвагу да Беларусі.
Сёння Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у адкрыцці выставы, прысвечанай Алесю Бяляцкаму і іншым лаўрэатам і ва ўрачыстым Нобелеўскім прыёме, які адбудзецца сёння ўвечары.