Святлана Ціханоўская: «Сёння на волю выйшлі амаль усе палітзняволеныя па «справе студэнтаў», уключна з маёй экс-прадстаўніцай Аланай Гебрэмарыям і выкладчыцай Вольгай Філатчанкавай.
Зараз маладым людзям у першую чаргу патрэбная рэабілітацыя і магчымасць прадоўжыць навучанне. Супольнасць студэнтаў «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» збірае сродкі на стыпендыю Смоліча – яна будзе размеркаваная сярод палітвязняў, якія выйшлі на волю. Два тыдні таму мы дамовіліся з урадам Чэхіі пра стыпендыі для навучання студэнтаў, якія выйшлі на волю – яны змогуць ёй скарыстацца, калі захочуць.
Але самае галоўнае, што невінаватыя людзі нарэшце змогуць вярнуцца да сваіх родных і блізкіх – і гэта выдатная навіна».